Грэцыя
| |||||
Дэвіз: «Ἐλευθερία ἢ Θάνατος (Свабода або смерць)» | |||||
Гімн: «Гімн свабодзе (Ύμνος εις την Ελευθερία)» | |||||
Дата незалежнасці | 25 сакавіка 1821 (ад Асманскай імперыі) | ||||
Афіцыйныя мовы | грэчаская мова[1], Demotic Greek[d][2] і навагрэчаская мова | ||||
Сталіца | |||||
Найбуйнейшыя гарады | Афіны, Фесалонікі, Патры, Іракліян | ||||
Форма кіравання | Парламенцкая рэспубліка | ||||
Прэзідэнт Прэм'ер-міністр |
Катэрына Сакелярапулю Кірыякас Міцатакіс | ||||
Плошча • Усяго • % воднай паверхні |
96-я ў свеце 131.957 км² 0,86 | ||||
Насельніцтва • Ацэнка (2021) • Перапіс (2011) • Шчыльнасць |
10.480.000 чал. 10 787 690[5] чал. 85,3 чал./км² (88-я) | ||||
ВУП (ППЗ) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$294, 339 млрд.[6] $24,543[6] | ||||
ВУП (намінал) • Разам (2011) • На душу насельніцтва |
$292,065[6] $24,073 | ||||
ІРЧП (2011) | 0,861 (вельмі высокі) (29-ы) | ||||
Этнахаронім | грэкі | ||||
Валюта | еўра[7] | ||||
Інтэрнэт-дамен | .gr | ||||
Код ISO (Alpha-2) | GR | ||||
Код ISO (Alpha-3) | GRC | ||||
Код МАК | GRE | ||||
Тэлефонны код | +30 | ||||
Часавыя паясы | UTC+2 |
Грэ́цыя (грэч. Ελλάδα), Грэ́чаская Рэспу́бліка (грэч. Ελληνική Δημοκρατία) — краіна, якая знаходзіцца ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе. Паводле перапісу 2011 года, насельніцтва Грэцыі — 10,8 млн жыхароў. Афіны — сталіца і самы буйны горад у краіне, Фесалонікі — другі па велічыні горад, які часта называюць другой сталіцай.
Грэцыя стратэгічна размешчана на скрыжаванні Еўропы, Азіі і Афрыкі. Краіна мае сухапутныя межы з Албаніяй на паўночным захадзе, Македоніяй і Балгарыяй на поўначы і Турцыяй на паўночным усходзе. Грэцыя складаецца з дзевяці геаграфічных рэгіёнаў: Македоніі, Цэнтральнай Грэцыі, Пелапанеса, Фесаліі, Эпіра, Эгейскіх астравоў (у тым ліку Дадэканеса і Кікладаў), Фракіі, Крыта і Іанічных астравоў. На ўсходзе краіна абмываецца Эгейскім морам, на захадзе — Іанічным морам, а на поўдні — Міжземным морам. Грэцыя мае самую доўгую берагавую лінію на беразе Міжземнага басейна і адзінаццатую па даўжыні берагавую лінію ў свеце, даўжыня якой складае 13,676 кіламетраў. Краіна ўключае ў сябе велізарную колькасць астравоў: каля 1 400, з якіх 227 незаселеныя. Восемдзесят працэнтаў тэрыторыі Грэцыі займае гарыстая мясцовасць, найвышэйшы пункт краіны — гара Алімп, вышыня якой складае 2 917 метраў.
Сучасная Грэцыя сыходзіць сваімі каранямі ў цывілізацыю Старажытнай Грэцыі. Краіна, якая лічыцца калыскай усёй Заходняй цывілізацыі, з’яўляецца радзімай дэмакратыі, заходняй філасофіі, алімпійскіх гульняў, заходняй літаратуры і гістарыяграфіі, паліталогіі, буйных навуковых і матэматычных прынцыпаў і заходняй драмы ў тым ліку і трагедыі і камедыі. Культурныя і тэхналагічныя дасягненні Старажытнай Грэцыі аказалі вялікі ўплыў на свет, і многія аспекты грэчаскай цывілізацыі перайшлі на ўсход у эліністычны перыяд пасля заваёў Аляксандра Вялікага і на захад пасля ўключэння Грэцыі ў склад Рымскай імперыі, а пазней Візантыйскай імперыі, традыцыі якой захаваліся ў грэчаскай праваслаўнай царкве і перадаюцца ў праваслаўным свеце, у выніку чаго Грэцыя мае велізарны прэстыж, а таксама культурны і рэлігійны ўплыў. Багатая культурная спадчына Грэцыі выяўляецца ў 17-ці аб’ектах Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА, якія размешчаны на тэрыторыі краіны і па колькасці якіх яна займае шостае месца ў Еўропе і трынаццатае ў свеце. Сучасная грэчаская дзяржава, якая ўключае ў сябе большую частку гістарычнай спадчыны грэчаскай цывілізацыі, была створана ў 1830 годзе пасля вайны за незалежнасць ад Асманскай імперыі.
Грэцыя — дэмакратычная і развітая краіна з высокім узроўнем даходаў, высокай якасцю жыцця і ўзроўнем жыцця. Грэцыя з’яўляецца адным з заснавальнікаў Арганізацыі Аб’яднаных Нацый і дзясятай краінай, якая далучылася да Еўрапейскіх супольнасцяў (якія папярэднічалі Еўрапейскаму Саюзу), а з 2001 года з’яўляецца часткай еўразоны. Краіна таксама з’яўляецца членам многіх іншых міжнародных арганізацый, уключаючы Савет Еўропы, НАТА, АЭСР, АБСЕ і СГА. Грэцыя, якая з’яўляецца адной з найбуйнейшых дзяржаў па транспарціроўцы грузаў, мае найбуйнейшую эканоміку на Балканскім паўвостраве, дзе яна з’яўляецца важным рэгіянальным інвестарам; яе эканоміка займае дзявятае месца па велічыні ў еўразоне і 43-е ў свеце.
Фізіка-геаграфічная характарыстыка
[правіць | правіць зыходнік]Геаграфічнае становішча
[правіць | правіць зыходнік]Грэчаскі паўвостраў, змешчаны на паўднёвым усходзе Еўропы, займае плошчу 131.944 кв. км. Грэцыя размешчаная ў паўднёвай частцы Балканскага паўвострава і на прылеглых да яго і да ўзбярэжжа Малой Азіі астравах. Мяжуе з Албаніяй, Паўночнай Македоніяй, Балгарыяй і Турцыяй. Абмываецца Міжземным морам, у тым ліку: Іанічным, Эгейскім морамі, а паўднёвае ўзбярэжжа Крыта — Лівійскім морам. У склад Грэцыі ўваходзіць каля 2 тысяч астравоў, на якія прыходзіцца амаль 20 % усёй краіны.
Тэрыторыя Грэцыі можна ўмоўна падзяліць на тры часткі.
- У мацерыковую Грэцыю ўваходзяць: Македонія — паўночная вобласць Грэцыі, памежная з Албаніяй (Яніна, Ігуменіца), Балгарыяй (Радопі) і Паўночнай Македоніяй (Касторыя, Халкідыкі); Фракія — паўночна ўсходняя вобласць, межная з Балгарыяй і Турцыяй (Александропаль, Каматыні); Эпір — паўночна-заходняя вобласць, памежная з Албаніяй (абмываецца Іанічным морам); Фесалія — найболей раўнінная вобласць, з усходу абмываецца Эгейскім морам (Ларыса, Волас, Трыкала); Цэнтральная Грэцыя — цэнтральная частка Грэцыі (Халкіда, Ламія, Амфіса); Атыка — вобласць вакол Афін.
- Пелапанес — самы вялікі паўвостраў Грэцыі (плошча — 21,4 тыс. кв. км), злучаны з мацерыковай часткай вузкім Карынфскім перашыйкам (шырыня 5 км), праз які ў канцы 19 стагоддзя быў прарыты канал (даўжынёй 6500 м, шырыня 23,5 м, глыбіня 40 м).
- Трэці раён утвараюць астравы Эгейскага мора: Эўбея — другі па велічыні, пасля Крыта, востраў Грэцыі (3,9 тыс.кв.км), злучаны з кантынентам мастом; Лесбас — адзін з буйных астравоў Грэцыі (1,6 тыс.кв.км); Паўночныя Спарады — астравы Скірас, Скапелас, Юра, Іліадрамія і інш. у паўночна заходняй частцы Эгейскага мора; Кіклады — «кіклас» па-грэчаску — «той, што ўтварае кольца», архіпелаг у цэнтральнай і паўднёвай частцы Эгейскага мора (астравы Аморгас, Андрас, Сіфнос, Сантарыні, Тымас, Кітнас і інш.); Паўднёвыя Спарады — Дадэканес — архіпелаг з 12 астравоў у паўднёваўсходняй часткі Эгейскага мора, ва ўзбярэжжа Турцыі (астравы Родас, Самас, Астыпалея, Калімнас, Карпатос, Лерас і інш.).
Астравы
[правіць | правіць зыходнік]У склад Грэцыі ўваходзіць больш за 2 000 астравоў, ад буйных (Крыт, Эўбея) да дробных (Патмас, Хрысі, Кастэларыза). На іх долю прыпадае каля 20 % усёй грэчаскай тэрыторыі.
Усе астравы падзяляюцца на некалькі груп:
- Іанічныя астравы — размешчаны ў Іанічным моры, у заходніх берагоў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў — Кефалінія.
- Паўночныя Эгейскія астравы — размешчаны на поўначы Эгейскага мора, у берагоў Турцыі. Найбуйнейшы востраў — Лесбас.
- Паўночныя Спарады і востраў Эўбея — размешчаны ля ўсходніх берагоў Грэцыі.
- Кіклады — знаходзяцца ў цэнтры Эгейскага мора. Цэнтр старажытнай развітой Кікладскай культуры. Тут размешчаны ў асноўным невялікія астравы: Андрас, Наксас, Міканас, Сантарыні.
- Дадэканэс — група астравоў, размешчаных на поўдні Эгейскага мора, у берагоў Турцыі, часам таксама іх называюць Паўднёвымі Спарадамі. Гэта важны цэнтр турызму ў Грэцыі. Найбуйнейшы востраў — Родас.
- Крыт — найбуйнейшы востраў Грэцыі. Цэнтр старажытнай Крыцкай цывілізацыі. Побач з востравам размешчана мноства невялікіх астраўкоў-спадарожнікаў (Хрысі і г. д.). З поўдня востраў амываецца Лівійскім морам.
Рэльеф
[правіць | правіць зыходнік]Грэчаскі ландшафт — гэта чаргаванне скалістых, звычайна бязлесных гор, густанаселеных далін, шматлікіх астравоў, праліваў і бухт. Маляўнічыя скалы, пляжы, экзатычныя гроты падаюць велізарныя магчымасці для адпачынку на моры і горнага турызму. Шырокае распаўсюджванне вапнякоў, асабліва ў заходняй частцы краіны, прывяло да фарміравання карставых варонак, пячор, якія надаюць ландшафту своеасаблівае дзікае аблічча і прывабліваюць аматараў выпрабаваць свае сілы ў спелеалогіі. Горныя масівы займаюць амаль чвэрць паверхні тэрыторыі краіны. Гэта пераважна сярэдняй вышыні горы (да 1200—1800 м). Найвышэйшы пункт Грэцыі — гара Алімп (2917 м). Вышэй за 2000 метраў паднімаюцца таксама Пінд, Парнас, горны ланцуг на поўначы Пелапанеса і Тайгет. Раўнін мала, засяроджаныя яны ва ўсходняй палове краіны, за выключэннем Пелапанеса, дзе раўніны пераважаюць на заходнім узбярэжжы. Пад лесам і хмызняком каля 44 % тэрыторыі. Нацыянальныя паркі: Вікас-Аос, Мікра-Прэспа, Эта і інш.
Унутраныя воды
[правіць | правіць зыходнік]На вузкім і гарыстым Грэчаскім паўвостраве не маглі ўтварыцца вялікія рачныя сістэмы. Пераважаюць горныя рэкі, кароткія, бурныя, з маляўнічымі парогамі і вадаспадамі, часта бягучыя да мора ў вузкіх каньёнах. Самая доўгая рака Грэцыі — Альякмон (амаль 300 км). Іншыя буйныя рэкі — Эбрас, Нестас, Стрымон, Вардар, Ахелас. Рэкі не прыдатныя для суднаходства, але гуляюць даволі вялікую ролю як крыніцы энергіі.
У Грэцыі налічаецца звыш 20 азёр плошчай 10-100 км². Самыя буйныя і глыбокія з іх тэктанічнага паходжання. Да іх прыналежаць азёры Трыхоніс (95,5 км²), Волві (75,6 км²), Вегарытыс (72,5 км²). Шмат карставых азёр. Яны, як правіла, невялікія, сілкуюцца ў асноўным падземнымі водамі. Найбуйнае з іх — Яніна (22 км²).
Карысныя выкапні
[правіць | правіць зыходнік]Грэцыя не валодае значнымі запасамі якіх-небудзь карысных выкапняў. Найбольш распаўсюджаным і здабываемым з’яўляецца лігніт, або слабавуглефікаваны буры вугаль. Ён з’яўляецца галоўным паліўным рэсурсам Грэцыі. У канцы XX стагоддзя ў Эгейскім моры былі знойдзеныя нязначныя запасы нафты і газу. Вядзецца іх распрацоўка.
Адносна багатая Грэцыя руднымі карыснымі выкапнямі. Сярод іх жалезныя, марганцавыя, нікелевыя, хромавыя, медныя і поліметалічныя руды. Значныя запасы баксітаў, або алюмініевых руд. Паводле ацэнак геолагаў у нетрах Грэцыі залягаюць каля 650 млн.т. гэтай каштоўнай руды, што робіць Грэцыю адным з найбуйнейшых яе здабытчыкаў ў Еўропе.
Клімат
[правіць | правіць зыходнік]Флора і фаўна
[правіць | правіць зыходнік]На тэрыторыі Грэцыі захавалася няшмат відаў дзікіх жывёл і папуляцыі іх невялікія. Гэта звязана са шматтысячагадовай гісторыяй гэтай краіны — больш за 8000 гадоў людзі актыўна палявалі на жывёл і вынішчалі расліны на тэрыторыі Грэцыі. Найбольш распаўсюджаныя тут невялікія жывёлы: зайцы, барсукі і розныя віды мышэй.
З прыкладна 5 000 відаў раслін Грэцыі найбольш распаўсюджаныя невялікія расліны і кусты. На паўвостраве Халкідыкі часта сустракаюцца хваёвыя лясы. Распаўсюджаныя кіпарысы і платаны. Узрост некаторых дасягае некалькіх тысяч гадоў. Вельмі распаўсюджаная аліва — адно з каштоўных дрэў Грэцыі і ўсяго Міжземнамор’я.
У цэлым бедная расліннасць Грэцыі тлумачыцца шырокім распаўсюджваннем коз у Старажытнай Грэцыі, якія абгрызалі кару дрэў, з прычыны чаго тыя гінулі, а дробныя растліны проста вытоптваліся. Існуе нават прымаўка — «Грэцыю з’елі козы».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Дагістарычны перыяд (да 28 стагоддзя да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Аб засяленні тэрыторыі Грэцыі чалавекам сведчать археалагічныя раскопкі, у выніку якіх былі знойдзены палеалітычныя стаянкі перыяду сярэдняга палеаліту (каля 100 — 40 тысячагоддзяў да н.э.) на тэрыторыі ад Македоніі да Эліды. Да гэтага часу адносіцца чэрап неандэртальскага чалавека, знойдзены на паўвостраве Халкідыкі. Адной з самых старажытных неалітычных стаянак у Грэцыі лічыцца пячора Франхты (грэч. Σπήλαιο Φράγχθι), датаваная 7 тысячагоддзем да н.э., якая сведчыць аб наяўнасці ў яе жыхароў развітога мараходства. У перыяд неаліту (каля сярэдзіны 7 тысячагоддзя да н.э. — 28 стагоддзе да н.э.) насельніцтва Грэцыі асвоіла земляробства, займалася жывёлагадоўляй і вяло аседлы лад жыцця. У гэты перыяд радавы лад, які пачаў складацца яшчэ ў эпоху сярэдняга палеаліту, дасягнуў поўнага развіцця. Неаліт Грэцыі мае анаталійскае паходжанне і прадстаўлены культурамі Сескла, Дыміні и Ларысы, для якіх былі характэрны ўмацаваныя паселішчы (3000-4000 чалавек) на ўзгорках, з’яўленне мегарона (прамавугольнае памяшканне з вузкай фасаднай стараной і драўлянымі калонамі, у цэнтры якога быў ачаг), чорная і шэрая кераміка разам з паліхромнай керамікай з малюнкамі двух колераў (звычайна чорнага і чырвонага). У 5—4 тысячагоддзях да н.э. з’яўляліся лакальныя варыянты неалітычнай культуры мацерыковай Грэцыі, астравоў Эгейскага мора і асабліва Крыта. На мацерыку і астравах адзначаны перамяшчэнні плямён. У гэты перыяд насельніцтва Грэцыі мела пастаянныя сувязі з паўночнай часткай Балканскага паўвострава, узбярэжжам Малай Азіі і Сірыяй.
Эгейскі перыяд (28-12 стагоддзі да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Культуру Грэцыі бронзавага веку (умоўна названую эгейскай культурай, або крыта-мікенскай культурай) храналагічна прынята дзяліць на ранні, сярэдні і позні перыяды. Адрозненні культурнай традыцыі асобных частак Грэцыі дазволілі вылучыць геаграфічныя варыянты: культура Крыта атрымала назву мінойскай культуры, мацерыковай Грэцыі — эладскай культуры, астравоў Эгейскага мора — кікладскай культуры. Познім этапам развіцця ўсіх трох названых цывілізацый была мікенская цывілізацыя, прычым яе аб’яднаўчым элементам сталі грэкі, якія прыйшлі на Балканы і Эгейскія астравы каля 16 стагоддзя да н.э.
Кікладская цывілізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Кікладская культура лічыцца адной з найстаражытнейшых археалагічных культур бронзавага веку ў Еўропе. Яе паходжанне звязваюць з земляробчымі культурамі суседняй Малой Азіі. Кікладская цывілізацыя існавала ў прамежку часу паміж 32 і 19 стагоддзямі да н.э. Тагачасныя жыхары Кікладскіх астравоў засвоілі занятак комплекснай сельскай гаспадаркай, спалучалі вырошчванне збожжавых культур, маслін і вінаграду з пчалярствам, жывёлагадоўляй і рыбалоўствам. Паміж астравамі існаваў сталы абмен. Асабліва важнымі былі здабыча і гандаль абсідыянам. У 3 тысячагоддзі да н. э. пачалі ўзнікаюць протагарадскія ўмацаваныя паселішчы. Адным з найбольш ранніх з’яўляецца паселішча Паліёхні на востраве Лемнас. Яно было абаронена масіўным мурам і займала плошчу каля 4500 м². Да сярэдзіны 3 тысячагоддзя да н.э. падобныя паселішчы з моцнымі мурамі і вежамі былі пабудаваныя і на іншых Кікладах. Пабудовы ўнутры ўмацаванняў былі падобныя адна на адну, шматпакаёвыя, магчыма прыстасаваныя для пашыраных сямей. Пабудоў, падобных на цытадэлі або палацы, не выяўлена, таму мяркуецца, што кікладскае грамадства яшчэ не мела ясна акрэсленага пласта насельніцтва, які стаяў вышэй за іншых. Для кікладцаў былі характэрны разнастайныя формы мастацтва, асабліва вядомы мармуровыя чалавекападобныя постаці. Усяго налічваецца каля 1400 выяў, але толькі 40 % з іх захаваліся і вывучаны дастаткова добра. Кікладскія пахаванні ўтрымоўваюць значную колькасць прадметаў паўсядзённага побыту. У канцы 3-пачатку 2 тысячагоддзяў да н.э. развіццё кікладскай культуры было гвалтоўна спынена з-за ўмяшальніцтва звонку, хутчэй за ўсё мінойцаў. Відавочна, частка насельніцтва была знішчана, а рэшткі выжылых былі вымушаны прыняць новыя традыцыі. Герадот паведамляў, што ў старажытнасці Кіклады былі населены лелегамі, залежнымі ад мінойскага Крыта. Магчыма, менавіта яны і былі першаснымі стваральнікамі кікладскай культуры.
Эладская цывілізацыя
[правіць | правіць зыходнік]У працах антычных гісторыкаў і паэтаў эладскі перыяд звычайна асацыюецца з дагрэчаскімі насельнікамі Эгейскага рэгіёну, часцей за ўсё з пеласгамі, радзей згадваюцца і іншыя народы (мінійцы, каўконы, лелегі і іншыя). Датаванне эладскай культуры ў значнай меры прывязаная да развіцця тыпаў керамікі ў залежнасці ад канкрэтнага стылю або месца паходжання. У 28 — 21 стагоддзях да н.э. у Грэцыі пачалі з’яўляцца носьбіты сельскагаспадарчай культуры, якія наклаліся на мясцовае насельніцтва неіндаеўрапейскага паходжання. Пра гэта грамадства вядома мала, за выключэннем таго, што асноўныя тэхналогіі апрацоўкі бронзы ўзніклі ў Анатоліі, і эладская культура ў гэты перыяд падтрымлівала культурныя кантакты з заходнеанаталійскай культурай. Важныя археалагічныя помнікі гэтага перыяду згрупаваныя на Эгейскім узбярэжжы ў Беётыі і Аргалідзе (Лерна, Пефкакія, Фівы, Тырынф) і на астравах каля ўзбярэжжа, такіх як Эгіна і Эўбея. Вядома, што пранікненне анаталійскай культуры на тэрыторыю Грэцыі не суправаджалася маштабнымі разбурэннямі. Усе паселішчы гэтай эпохі дзеляцца на два віды — гэта цытадэлі, у якіх пражывалі прадстаўнікі родаплемянной знаці, і шчыльна забудаваныя пасёлкі, заселеныя ў асноўным сялянамі-земляробамі. Падзел паселішчаў на цытадэлі і пасёлкі можа казаць пра пачатак класавага ўтварэння ў другой палове 3 тысячагоддзя да н.э. Цывілізацыя гэтага перыяду ўжо апярэджвала ў сваім развіцці іншыя еўрапейскія культуры. У 21 −16 стагоддзях да н.э. атрымала распаўсюджанне так званая «мінійская кераміка», якая ўяўляла сабой посуд з прамалінейнымі або абстрактнымі малюнкамі. Але пазней пад уплывам кікладскай і мінойскай культур пачаў з’яўляцца посуд з крывалінейнымі матывамі і нават рэалістычнымі выявамі. Паселішчы гэтага перыяду, якія былі знойдзены ў вялікай колькасці на Пелапанесе і ў цэнтральнай Грэцыі (у тым ліку ў Этоліі), а на поўначы дасягалі даліны ракі Сперхеяс, размяшчаліся шчыльней адзін да аднаго і звычайна знаходзіліся на вяршынях узгоркаў. З 16 стагоддзя да н.э. эладскі перыяд быў цесна звязаны з мікенскай культурай.
Мінойская цывілізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Мінойская цывілізацыя ўзнікла на востраве Крыт і некаторых іншых астравах Эгейскага мора, такіх як Сантарын, і існавала прыкладна з 27 да 14 стагоддзя да н.э. Этнічнае і моўнае паходжанне мінойцаў не вядома. Найбольш папулярна гіпотэза аб іх сувязях з насельніцтвам Малой Азіі. У 26 — 24 стагоддзях да н.э. на Крыце было ўдасканалена выплаўленне бронзы і асвоены ўсе прыдатныя землі для земляробства. Магчыма, у гэты перыяд Крыт адчуваў уздзеянне развітай кікладскай культуры. Сувязь і абмен з іншымі рэгіёнамі Міжземнага мора забяспечвалі мінойцаў металамі (медзю і волавам), якія на Крыце не здабываліся, але маглі быць дастаўлены з Кіпра, Малой Азіі і поўначы Балканскага паўвострава. У 24 — 21 стагоддзях да н.э. з’явіліся паселішчы з вялікімі жытламі і калектыўнымі купальнымі магільнямі. Знаходкі каменных якараў да паўтоны сведчаць, што жыхары Крыта будавалі буйныя марскія судны. Цэнтрамі грамадскага і рэлігійнага жыцця былі крыцкія палацы (Малія, Фест, Кнос), таксама існавалі меншыя па памерах вілы і звычайныя паселішчы земляробаў. На востраве Сантарын быў пабудаваны пакуль адзіны вядомы мінойскі горад. Аднак у 21 — 19 стагоддзях да н.э. палацы і многія паселішчы гэтага перыяду, які атрымаў назву «перыяд ранніх палацаў», апынуліся разбуранымі[8]. Мяркуецца, што разбурэнні былі выкліканы моцным землятрусам. У 23 — 17 стагоддзях да н.э. крыцкае пісьмо эвалюцыяніравала ад піктаграфічнага да іерагліфічнага, а каля 18 стагоддзя да н.э. была выпрацавана новая сістэма — так званае складовае пісьмо А. Перыяд новых палацаў (1700—1450 гады да н.э.) лічыцца росквітам мінойскай цывілізацыі, калі Крыт набыў палітычнае адзінства. У гэты час адным з кіраўнікоў Крыта быў Мінас Вялікі, у гонар якога атрымала сваю назву цывілізацыя. Тады ж у Грэцыі пачалі ўзнікаць першыя невялікія раннерабаўладальніцкія дзяржавы. Новыя палацы, значна большыя па плошчы, чым старыя, працягвалі адыгрываць ролю грамадскіх, эканамічных і культурных цэнтраў. Найбольшым з’яўляўся палац у Кносе, таму яго прынята вылучаць як галоўны. Яны не былі ўмацаванымі, што падкрэслівае бязбоязнасць насельнікаў палацаў у дачыненні да іншаземцаў і простых суграмадзян. Унутраны мір мог дасягацца тэакратычным характарам кіравання (палацы з’яўляліся рэлігійнымі цэнтрамі), а знешняя бяспека тлумачыцца астраўной ізаляцыяй і таласакратыяй. Да сярэдзіны 15 стагоддзя да н.э. мінойская цывілізацыя пашырыла свой уплыў на астравы Эгейскага мора, Кіпр і паўднёвы захад Малой Азіі (раён Мілета). Вялікі флот Крыта і Сантарына вёў гандаль з Паўночнай Афрыкай, Блізкім Усходам і Заходнім Міжземнамор’ем. У наш час большасць вучоных прытрымліваецца думкі, што мінойская цывілізацыя загінула ў выніку двух катастрафічных вывяржэнняў вулкана на востраве Сантарын. Першае адбылося каля 1520 года да н.э. і суправаджалася магутным выбухам, вікідамі вадзянога пару, атрутных газаў, велізарнага воблака попелу, цунамі з хвалямі да 25 — 40 м увышыню. Другое вывяржэнне, у выніку якога былі разбураны ўсе палацы і порты, а таксама відавочна знішчаны флот, адбылося каля 1460 года да н.э.[9] Мінойцы панеслі значныя чалавечыя страты, пасля чаго з Балканскага паўвострава на Крыт пераправіліся ваяўнічыя ахейцы, якія паклалі канец мінойскай культуры, а Крыт быў уцягнуты ў сферу мікенскай цывілізацыі.
Мікенская цывілізацыя
[правіць | правіць зыходнік]Даследчыкі звязваюць узнікненне мікенскай цывілізацыі, якое датуецца прыблізна 17 стагоддзем да н.э., з прыходам індаеўрапейскіх плямён ахейцаў на поўдзень балканскай Грэцыі. Да 15 стагоддзя да н.э. адбылося стаўленне Мікенскай цывілізацыі на Пелапанесе, у Атыцэ і Беотыі. Будаваліся раскошныя шахтавыя магільні арыстакратыі, таксама знойдзены рэшткі цыклапічных каменных умацаванняў і багатага дома. Многія важныя элементы сваёй культуры ахейцы запазычылі ў мінойцаў, у тым ліку некаторыя рэлігійныя абрады, каналізацыю, фасоны мужчынскай і жаночай вопраткі, аднак у сваёй аснове мікенская цывілізацыя была досіць адрознай[10] Пасля вывяржэння вулкана на Сантарыне некаторы час рэшткі мінойскай цывілізацыі ўсё яшчэ захоўваліся на Крыце, але ў канцы 15 — пачатку 14 стагоддзяў да н.э. Крыт быў заваяваны ахейцамі. Рэшткі ахейскіх магільняў і пабудоў на Крыце сведчаць пра тое, што яны адрозніваліся ад мінойскіх архітэктурных помнікаў. У пачатку 14 стагоддзя да н.э. адбывалася экспансія мікенскай культуры ў іншыя рэгіёны Міжземнамор’я ў выніку ўсталявання гандлёвых сувязей і перасялення. У той жа час прадстаўнікі мікенскай культуры з’явіліся на Кіпры[11] і на паўднёвым захадзе Малой Азіі[12]. Канец бронзавага веку быў росквітам Мікенскай цывілізацыі. Горад Мікены, які даў ёй сваё імя, перажыў уздым у 1350—1200 гадах да н. э.[13] Ён быў акружаны масіўнымі фартыфікацыйнымі збудаваннямі і знаходзіўся на ўзвышшы ў стратэгічна важным месцы Аргалідскай даліны, што дазваляла кантраляваць шляхі ад мясцовага заліва да поўначы. На самай вяршыні ўзвышша месціўся палац, названы палацам Агамемнана. Ніжэй на схіле захаваліся рэшткі каменных дамоў. Другім значным горадам Аргаліды быў Тырынф, які дасягнуў узвышэння ў 14 — 13 стагоддзях да н.э. Прадстаўнікі Мікенскай цывілізацыі дасягнулі значных поспехаў у развіцці рамяства і сельскай гаспадаркі. Нягледзячы на вялікую ролю ў эканамічным жыцці палацавых комплексаў, сучасныя даследчыкі мяркуюць, што ў ахейскіх гарадах-дзяржавах меліся значныя элементы рынкавай эканомікі[14]. Ускладненне дзяржаўнага жыцця ахейцаў прывяло да развіцця пісьменства: прыстасаваўшы да свайго дыялекта крыцкае пісьмо, ахейцы зрабілі больш дасканалае, так званае слогавае пісьмо Б. У помніках лінейнага пісьма ўзгадваюцца імёны такіх ахейскіх багоў, як Зеўс, Гера, Пасейдон, Артэміда, Гермес, Дыяніс[15], што дазваляе меркаваць пра распаўсюджванне політэістычнай рэлігіі. Старажытнагрэчаская міфалогія і эпас апавядаюць пра грамадства Мікенскага перыяда як надзвычай ваенізаванае, дзе пастаянна ўспыхвалі канфлікты паміж высакароднымі асобамі, ухваляліся мужнасць і ваенная кемлівасць. У наш час сусветную вядомасць набылі эпічныя звесткі пра Траянскую вайну, якую вялі ахейскія дзяржавы балканскай Грэцыі на чале з мікенскім валадаром Агамемнанам супраць магутнага горада Троя ў Малой Азіі. Вайна цягнулася 10 гадоў і скончылася разбурэннем Троі. Як мяркуюць, разбурэнне Мікенскай цывілізацыі адбылося ў адзін час і знянацку[16]. У старажытнагрэчаскай міфалогіі спусташэнне гарадоў Пелапанеса тлумачыцца вяртаннем туды нашчадкаў Геракла, якія прывялі з сабой дарыйцаў. Вучонымі таксама выказваюцца гіпотэзы, згодна з якімі разбурэнне мікенскіх паселішчаў балканскай Грэцыі было выклікана ўнутранымі войнамі, магутным землятрусам[17], нашэсцем паўночных народаў, якія пазней сталі вядомы ў Старажытным Егіпце пад назвай «народы мора» і г.д.
Старажытная Грэцыя (11 стагоддзе — 146 год да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Цёмныя стагоддзі (11 — 9 стагоддзі да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]«Цёмныя стагоддзі» або «Гамераўская Грэцыя»[заўв 1] — перыяд у гісторыі Старажытнай Грэцыі, які пачаўся з меркаванага дарыйскага ўварвання і заняпаду мікенскай цывілізацыі і працягваўся да пачатку росквіту грэчаскіх полісаў. Пасля мікенскай катастрофы вялікія палацы і гарады прыйшлі ў заняпад, былі знішчаны або закінуты. Прыкладана ў гэты ж час пацярпела крах і цывілізацыя хетаў, частка якой была заваявана «народамі мора»[заўв 2], а яе гарады ад Троі да Газы былі знішчаны. У выніку разбурэння цывілізацыі невялікія населеныя пункты перажывалі голад і дэпапуляцыю, а таксама быў нанеслы вялікі ўрон культуры: былі страчаны прыёмы будаўніцтва, забыты тэхналогіі апрацоўкі металаў, навыкі пісьма і разбурана дзяржаўная структура грамадства. Несістэмныя, лакалізаваныя і аўтаномныя невысокія культуры гэтага перыяду на тэрыторыі Грэцыі вельмі адрозніваюцца адна ад адной стылямі керамікі, практыкай пахаванняў і структурай паселішчаў. Пасля 11 стагоддзя ўпрыгожванне грэчаскай керамікі пераймае вобразнае афармленне ў мікенскай культуры, але, як правіла, абмяжоўваецца простымі геаметрычнымі ўзорамі. Назіраецца агульная тэндэнцыя да менш складаных мастацкіх твораў і меншых рэсурсаў, якія выкарыстоўваюцца для іх стварэння. Асновай далейшага развіцця прадукцыйных сіл стала паступовае распаўсюджанне жалезных прылад працы і ўзбраення і выкарыстанне радовішчаў жалезнай руды, якія ігнараваліся ў час панавання мікенскай цывілізацыі, у выніку чаго халодная зброя стала даступнай для менш элітных воінаў. Да 9 стагоддзя да н.э. амаль уся зброя, знойдзеная ў пахаваннях гэтага перыяду, была зроблена з жалеза. Лічыцца, што Грэцыя ў гэты перыяд была падзелена на незалежныя вобласці, арганізаваныя роднаснымі групамі або хатнімі гаспадаркамі, якія пазней пераўтварыліся ў полісы. Імаверна, у гэты перыяд сфарміраваліся асновы старажытнагрэчаскай міфалогіі і эпасу, якія сведчаць пра тое, што грэкі пакланяліся шматлікім багам, на чале якіх стаяў Зеўс, і надзялялі іх рысамі, уласцівымі чалавечай натуры.
Архаічны перыяд (8 — 6 стагоддзі да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Адпраўной кропкай архаічнага перыяду лічацца «структурная рэвалюцыя» (рэзкае павышэнне колькасці насельніцтва і матэрыяльных тавараў), якая адбылася ў сярэдзіне 8 стагоддзя да н.э., і «інтэлектуальная рэвалюцыя» класічнай Грэцыі. Рэзкі рост насельніцтва ў пачатку архаічнага перыяду прывёў да з’яўлення новых гарадоў і пашырэння старых населеных пунктаў да ўзроўню полісаў, разрозненых дробных суверэнных гарадоў-дзяржаў, аб’яднаных толькі агульнасцю мовы, рэлігіі, культурных традыцый, палітычных і гандлёвых сувязей, але сацыяльны крызіс, звязаны з усімі пластамі грамадства (фермерамі, арыстакратыяй і простым людам), ствараў небяспеку для існавання поліснага ладу. У сувязі з ростам насельніцтва сельскагаспадарчыя ўгоддзі былі не ў стане падтрымліваць усё насельніцтва, з-за чаго архаічны перыяд у Грэцыі характэрызуецца масавым голадам. Да 6 стагоддзя да н.э. амаль усе фермеры ў Афінах былі пазбаўлены сваёй маёмасці і працавалі ў якасці рабоў у сувязі з беднасцю і немагчымасцю сябе пракарміць. Арыстакратычныя сем’і пастаянна канкурыравалі паміж сабой за тэрыторыю, грошы ці статус. Арыстакратыя існавала ў закрытай супольнасці фестываляў, шчодрых страў і спартыўных гульняў, якія не мелі нічога агульнага з жыццём дэмасу або фермераў. Просты люд у якасці салдат часта канфліктаваў з арыстакратыяй, парушаючы іх жыццё падчас барацьбы за ўладу паміж прадстаўнікамі розных заможных родаў. З распаўсюджаннем знешняга гандлю некаторыя прастачыны сталі вельмі багатымі і ўсё часцей аспрэчвалі аўтарытэт арыстакратыі, ствараючы палітычную пагрозу для рэгіянальных манархій. Асноўны сродак вытворчасці — зямля і палітычная ўлада — па-ранейшаму заставаліся ў руках радавой шляхты, эканамічная магутнасць якой грунтавалася на семейна-радавой уласнасці на зямлю і заняволенні і закабаленні дробных землеўладальнікаў. Барацьба дэмасу супраць радавой арыстакратыі і пазыковага рабства з’яўляюцца асаблівасцямі перыяду 8—6 стагоддзяў да н.э. У выніку ўпорнай барацьбы дэмас дабіўся ў некаторых гарадах Грэцыі адмены пазыковай кабалы, аднак падавіць супраціўленне арыстакратаў правядзенню рэформ было магчыма толькі з дапамогай гвалту. Такой сілай стала тыранія — аднаасобная ўлада, якая была ўсталявана шляхам узброенай барацьбы і абапіралася на рух сялянскай беднаты і падтрымку гандляроў і рамеснікаў. У выніку рэформ тыранаў (кіраўнікоў полісаў) былі ліквідаваны эканамічныя і палітычныя прывелегіі радавой арыстакратыі. Паступова грэчаскія полісы кансалідаваліся ў гарады-дзяржавы з сацыяльна-палітычным парадкам. Тыраны, як правіла, стваралі дыктатуры ў сваіх полісах і не былі сацыяльнымі рэфарматарамі, але ў якасці кіраўнікоў былі вымушаныя прымаць законы і вырашаць спрэчкі. Рост незадаволення тыранамі прывёў да стварэння альтэрнатыўных сістэм самакіравання, якія ў канчатковым выніку перараслі ў Афінскую дэмакратыю. Павелічэнне насельніцтва таксама прывяло да пачатку стварэння калоній уздоўж узбярэжжа Міжземнага і Чорнага мораў. Грэчаскія аўтары называюць прычынай каланізацыі «сценахорыю» (адсутнасць зямлі), але на практыцы яна была выклікана вялікай колькасцю прычын, такіх як суперніцтва паміж палітычнымі групамі, імкненне да прыгод, эміграцыя, пошук гандлёвых магчымасцяў і т.д. Важным следствам грэчаскай каланізацыі было распаўсюджванне грэчаскай культуры і рэлігіі па ўсім Міжземнамор’і. Падчас архаічнага перыяду з’явіўся грэчаскі тэатр, трагедыі якога выконваліся на фестывале Дыянісіі, адраджалася пісьмовая мова, якая была забыта падчас «Цёмных стагоддзяў», што прывяло да з’яўлення паэзіі і эпаса, упершыню былі напісаны творы «Іліяда» і «Адысея» (лічыцца, што самім Гамерам). Перыяд атрымаў назву ад таго, што ў гісторыі мастацтва характэрызаваўся архаічным, або старадаўнім, стылем скульптуры і іншых відаў мастацтва і рамяства ў адрозненне ад больш натуральных мастацкіх твораў класічнага перыяду.
Класічны перыяд (5 — 4 стагоддзі да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Да 5 стагоддзя да н.э. Персідская імперыя кантралявала грэчаскія полісы ў Малой Азіі, а таксама здзейсніла тэрытарыяльныя заваяванні на Балканах і ва Усходняй Еўропе. Спробы грэчаскіх гарадоў-дзяржаў Малой Азіі зрынуць персідскае панаванне праваліліся, і ў 492 годзе да н.э. Персія пачала ўварванне ў мацерыковую Грэцыю, але пасля паражэння ў бітве пры Марафоне ў 490 годзе да н.э. была вымушана адступаць. У 480 годзе да н.э. персідскае войска прарвалася праз горны праход Фермапілы, які абаранялі грэкі пад камандаваннем спартанскага караля Леаніда, спустошылі Беотыю, Атыку і занялі Афіны. У выніку паслядоўных грэчаскіх перамог у 480 і 479 гадах да н.э. пры Саламіне і Платэях, а таксама ля мыса Мікале персідская армія зноў адступіла. Ваенныя дзеянні з доўгімі перапынкамі працягваліся да 449 года да н.э., калі грэкі атрымалі вялікую перамогу. Самым уплывовым палітычным і культурным цэнтрам пасля перамогі ў грэка-персідскіх войнах сталі Старажытныя Афіны, якія стаялі на чале абароннага Дэласкага саюза сярод полісаў астравоў Эгейскага мора, а таксама яго заходняга, паўночнага і ўсходняга ўзбярэжжаў. Сваёй максімальнай моцы і культурнага росквіту Афіны дасягнулі, калі на чале дзяржавы стаў выдатны палітычны дзеяч, палкаводзец і прыхільнік дэмакратыі Перыкл. Перанос казны Дэласкага саюза з Дэласа ў Афіны, збіранне платы з саюзнікаў, абмежаванне свабоднага гандлю на моры, карныя экспедыцыі, клерухіі — усё гэта выклікала ў саюзнікаў абурэнне і жаданне вызваліцца ад абавязацельстваў. Паралельна наспявалі і канфлікты па-за саюзам: эканамічная барацьба паміж Афінамі і Карынфам у сферы гандлю, са Спартай — за вяршэнства ў Грэцыі. У 431 годзе да н.э. пачалася самая маштабная вайна ў гісторыі Старажытнай Грэцыі — Пелапанеская вайна, якая скончылася зруйнавальным паражэннем Афін, стратай уладанняў і прывілеяў, а Спарта ўстанавіла сваю гегемонію. Аднак у 395 годзе да н.э. успыхнула карынфская вайна паміж саюзніцкімі дзяржавамі Афін, Фіваў, Карынфа і Аргоса і Пелапанескім саюзам на чале са Спартай, які пазней падтрымала Персія. Пасля паражэння афінскіх саюзнікаў у 387 годзе да н.э. ім быў навязаны зневажальны Анталкідаў мір, паводле якога Персія атрымлівала кіраўніцтва над Іоніяй, а Спарта працягвала займаць вядучае становішча ў рэгіёне. У 378 годзе да н.э. быў створаны Другі Афінскі марскі саюз для барацьбы са Спартай. У 370-х гадах да н.э. стаў расці палітычны аўтарытэт Фіваў і ў 371 годзе да н.э. яны перамаглі Спарту ў бітве пры Леўктрах, спыніўшы панаванне спартанцаў. Частыя міжусобныя войны яшчэ больш аслаблялі полісы, у выніку чаго яны ўжо не былі здольныя абараніць сваіх грамадзян. У гэты перыяд пачала сваё ўзвышэнне Македонія. Кароль Філіп ІІ Македонскі паслядоўна заваяваў Фесалію, Факіду, Халкіду і Фракію. У 357 годзе да н.э. ён атакаваў і захапіў асноўны афінскі марскі порт Амфіполь, пасля чаго Афіны абвясцілі вайну Македоніі. У 338 годзе да н.э. антымакедонская кааліцыя пацярпела поўнае паражэнне ў бітве пры Херанее. Да 337 года да н.э. быў створаны Карынфскі саюз грэчаскіх дзяржаў на чале з Македоніяй, усюды ўведзены македонскія гарнізоны і ўстаноўлены алігархічныя рэжымы. Пасля смерці Філіпа ІІ у 336 годзе да н.э. македонскі прастол заняў яго дваццацігадовы сын Аляксандр, які працягваў выконваць планы свайго бацькі па захопу і аб’яднанню ўсёй Грэцыі. Ён атрымаў перамогу над Фівамі, пасля чаго прыяднаў да імперыі і Афіны, якія былі аслабленыя з-за падзелу насельніцтва на прыхільнікаў вайны на чале з ідэолагам Дэмасфенам і прыхільнікаў міру. У 334 годзе да н.э. Аляксандр Македонскі (Аляксандр Вялікі) адправіўся ў ваенны паход на Усход. Да 330 года да н.э. ён заваяваў усю Персідскую імперыю, а да сваёй смерці ў Вавілоне ў 323 годзе да н.э. стварыў адну з найбуйнейшых імперый у гісторыі, якая ахапіла Балканскі паўвостраў, астравы Эгейскага мора, Малую Азію, Егіпет, усю Пярэднюю Азію, паўднёвыя раёны Сярэдняй Азіі і частку Цэнтральнай Азіі да ніжняга цячэння Інда. Разрастанне імперыі Аляксандра Македонскага спрыяла шырокаму распаўсюджванню грэчаскай культуры.
Эліністычны перыяд (4 стагоддзе — 146 год да н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля смерці Аляксандра Вялікага пачаўся перыяд усеагульнай смуты, сварак паміж яго дыядохамі і ўласна распаду яго спехам утворанай імперыі. У Грэцыі смерць Аляксандра выклікала так званую Ламійскую вайну, якая скончылася бітвай пры Краноне (Фесалія) і прынесла змены ў афінскай канстытуцыі, а менавіта ўвядзенне алігархічнага рэжыму і македонскага гарнізона ў Афінах. Доўгая барацьба дыядохаў і іх пераемнікаў — эпігонаў — прывяла да стварэння шэрага самастойных эліністычных дзяржаў (Македонія, Грэка-Бактрыйскае царства, манархіі Селеўкідаў, Пталамеяў і інш.). На тэрыторыі, заваяваныя Аляксандрам, адпраўляліся грэкі з уласна Грэцыі і яе старажытных калоній, распаўсюджваючы сваю мову, мастацтва, цягу да навукі і літаратуры, а таксама грамадскія ўстановы ў найбольш аддаленых кутах тагачаснага свету. Грэчаскія гарады саступілі месца цэнтраў грэчаскай адукаванасці такім гарадам, як Антыёхія, Пергам, Александрыя, Сіракузы і інш. Такім чынам, Грэцыя перажывала знясіленне і дэмаралізацыю, з прычыны адтоку насельніцтва ў далёкія краіны і неабходнасці прыстасоўвацца да патрабаванняў дэспатаў і багачоў. Пасля паражэння ў Хрэманідавай вайне (267—261 гады да н.э.) Афіны былі разгромленыя і сталі цалкам залежнымі ад Македонскай манархіі. У 3 стагоддзі да н.э. на фоне шматгадовай бесперапыннай небяспекі ў Грэцыі пачалі ўтварацца саюзы на федэратыўных пачатках, галоўная задача якіх складалася ў вызваленні грэчаскіх гарадоў ад македонскіх гарнізонаў або тыранаў і ў забеспячэнні іх ад замахаў македонскіх кіраўнікоў на будучыню. Найбуйнейшымі з іх былі Ахейскі саюз на Пелапанесе і Эталійскі саюз у Цэнтральнай Грэцыі. Саюз македонскага караля Філіпа V з карфагенскім палкаводцам Ганібалам Баркам у 215 годзе да н.э. паслужыў нагодай для Рымскай рэспублікі, якая ваявала супраць Карфагена, да ўмяшання ў справы Грэцыі. У 211 годзе да н.э. рымляне стварылі саюз з эталянамі супраць македонцаў і пачалі ваенныя дзеянні супраць Філіпа ў Ілірыі. Пасля заканчэння вайны з Карфагенам рымляне аднавілі свой наступ на грэка-македонскі ўсход і перамаглі ў бітве пры Кінаскефалах у Фесаліі, а рымскі герольд абвясціў, што паводле ўмоў міру, заключанага з Філіпам, вызваляліся ўсе грэчаскія дзяржавы, якія знаходзіліся ў залежнасці ад Македоніі. Грэкі прынялі гэту навіну з празмерным захапленнем, але хутка пераканаліся, што толькі змянілі аднаго гаспадара на іншага. Эталяне ў саюзе з сірыйскім кіраўніком Антыёхам III пачалі вайну супраць рымлян, але ў 191 годзе да н.э. Антыёх быў разбіты ў бітве пры Фермапілах, а ў 189 годзе да н.э. у выніку паражэння Эталійскі саюз спыніў сваё існаванне. У выніку трэцяй вайны рымлян супраць Македоніі, якая скончылася ў 168 годзе да н.э., Македонія была падзелена на 4 рэспублікі, залежныя ад Рыма. У 149 годзе да н.э. македонцы, на чале з самаабвешчаным кіраўніком, які выдаваў сябе за сына Персея, апошняга македонскага цара, паўсталі супраць рымлян, але былі пераможаны, у выніку чаго Македонія была пераўтворана ў рымскую правінцыю. У гэты час абурэнне Спарты супраць улад Ахейскага саюза прывяло да ўмяшання сената ў саюзныя адносіны, і па яго патрабаванню вялікія тэрыторыі былі аддзелены ад саюза. Вайна ахейцаў супраць Спарты была прынята ў Рыме за выклік, у выніку чаго паражэнне, нанесенае саюзным войскам у бітве пры Карынфе паклала канец незалежнаму існаванню Грэцыі. У 146 годзе да н.э. грэчаскі паўвостраў стаў пратэктаратам Рымскай рэспублікі.
Рымскі перыяд (146 год да н.э. — 330 год н.э.)
[правіць | правіць зыходнік]Пасля страты палітычнай незалежнасці паўднёвая Грэцыя патрапіла пад нагляд прэфектуры Македоніі, якая была адной з рымскіх правінцый, а ў 133 годзе да н.э. да Рыма далучыліся і астравы Эгейскага мора. У 88 годзе да н.э. успыхнула паўстанне грэчаскіх гарадоў на чале з пантыйскім царом Мітрыдатам VI, але пасля працяглай аблогі было задушана пад кіраўніцтвам рымскага консула Луцыя Карнелія Сулы. Наступныя грамадзянскія войны ў Рымскай дзяржаве яшчэ больш пустошылі і руйнавалі грэчаскія тэрыторыі, а ў 27 годзе да н.э. першы рымскі імператар Актавіян Аўгуст пераўтварыў Грэцыю на рымскую правінцыю Ахая. Рымская культура шмат пераняла ад старажытнагрэчаскай і фактычна з’яўлялася грэка-рымскай, знаходзячыся пад моцным уплывам грэкаў. Грэчаская мова была мовай міжнацыянальных адносін на ўсходзе імперыі і ў Італіі, і многія грэчаскія інтэлектуалы, такія як Гален, працавалі ў Рыме. Большасць рымскіх імператараў захаплялася грэчаскімі традыцыямі. У 66 годзе імператар Нерон наведваў Грэцыю і ўдзельнічаў у Алімпійскіх гульнях, а ў наступным годзе ў час Істмійскіх свят абвясціў незалежнасць Грэцыі, што вызваляла яе ад выплаты даніны. У час праўлення імператара Адрыяна пачалася масавая забудова Афін, былі пабудаваныя Храм Зеўса Алімпійскага і Арка Адрыяна. Грэцыя, як і вялікая частка рымскага ўсхода аказалася пад уплывам ранняга хрысціянства. Апостал Павел шмат прапаведаваў у Македоніі і Афінах, і неўзабаве Грэцыя стала адной з найбольш хрысціянізаваных абласцей Рымскай імперыі. У 2 і 3 стагоддзях грэчаскамоўныя супольнасці згулялі важную ролю ў распаўсюджанні ранняга хрысціянства, а хрысціянскія лідары і пісьменнікі ў большасці размаўлялі па-грэчаску, хоць і не былі грэкамі. Апроч таго, на грэчаскай мове быў напісаны і Новы Запавет, а асобныя яго часткі сведчаць пра важнасць цэркваў у Грэцыі падчас зараджэння хрысціянскай рэлігіі. Тым не менш, вялікая частка грэкаў працягвала прытрымлівацца паганства, і старажытнагрэчаскія рэлігійныя практыкі заставаліся распаўсюджанымі да канца 4 стагоддзя, пакуль імператар Феадосій I не забараніў іх. У некаторых аддаленых раёнах, такіх як паўднёвы ўсход Пелапанеса, паганства пераважала да 10 стагоддзя. На працягу 2 і 3 стагоддзяў Грэцыя была падзелена на правінцыі Ахаю, Македонію, Фракію і інш. У другой палове трэцяга стагоддзя грэкі, пазбаўленыя сваіх крэпасцей і акропаляў, з вялікімі цяжкасцямі і стратамі адбівалі напады іншаземных варварскіх плямёнаў. Крызіс 3 стагоддзя і пастаянныя набегі такіх плямёнаў, як карпы, готы, вандалы і алеманы, прадэманстравалі, што імперыя з такой вялікай тэрыторыяй не можа эфектыўна кіравацца адным чалавекам. Імператар Дыяклетыян падзяліў яе на дзве роўныя часткі, стварыўшы дзве роўныя імператарскія пасады і стаўшы імператарам ва ўсходняй частцы. Такім чынам, ён фактычна стварыў будучыя Заходнюю і Усходнюю Рымскія імперыі. У пачатку 4 стагоддзя пасля доўгай эпохі рэлігійных ганенняў і праследаванняў Канстанцін I канчаткова легалізаваў хрысціянства, а ў 324 годзе ён стаў адзінаўладным імператарам усёй Рымскай дзяржавы і зрабіў хрысціянства пануючай рэлігіяй. У 330 годзе ён перайменаваў горад Візантый на Новы Рым (пазней Канстанцінопаль) і перанёс у яго сталіцу Рымскай імперыі. Гэты момант з’яўляецца адпраўной кропкай у станаўленні Візантыі як самастойнай дзяржавы, нягледзячы на тое, што канчатковы падзел Рымскай імперыі на Заходнюю і Усходнюю адбыўся ў 395 годзе.
Візантыйская Імперыя (330—1458 гады)
[правіць | правіць зыходнік]З самага пачатку галоўным адрозненнем Візантыі ад Заходняй Рымскай імперыі была перавага на яе тэрыторыі грэчаскай культуры ў той час, як захад быў амаль цалкам лацінізаваным[18]. У Візантыйскай Імперыі панавалі грэчаская мова і грэчаская літаратура[19]. З 4 стагоддзя балканскія тэрыторыі імперыі, у тым ліку Грэцыя, шмат пацярпелі ад варварскіх нашэсцяў[20]. Рэйды і спусташэнні, здейсненыя готамі і гунамі ў 4 і 5 стагоддзях, і славянскае ўварванне ў 7 стагоддзі прывялі да абвалу імператарскай улады на грэчаскім паўвостраве[20]. Пасля ўварвання славянскіх заваёўнікаў імператарскі ўрад захоўваў фармальны кантроль толькі над астравамі і прыбярэжнымі раёнамі Грэцыі, а таксама над густанаселенымі гарадамі-крэпасцямі, як Афіны, Карынф і Фесалонікі[20]. За межамі гэтых абласцей была створана пэўная колькасць славянскіх паселішчаў[21][22]. У канцы 8 стагоддзя Візантыйская Імперыя пачала вяртаць захопленыя тэрыторыі, і на працягу 9 стагоддзя большая частка грэчаскага паўвострава зноў апынулася пад кантролем імператарскай улады[23][24]. Гэты працэс паспрыяў прытоку грэкаў з Сіцыліі і Малой Азіі на тэрыторыю Грэцыі, пры гэтым славяне былі захоплены і пераселены ў Малую Азію, а тыя, што засталіся, былі асіміляваныя[21]. Пасля страты Візантыяй гарадоў Александрыя і Антыёхія ў выніку арабскіх заваяванняў у 7 стагоддзі Фесалонікі сталі другім па велічыні горадам Візантыйскай імперыі, які называўся «суправіцелем» (стар.-грэч.: συμβασιλεύουσα), саступаючы толькі Канстанцінопалю[25]. Вяртанне стабільнасці на працягу 11 і 12 стагоддзяў прывяло грэчаскія тэрыторыі да моцнага эканамічнага росту — значна мацнейшага, чым на анаталійскіх тэрыторыях імперыі[23]. Пасля Чацвёртага крыжовага паходу і падзення Канстанцінопаля ў 1204 годзе мацерыковая Грэцыя была падзелена паміж Эпірскім дэспататам (пераемнікам Візантыйскай дзяржавы) і дзяржавамі крыжакоў (Каралеўства Фесалонікі, Ахейскае княства і Герцагства Афінскае)[26], а некаторыя астравы патрапілі пад уплыў рэспублікі Венецыя[27]. Аднаўленне Візантыйскай Імперыі са сталіцай у Канстанцінопалі ў 1261 годзе суправаджалася вяртаннем яе ўлады на большай частцы грэчаскага паўвострава, аднак франкскае княства Ахая на Пелапанесе і Эпірскі дэспатат на поўначы заставаліся рэгіянальнымі дзяржавамі ў 14 стагоддзі, а астравы Грэцыі заставаліся пад генуэзскім і венецыянскім кантролем[26]. У канцы 14 стагоддзя большая частка тэрыторыі Грэцыі зноў была захоплена пасля ўварванняў спачатку сербскіх, а пазней асманскіх заваёўнікаў[28]. Пелапанес стаў амаль цэнтрам імперыі і, безумоўна, самай урадлівай вобласцю. Містра і Манемвасія былі густанаселенымі і квітнелі нават пасля Чорнай смерці ў сярэдзіне 14 стагоддзя. У пачатку 15 стагоддзя візантыйская тэрыторыя Грэцыі была абмежавана толькі горадам Фесалонікі і Пелапанесам (Марэйскім дэспататам)[28]. У 1430 годзе Асманскай Імперыяй былі захоплены Фесалонікі, а ў 1453 годзе паў Канстанцінопаль, пасля чаго Марэйскі дэспатат на Пелапанесе быў апошняй тэрыторыяй Візантыйскай Імперыі, якая пакарылася захопнікам толькі ў 1460 годзе[29]. У 1458 годзе спыніла сваё існаванне Герцагства Афінскае. Такім чынам, хоць венецыянцы ўсё яшчэ валодалі Крытам і некаторымі партамі, уся мацерыковая Грэцыя была ўключана ў склад Асманскай Імперыі. Пасля таго, як грэчаская тэрыторыя апынулася пад асманскім уплывам, многія візантыйска-грэчаскія вучоныя імігравалі на захад, перавёзшы вялікі аб’ём літаратуры Класічнай Грэцыі і паспрыяўшы такім чынам будучаму грэчаскаму Адраджэнню[30].
Асманскі перыяд (1458—1821 гады)
[правіць | правіць зыходнік]У той час, як мацерыковая Грэцыя і большасць астравоў Эгейскага мора патрапілі пад кантроль Асманскай Імперыі ў 15 стагоддзі, астравы Кіпр і Крыт заставаліся венецыянскімі тэрыторыямі і былі захопленыя асманамі толькі ў 1571 і 1670 гадах адпаведна. Адзінай часткай грэчаскамоўнага свету, якая пазбегла доўгатэрміновага асманскага ўплыву, былі Іанічныя астравы[заўв 3][заўв 4], якія заставаліся ў складзе венецыянскай дзяржавы да захопу Першай Французскай Рэспублікай у 1797 годзе, пасля чаго перайшлі да Брытанскай Імперыі ў 1809 годзе і былі прыяднаныя да Грэцыі ў 1864 годзе. У той час, як грэкі на Іанічных астравах і ў Канстанцінопалі жылі ў дастатку, а некаторыя з грэчаскіх жыхароў Канстанцінопаля нават знаходзіліся ва ўладзе Асманскай адміністрацыі, большая частка насельніцтва мацерыковай Грэцыі пацярпела ад эканамічных наступстваў асманскага заваявання. Асманская Імперыя ўвяла вялікія падаткі, уключаючы «падатак дзецьмі» — кожнага пятага хлопчыка з хрысцянскіх сямей забіралі ў корпус янычараў, дзе яны праходзілі ваенную падрыхтоўку ў арміі Султана. У сельскай гаспадарцы праводзілася палітыка стварэння спадчынных уладанняў, ператвараючы насельніцтва грэчаскіх вёсак у прыгонных сялян. Сусветны Патрыярх Грэчаскай праваслаўнай царквы атрымаў вялікую ўладу пад абаронай султана, стаўшы духоўным лідарам усяго праваслаўнага насельніцтва імперыі, грэчаскага і славянскага. Нягледзячы на тое, што Асманская дзяржава не прымушала насельніцтва прымаць іслам, хрысціяне сутыкаліся з дыскрымінацыяй, прызначанай для вылучэння іх нізкага статусу ў імперыі, і з жорсткімі адносінамі з боку мясцовых асманскіх улад, што прывяло да пераходу ў іслам пэўнай часткі насельніцтва. Некаторыя грэкі, прыняўшы іслам, станавіліся крыпта-хрысціянамі (у тайне заставаліся паслядоўнікамі хрысціянства). Праваслаўная царква Грэцыі згуляла ролю ў захаванні грэчаскай спадчыны, і ў 19 стагоддзі грэчаская праваслаўная вера стала сімвалам грэчаскай нацыянальнасці. Характар Асманскай адміністрацыі Грэцыі змяняўся, але быў адвольным і часта суровым. Некаторыя грэчаскія гарады мелі губернатараў, якіх прызначаў Султан, у той час як іншыя (такія як Афіны) з’яўляліся самакіравальнымі муніцыпалітэтамі. Горныя раёны і некаторыя астравы заставаліся фактычна незалежнымі ад асманскага кіраўніцтва на працягу стагоддзяў. У ваенных канфліктах паміж Асманскай Імперыяй і іншымі дзяржавамі грэкі часта паўставалі супраць асманаў, напрыклад у бітве пры Лепанце (1571), у сялянскіх паўстаннях на Эпіры (1600—1601), у Асманска-венецыянскай вайне (1684—1699) і ў паўстанні Арлова (1770). Гэтыя паўстанні былі жорстка задушаны туркамі.
Сучасная Грэчаская дзяржава (пасля 1821 года)
[правіць | правіць зыходнік]Вайна за незалежнасць (1821—1832 гады)
[правіць | правіць зыходнік]У 16 і 17 стагоддзях у Грэцыі пачалі з’яўляцца ідэі і перспектывы для звяржэння асманскага валадарства. У 18 стагоддзі грэчаскія купцы сталі дамінаваць у гандлі Асманскай Імперыі, ствараць супольнасці па ўсім Міжземнамор’і, на Балканах і ў Заходняй Еўропе. Нягледзячы на тое, што асманскае заваяванне пазбавіла Грэцыю значных еўрапейскіх інтэлектуальных рухаў, такіх як Рэфармацыя і Асветніцтва, гэтыя ідэі разам з ідэаламі Французскай рэвалюцыі і рамантычнага нацыяналізму пачалі пранікаць у Грэцыю з дапамогай гандлёвай дыяспары. У канцы 18 стагоддзя найбольш уплывовы грэчаскі пісьменнік і інтэлектуал Рыгас Ферэас арганізаваў комплексны нацыянальны рух, накіраваны на вызваленне ўсіх балканскіх народаў і стварэнне «Балканскай рэспублікі». У 1797 годзе ён быў арыштаваны аўстрыйскімі чыноўнікамі ў Трыесце і разам з сябрамі быў дэпартаваны ў Белград і перададзены ўладам Асманскай Імперыі, пасля чаго ў чэрвені 1798 года яны былі задушаныя, а іх целы скінутыя ў Дунай. Іншы грэчаскі інтэлектуал Адамантыяс Караіс быў сведкам Французскай рэвалюцыі, пасля чаго пераконваў заможных грэкаў будаваць школы і бібліятэкі для далейшай адукацыі грэчаскага насельніцтва, лічыўшы, што паглыбленне адукацыі неабходна для працвітання грэчаскага народа і краіны. Яго мэтай было стварэнне дэмакратычнай Грэцыі, як у Залаты век Пярыкла, але ён не дажыў да канца вайны за незалежнасць.
У 1814 годзе ў Адэсе, якая была важным цэнтрам грэчаскай гандлёвай дыяспары, маладыя купцы Нікалаас Скуфас, Эмануіл Ксантас і Афанасій Цакалаў заснавалі таварыства «Філікі Этэрыя» (грэч. Φιλική Εταιρεία — Саюз сяброў) і пры падтрымцы заможных грэчаскіх суполак у Вялікабрытаніі і Злучаных Штатах Амерыкі яны пачалі планаваць паўстанне. Таварыства планавала пачаць паўстанне на тэрыторях Пелапанеса, Дунайскіх княтваў і Канстанцінопаля. 6 сакавіка 1821 года ў Дунайскіх княствах успыхнула паўстанне на чале з Александрасам Іпсіланты, але неўзабаве яно было задушана туркамі. Падзеі на поўначы стымулявалі грэкаў Пелапанеса да дзеянняў і 17 сакавіка маніёты абвясцілі вайну Асманскай Імперыі. Лічыцца, што рэвалюцыя была абвешчана 25 сакавіка[31] мітрапалітам Германам, які ўзняў сцяг з крыжом у манастыры Агія-Лаўра, але некаторыя гісторыкі сумняваюцца ў сапраўднасці гэтай падзеі. У канцы месяца Пелапанес пачаў адкрытае паўстанне і да кастрычніка 1821 года грэкі на чале з Тэадорасам Калакатронісам захапілі горад Трыпалі. Першымі рэгіёнамі, якія паўсталі на тэрыторыі Цэнтральнай Грэцыі былі Фалкіда (24 сакавіка) і Салона (27 сакавіка), і да канца 1821 года рэвалюцыянеры замацавалі свае пазіцыі ў гэтай частцы краіны. Рэвалюцыйныя дзеянні былі распачатыя на Крыце, на Кіпры, у Македоніі і іншых рэгіёнах, але яны хутка былі задушаныя. Новаўтвораны грэчаскі флот меў поспехі ў барацьбе супраць Асманскага флоту ў Эгейскім моры і прадухіліў прыбыццё асманскага падмацавання на мацярык. У снежні 1821 года адбылося першае пасяджэнне Грэчаскай нацыянальнай асамблеі, рэпрэзентатыўнага рэвалюцыйнага палітычнага органа, які складаўся амаль выключна з прадстаўнікоў пелапанескай шляхты. На пасяджэнні былі прыняты першыя мясцовыя статуты. Рэвалюцыйная дзейнасць была раздроблена з-за адсутнасці моцнага цэнтральнага кіраўніцтва. У 1822 і 1824 гадах туркі і егіпцяне атакавалі астравы, у тым ліку Хіёс і Псару, здзяйсняючы масавыя забойствы мясцовага насельніцтва. Гэта паўплывала на змену меркавання грамадства Заходняй Еўропы на карысць грэчаскіх паўстанцаў. Напружанасць, якая ўзнікла паміж рознымі грэчаскімі групамі, прывяла да дзвюх запар грамадзянскіх войнаў. Між тым, асманскі султан вёў перамовы з Мухамедам Алі Егіпецкім, які пагадзіўся адправіць свайго сына Ібрагіма-пашу ў Грэцыю з арміяй для падаўлення рэвалюцыі і вяртання тэрыторый. Ібрагім прыбыў на Пелапанес у лютым 1825 года і адразу дабіўся поспеху: к канцу 1825 года большая частка Пелапанеса знаходзілася пад егіпецкім кантролем, а горад Месалангіён, які знаходзіўся ў асманскай аблозе з красавіка 1825 года, паў у красавіку 1826 года. Нягледзячы на тое, што Ібрагім быў пераможаны на паўвостраве Мані, ён паспяхова задушыў паўстанні на Пелапанесе і ў Афінах. Пасля некалькіх гадоў перагавораў тры вялікія дзяржавы, Расійская Імперыя, Вялікабрытанія і Францыя, вырашылі ўмяшацца у канфлікт і накіравалі флот у Грэцыю. Пасля навіны пра тое, што асманскі-егіпецкі флот збіраецца атакаваць востраў Ідра, саюзны флот перахапіў яго каля горада Піласа і пасля тыднёвага супрацьстаяння атрымаў перамогу. У 1828 годзе пад кіраўніцтвам французскага экспедыцыйнага корпуса егіпецкія войскі былі эвакуяваныя з Пелапанеса. У кастрычніку 1828 года грэкі сфарміравалі новы ўрад, кіраўніком якога стаў Іаан Кападыстрыя, пасля чаго пачалі захоп Цэнтральнай Грэцыі, у тым ліку Афін і Фіваў. Апошняй вялікай падзеяй вайны стала бітва пры Петры, якая адбылася 12 верасня 1829 года на поўначы ад Атыкі і ў якой грэчаскія войскі пад кіраўніцтвам Дэметрыяса Іпсіланты ўпершыню былі падрыхтаваныя, як еўрапейская армія, а не як партызанскія атрады. Яны перамаглі асманскія войскі, якія здалі ўсе землі ад Лівадыі да ракі Сперхеёс за магчымасць бяспечнага адыходу з Цэнтральнай Грэцыі. У 1830 годзе Вялікабрытаніяй, Францыяй і Расійскай Імперыяй быў складзены Лонданскі пратакол, які прадугледжваў стварэнне незалежнай Грэчаскай дзяржавы пад уладай манарха, а ў 1831 годзе прадстаўніком варожага клану быў забіты губернатар Іаан Кападыстрыя. У 1832 годзе дзяржавы прапанавалі на трон баварскага князя Отана, пасля чаго Пятая нацыянальная асамблея ў Нафпліёне прыняла прапанову і стварыла канстытуцыю 1832 года. Межы Каралеўства Грэцыя былі пацверджаны Лонданскім пратаколам ад 30 жніўня 1832 года, падпісаным прадстаўнікамі трох дзяржаў.
Каралеўства Грэцыя (1832—1924 гады)
[правіць | правіць зыходнік]На працягу першых гадоў праўлення Отана ад яго імя правілі баварскія рэгенты і былі вельмі непапулярнымі сярод грэкаў, аднак заклалі асновы грэчаскай адміністрацыі, арміі, судовай сістэмы і сістэмы адукацыі. Яны правілі да 1937 года, калі былі адкліканы па патрабаванню Брытаніі і Францыі, і Отан прызначыў грэчаскіх міністраў, але чыноўнікі з Баварыі па-ранейшаму складалі большасць адміністрацыі і арміі Грэцыі. Пасля паўстання ў Афінах у верасні 1843 года, якое ўспыхнула ў выніку незадаволенасці дзеяннямі караля, была створана канстытуцыя і двухпалатны парламент. Улада перайшла да палітыкаў, большасць якіх складалі камандзіры ў вайне за незалежнасць. У грэчаскай палітыцы 19 стагоддзя дамінавала нацыянальнае пытанне: была распаўсюджана «Вялікая ідэя» (грэч. Μεγάλη Ιδέα) па вызваленні ўсіх грэкаў і аднаўленні дзяржавы з усіма грэчаскімі землямі і сталіцай у Канстанцінопалі. Яна падтрымлівалася амаль бесперапыннымі паўстаннямі супраць асманаў на ўсіх грэкамоўных тэрыторыях, уключаючы Крыт, Фесалію і Македонію. Новае пакаленне грэчаскіх палітыкаў усё больш нецярпіма ставілася да ўмяшання караля Отана ў справы ўрада. У 1862 годзе кароль адхіліў прэм’ер-міністра, былога адмірала Канстантынаса Канарыса, найбольш уплывовага палітыка таго перыяду, што выклікала ваенны мяцеж, які вымусіў Отана прыняць непазбежнае рашэнне пакінуць краіну.
Новым каралём Грэцыі стаў малады дацкі прынц Георг, за прыняцце якога Брытанія саступіла Грэцыі Іанічныя астравы. Па яго патрабаванню ў 1864 годзе дзяржава прыняла больш дэмакратычную канстытуцыю, паводле якой былі скарочаны паўнамоцтвы караля, адменены сенат, а права голасу атрымалі ўсе дарослыя мужчыны. Палітычныя партыі, у асноўным, канцэнтраваліся вакол асобных лідараў, але існавалі дзве шырокія палітычныя тэндэнцыі: лібералы на чале з Харылаасам Трыкупісам, а пазней Элефтэрыясам Венізеласам, і кансерватары на чале з Тэадорасам Дэліянісам, а пазней Фрасівуласам Заімісам. Трыкупіс і Дэліяніс дамінавалі ў грэчаскай палітыцы канца 19 стагоддзя, па некалькі разоў займаючы пасаду прэм’ер-міністра.
На працягу ўсяго 19 стагоддзя Грэцыя заставалася вельмі беднай краінай, у якой не хапала сыравіны і матэрыялаў, інфраструктуры і капіталу. Сельская гаспадарка знаходзілася на нізкім узроўні, а сялянства заставалася за мяжой беднасці, якая панавала ў сельскай мясцовасці і на астравах і паслаблялася толькі маштабнай эміграцыяй у ЗША. Тым не менш, у канцы стагоддзя быў дасягнуты прагрэс у будаўніцтве камунікацый і інфраструктуры. Нягледзячы на дрэнную фінансавую сітуацыю, Афіны арганізавалі адраджэнне Алімпійскіх гульняў у 1896 годзе, якія мелі вялікі поспех.
Пытанне пра вызваленне грэкамоўных правінцый Асманскай імперыі станавілася ўсё больш вострым. Пасля расійска-турэцкай вайны (1877—1878) у рамках Берлінскага дагавора Грэцыі былі перададзеныя Фесалія і невялікая частка Эпіра. У 1897 годзе ўрад Тэадораса Дэліяніса пад ціскам грамадства абвясціў вайну Асманскай імперыі, аднак дрэнна навучаная і абсталяваная грэчаская армія была разбіта туркамі. Дзякуючы ўмяшанню вялікіх дзяржаў, Грэцыя страціла толькі невялікія тэрыторыі на мяжы з асманскай імперыяй, а на Крыце была створана аўтаномная Крыцкая дзяржава на чале з Георгам I. Антыўрадавае паўстанне ў Гудзі 15 жніўня 1909 года, арганізаванае таемным таварыствам «Ваенная ліга», членамі якога былі, у асноўным, маладыя афіцэры, стала пераломным у сучаснай грэчаскай гісторыі. Ваенныя, якія захапілі ўладу ў краіне, але не мелі палітычнага досведу, запрасілі ў якасці палітычнага дарадцы Элефтэрыяса Венізеласа. Ён хутка зарэкамендаваў сябе ў якасці магутнага палітычнага дзеяча, а яго саюзнікі перамаглі на выбарах у жніўні 1910 года. У кастрычніку 1910 года Венізелас стаў прэм’ер-міністрам, пасля чаго дамінаваў у грэчаскай палітыцы на працягу наступных 25 гадоў.
У выніку Першай балканскай вайны 1912 года супраць Асманскай імперыі і Другой балканскай вайны 1913 года супраць Балгарыі Грэцыя павялічыла сваю плошчу і колькасць насельніцтва амаль у два разы. Да тэрыторыі краіны былі далучаны паўднёвы Эпір, паўднёвая паловай Македоніі (вядомай як Грэчаская Македонія), Крыт і астравы Эгейскага мора. У сакавіку 1913 года анархіст Аляксандрас Шынас забіў караля Георга ў Фесалоніках, і прастол заняў яго сын Канстанцін I, які быў першым каралём, які нарадзіўся ў Грэцыі і быў праваслаўным. Улічваючы яго ролю галоўнакамандуючага грэчаскай арміі падчас Балканскіх войнаў, яго папулярнасць была велізарнай і канкуравала толькі з прэм’ер-міністрам Венізеласам.
Падчас Першай сусветнай вайны (1914—1918) паміж каралём, які выступаў за захаванне нейтралітэту, і прэм’ер-міністрам, які актыўна агітаваў уступленне Грэцыі ў вайну на баку Саюзнікаў, адбыўся канфлікт. Калі ў кастрычніку 1915 года Балгарыя ўступіла ў вайну ў якасці саюзніка Германіі, Венізелас запрасіў Саюзныя войскі ў Грэцыю (Фесалонікскі фронт), з-за чаго быў адхілены ад пасады Канстанцінам. У жніўні 1916 года Венізелас стварыў часовы ўрад нацыянальнай абароны ў Фесалоніках, кантраляваных Саюзнікамі. Пасля гэтага Канстанцін фактычна кіраваў толькі тэрыторыяй, якая належала Грэцыі да Балканскіх войнаў («Старая Грэцыя»), уступаючы ў бітвы супраць французаў, а пасля Лютаўскай рэвалюцыі ў Расіі ў 1917 годзе пакінуў краіну, як і большасць раялістаў. Наступным каралём стаў яго другі сын Аляксандр, а Венізелас узначаліў адзіную Грэцыю ў вайне на баку Саюзнікаў, аднак у грамадстве ўкараніўся падзел на прыхільнікаў і праціўнікаў Венізеласа (так званы Нацыянальны раскол).
Пасля распаду Асманскай імперыі ў выніку Першай сусветнай вайны Грэцыя атрымала Заходнюю і Усходнюю Фракію, а таксама зону паміж Смірнай і заходняй Анатоліяй і рыхтавалася да доўгачаканага прыяднання Канстанцінопаля. Тым не менш, глыбокі разлом у грамадстве прывёў да паразы ліберальнай партыі на выбарах 1920 года, а таксама да рэферэндуму, на якім грэчаскі народ прагаласаваў за вяртанне караля Канстанціна з выгнання пасля раптоўнай смерці Аляксандра. Пасля вяртання раялістаў да ўлады многія ветэраны войска Венізеліса былі звольненыя ці пакінулі армію, а ў жніўні 1922 года турэцкая армія пры падтрымцы Італіі і Францыі разбурыла грэчаскі фронт і ўзяла Смірну ў аперацыі, якая прывяла да катастрафічнай «разні ў Смірне». Паразы ў вайне прымусіла грэчаскую армію пакінуць не толькі Анатолію, але і Усходнюю Фракію і астравы Імбрас і Тэнедас (зараз Гёкчэада і Базджаада), а таксама паклала канец вялікай ідэі і пакінула Грэцыю фінансава вычарпанай і дэмаралізаванай.
Другая Грэчаская рэспубліка (1924—1935 гады)
[правіць | правіць зыходнік]Рэжым 4 жніўня (1936—1941 гады)
[правіць | правіць зыходнік]Другая сусветная вайна (1941—1944 гады)
[правіць | правіць зыходнік]У 1941-44 акупіравана італьянска-нямецкімі войскамі.
Грамадзянская вайна (1944—1949 гады)
[правіць | правіць зыходнік]У 1944-49 у Грэцыі ідзе грамадзянская вайна паміж камуністамі і раялістамі.
Пасляваенны час і падзенне манархіі (1950—1974 гады)
[правіць | правіць зыходнік]Манархія была скасавана толькі ў 1973 сіламі ваенных.
Трэцяя Грэчаская рэспубліка (з 1974 года)
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны лад і палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Грэцыя — унітарная рэспубліка парламенцкага тыпу. Палітычным рэжымам краіны з’яўляецца прадстаўнічая дэмакратыя, а асноўным законам дзяржавы — Канстытуцыя. Першыя тры канстытуцыйныя акты Грэцыі з’явіліся яшчэ падчас вайны за незалежнасць, а дзеючая канстытуцыя была прынята пятым скліканнем Парламента і ўступіла ў сілу ў 1975 годзе пасля падзення ваеннага рэжыму палкоўнікаў. Тры разы канстытуцыя змянялася, найбольш істотна ў 1986 годзе, а таксама ў 2001 і 2008 гадах. Асноўны закон краіны складаецца з 120 артыкулаў і прадугледжвае падзел улады на закандаўчую, выканаўчую і судовую галіны, а таксама прадастаўляе шырокія гарантыі (зменамі 2001 года) грамадзянскіх свабод і сацыяльных правоў. Жанчыны Грэцыі атрымалі выбарчае права ў 1952 годзе.
Выканаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]У адпаведнасці з канстытуцыяй, выканаўчыя функцыі ажыццяўляюцца Прэзідэнтам рэспублікі і Урадам. Пасля змянення Канстытуцыі ў 1986 годзе паўнамоцтвы Прэзідэнта былі значна зрэзаныя і зараз яны ў большай ступені цырыманіяльныя. Дзеючы Прэзідэнт Грэцыі, Пракопіс Паўлопулас, быў абраны на пасаду 18 лютага 2015 года.
Прэзідэнт абіраецца Парламентам на пяцігадовы тэрмін і не мае права абірацца на пасаду больш, чым два разы. Калі прэзідэнцкі тэрмін мінае, парламент галасуе за абранне новага Прэзідэнта. У першых двух турах галасавання кандыдату ў прэзідэнты неабходна набраць не менш за 2/3 галасоў (200 галасоў) дэпутатаў. У трэцім і апошнім туры кандыдату неабходна набраць 3/5 галасоў (180 галасоў) дэпутатаў. У выпадку, калі ў трэцім туры кандыдат у прэзідэнты не набірае неабходнай колькасці галасоў, Парламент распускаецца, а Прэзідэнт павінен абвясціць новыя парламенцкія выбары на працягу бліжэйшых 30 дзён. У першым туры прэзідэнцкіх выбараў у новым парламенце кандыдату неабходна набраць 3/5 галасоў (180 галасоў) дэпутатаў, у другім туры — абсалютную большасць (151 голас), а ў трэцім туры Прэзідэнтам становіцца кандыдат, які набірае простую большасць галасоў. Сістэма распрацавана такім чынам, каб садзейнічаць дасягненню кансенсусу ў выбары Прэзідэнта краіны сярод асноўных палітычных партый.
Прэзідэнт мае права аб’яўляць вайну, памілаванне і заключаць пагадненні аб міру, саюзе і ўдзелу ў міжнародных арганізацыях. Па просьбе Урада парламенцкая большасць абавязана ратыфікаваць гэтыя дзеянні, пагадненні або дагаворы. У выключных выпадках неабходна абсалютная большасць ці 3/5 галасоў (напрыклад, для ўступлення ў Еўрапейскі Саюз былі неабходныя 3/5 галасоў).
Прэзідэнт можа таксама ажыццяўляць пэўныя надзвыяайныя паўнамоцтвы, якія павінны быць падпісаны адпаведным міністрам Урада. Прэзідэнт не можа распускаць парламент, адпраўляць у адстаўку ўрад, прыпыняць дзеянне артыкулаў канстытуцыі, даваць абвяшчэнні без згоды Прэм’ер-міністра або адпаведнага міністра Урада. Для абвяшчэння рэферэндума ён павінен атрымаць адабрэнне Парламента.
Заканадаўчая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]Заканадаўчая ўлада ажыццяўляецца аднапалатным Парламентам Грэцыі, які складаецца з 300 дэпутатаў. Па выніках апошніх парламенцкіх выбараў, якія адбыліся 20 верасня 2015 года, Кааліцыя радыкальных левых (грэч. Συνασπισμός Ριζοσπαστικής Αριστεράς) ці СІРЫЗА (грэч. ΣΥΡΙΖΑ) атрымала 145 месцаў у парламенце, а ліберальна-кансерватыўная партыя «Новая дэмакратыя» (грэч. «Νέα Δημοκρατία») — 75 месцаў.
Усеагульныя прамыя парламенцкія выбары адбываюцца кожныя 4 гады па прапарцыйнай сістэме ў 48 выбарчых акругах, 8 аднамандатных акругах і 1 агульнанацыянальным спісе. 288 прадстаўнікоў вызначаюцца ў выбарчых акругах, дзе выбаршчыкі аддаюць свой голас за пэўную партыю. Астатнія 12 месцаў Парламента вызначаюцца з агульнанацыянальнага партыйнага спісу, у залежнасці ад колькасці атрыманых галасоў кожным кандыдатам. Партыя, якая перамагае на парламенцкіх выбарах і набірае большасць месцаў у Парламенце, фарміруе Урад. Прэзідэнт рэспублікі мае права распусціць Парламент раней заканчэння тэрміна дзеяння парламента па прапанове Кабінета міністраў, калі такое рашэнне звязана з нацыянальным пытаннем выключнай важнасці. Усе пастановы, якія прымае Парламент, каб яны ўступілі ў сілу, павінен падпісаць Прэзідэнт.
Пасаду Прэм’ер-міністра, кіраўніка Урада Грэцыі і Кабінета міністраў, як правіла, займае лідар палітычнай партыі, якая мае большасць месцаў у Парламенце. Фармальна Прэзідэнт Грэцыі падае і сцвярджае кандыдатуру Прэм’ер-міністра, а таксама, паводле яго рэкамендацыі, прызначае і здымае з пасады іншых членаў Кабінета міністраў. Такім чынам, Прэм’ер-міністр Грэцыі з’яўляецца самай уплывовай фігурай палітычнай сістэмы краіны, бо яму належыць паўната палітычнай улады. Паводле Канстытуцыі, Прэм’ер-міністр гарантуе адзінства Урада і накіроўвае яго дзейнасць. Дзеючым Прэм’ер-міністрам Грэцыі з’яўляецца лідар партыі СІРЫЗА Алексіс Цыпрас.
Колер | Партыя | Месцаў |
---|---|---|
Урадавыя партыі | ||
СІРЫЗА | 144 | |
Партыя «Незалежныя грэкі» | 9 | |
Апазіцыйныя партыі | ||
Партыя «Новая дэмакратыя» | 75 | |
Партыя «Хрысі Аўгі» | 18 | |
Дэмакратычная кааліцыя | 16 | |
Камуністычная партыя | 15 | |
Партыя «Рака» | 10 | |
Саюз цэнтрыстаў | 9 | |
Незалежныя | 4 | |
Усяго месцаў | 300 |
Судовая ўлада
[правіць | правіць зыходнік]У Грэцыі судовая ўлада дзеліцца на грамадзянскія і адміністрацыйныя суды. Грамадзянскія суды разглядаюць грамадзянскія і крымінальныя справы, а адміністрацыйныя суды вырашаюць спрэчкі паміж грамадзянамі і адміністрацыйнымі органамі краіны.
Судовая сістэма Грэчаскай Рэспублікі ўключае ў сябе тры вярхоўныя суды: Касацыйны суд (грэч. Άρειος Πάγος), Дзяржаўны савет (грэч. Συμβούλιο της Επικρατείας) і Палату аўдытараў (грэч. Ελεγκτικό Συνέδριο). У склад гэтых судоў уваходзяць прафесійныя суддзі — выпускнікі Нацыянальнай школы суддзяў. Шлях, які суддзя павінен паступова прайсці, каб стаць членам аднаго з вярхоўных судоў, вызначаецца канстытуцыяй і дзеючым заканадаўствам. Прэзідэнты і віцэ-прэзідэнты трох вярхоўных судоў выбіраюцца Кабінетам міністраў Грэцыі сярод дзеючых членаў кожнага з судоў.
Касацыйны суд з’яўляецца найвышэйшым судом па грамадзянскіх і крымінальных справах, а Дзяржаўны савет з’яўляецца найвышэйшым адміністрацыйным судом. Палата аўдытараў, у сваю чаргу, мае выключную юрысдыкцыю над пэўнымі адміністрацыйнымі пытаннямі (напрыклад, яна судзіць спрэчкі, якія вынікаюць з заканадаўства па рэгуляванню пенсій дзяржаўных служачых), і яе рашэнні не могуць быць абскарджаныя. Гэта значыць, што яны не з’яўляюцца другой інстанцыяй Дзяржаўнага савета.
Часам, вярхоўныя суды прымаюць супярэчлівыя рашэнні або судзяць не ў адпаведнасці з канстытуцыйнасцю прававога забеспячэння. Такія спрэчкі вырашаюцца Вярхоўным спецыяльным судом, склад і юрысдыкцыя якога рэгулююцца канстытуцыяй. Як паказвае сама назва, гэты суд не з’яўляецца сталым і ўтвараецца тады, калі ўзнікае асабліва выпадак, які знаходзіцца ў яго кампетэнцыі. Вярхоўны спецыяльны суд уключае ў сябе 11 членаў: прэзідэнтаў трох вярхоўных судоў, чатырох членаў Касацыйнага суда і чатырох членаў Дзяржаўнага савета.
Калі вырашаецца справа канстытуцыйнасці закона або спрэчка паміж вярхоўнымі судамі, у склад Вярхоўнага спецыяльнага суда ўваходзяць яшчэ два члены — прафесары юрыдычных школаў Грэцыі. Вярхоўны спецыяльны суд — адзіная інстанцыя, якая можа абвясціць неканстытуцыйнае палажэнне закона «бяссільным» («страціўшым законную сілу»), у той час як тры вярхоўныя суды могуць толькі абвясціць такое палажэнне «непрыстасавальным» да канкрэтнага выпадку. Вярхоўны спецыяльны суд таксама з’яўляецца і Вярхоўным вябарчым судом, вырашаючы пытанні законнасці выбараў у заканадаўчыя органы.
Палітычныя партыі
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўная сімволіка, нацыянальныя святы
[правіць | правіць зыходнік]Сцяг Грэцыі ўяеўляе сабой прамавугольнае палотнішча з прапорцыямі 3:2, якое складаецца з дзевяці роўных гарызантальных палос сіняга (блакітнага) і белага колераў, якія чаргуюцца паміж сабой. Усярэдзіне сіняга квадрата ў левым верхнім куце размешчаны белы крыж, які сімвалізуе дамінуючую ў грэчаскай дзяржаве праваслаўную хрысціянскую рэлігію. Сімвалізм сініх і белых палос сцяга ніколі не быў усталяваны якім-небудзь урадавым рашэннем. Лічыцца, што яны сімвалізуюць 9 складоў нацыянальнага дэвізу «грэч.: Ελευθερία ή θάνατος» («Свабода або смерць», Э-леф-тыя-ры-я і Та-на-тос). Таксама існуе версія, што палосы сімвалізуюць 9 муз, багінь мастацтва і навук.
Першапачаткова дзяржаўны сцяг незалежнай Грэцыі складаўся толькі з белага крыжа на сінім фоне. Значэнне гэтых колераў, якія заўсёды выкарыстоўваліся ў сімвалах краіны, таксама дакладна не вызначана. Вядома, што рэвалюцыянеры 1821 года, выбіраючы колеры для грэчаскага сцяга ў 1822 годзе, выступілі супраць чырвонага і зялёных колераў як звязаных з ісламскай сімволікай Асманскай Імперыі. Сучасны герб пачаў выкарыстоўвацца ў якасці нацыянальнага ў першай палове 1970-х гадоў і быў заканадаўча зацверджаны 22 снежня 1978 года.
Сучасны герб Грэцыі быў распрацаваны мастаком Костасам Граматопуласам і закандаўча зацверджаны 7 чэрвеня 1975 года. Ён складаецца з двух асноўных элементаў — геральдычнага сіняга шчыта з белым крыжам (фрагмент сучаснага сцяга), а вакол шчыта — лаўровы вянок. Шчыт з крыжам сімвалізуе воінскую славу і ў той жа час галоўную грэчаскую рэлігію — праваслаўе. Лаўровы вянок сімвалізуе старажытную гісторыю Грэцыі, бо такімі вянкамі ўзнагароджвалі пераможцаў старажытных Алімпійскіх гульняў.
Нацыянальны гімн Грэцыі, «Гімн свабодзе» (грэч. Ὕμνος εἰς τὴν Ἐλευθερίαν), быў напісаны Нікалаасам Мандзарасам на тэкст заснавальніка навагрэчаскай паэзіі Дыянісіяса Саламоса. Паэма Саламоса была напісана ў 1823 годзе і складаецца з 158 строф. Музычны твор быў напісаны ў 1828—1830 гадах, і ў ім былі выкарыстаны толькі 24 страфы. Першыя тры страфы (пазней першыя дзве) «Гімна свабодзе» былі зацверджаны ў якасці дзяржаўнага гімна ў 1865 годзе, а ў 1966 годзе таксама сталі дзяржаўным гімнам Кіпра. Такім чынам, гэта адзіны гімн, які выкарыстоўваецца дзвюма дзяржавамі.
Нацыянальныя святы Грэцыі
[правіць | правіць зыходнік]- 1 студзеня — Новы год па хрысціянскім летазлічэнні (грэч. Πρωτοχρονιά);
- 6 студзеня — Тэафанія (грэч. Θεοφάνια);
- дата зменная — Апокрыес (грэч. Αποκριες);
- 25 сакавіка — Дзень незалежнасці Грэцыі (грэч. Ημέρα της Ελληνικής Ανεξαρτησίας);
- дата зменная — Вялікдзень (грэч. πάσχα);
- 1 мая — Дзень працы (грэч. Εργατική Πρωτομαγιά);
- 19 мая — Дзень памяці генацыду грэкаў у Малой Азіі (грэч. Γενοκτονία των Ελλήνων του Πόντου);
- 26 мая — Дзень Іаана Рускага (грэч. Αγιος Ιωάννης ο Ρώσος);
- 15 жніўня — Успенне Багародзіцы (грэч. Κοίμησις Θεοτόκου);
- 26 кастрычніка — Дзень Святога Дымітрыя Салунскага (грэч. Άγιος Δημήτριος);
- 28 кастрычніка — Дзень Охі (грэч. Επέτειος του Όχι);
- 6 снежня — Дзень Святога Мікалая Цудатворца (грэч. Άγιος Νικόλαος);
- 25 снежня — Каляды (грэч. Χριστούγεννα).
Знешняя палітыка
[правіць | правіць зыходнік]Беларуска-грэчаскія адносіны
[правіць | правіць зыходнік]Дыпламатычныя адносіны паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай былі ўстаноўлены 5 сакавіка 1992 года[32].
Праблемы ўнутранай бяспекі
[правіць | правіць зыходнік]Узброеныя сілы
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйны падзел
[правіць | правіць зыходнік]Адміністрацыйна Грэцыя дзеліцца на 13 перыферый, 9 з якіх размешчаныя на мацерыковай частцы, астатнія 3 — астраўныя. Паводле адміністрацыйнага падзелу 1997 года, існавалі 3 гіперномы (грэч. Υπερνομαρχία), а перыферыі дзяліліся на 50 номаў (грэч. Νομοί). Акрамя таго, намархія Атыка ўключала ў сябе 4 номы: Афіны, Усходняя Атыка, Пірэй і Заходняя Атыка. Номы ў сваю чаргу дзяліліся на дэмы (муніцыпалітэты). Пасля прыняцця праграмы Калікратыса 2010 года падзел на номы быў адменены. Новы адміністрацыйны падзел Грэцыі ўступіў у сілу 1 студзеня 2011 года.
Паводле праграмы Калікратыса Грэцыя падзяляецца на 7 дэцэнтралізаваных адміністрацый, у склад якіх уваходзяць адна, дзве ці тры перыферыі (за выключэннем Атыкі і Крыта). Адміністрацыя дэцэнтралізаваных адзінак знаходзіцца ў падпарадкаванні Генеральнага сакратара, які прызначаецца наўпрост урадам Грэцыі, а таксама кансультатыўным саветам, які ў выпадку неабходнасці звяртаецца да перыферыярха і прадстаўнікоў муніцыпалітэтаў. Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі не з’яўляюцца органамі самакіравання, а служаць мэтам дэцэнтралізацыі кіравання краінай. Аўтаномная манаская дзяржава Святой Гары (Афон) не ўваходзіць у дэцэнтралізованыя адміністрацыі і мае асаблівы статус аўтаномнага рэгіёну, захоўваючы свае інстытуты паводле «Статутнай Хартыі Святой Гары Афонскай» 1924 года. Гэта самакіраваная абшчына дваццаці праваслаўных манастыроў, якія з 1313 знаходзяцца пад непасрэднай царкоўнай юрысдыкцыяй Канстанцінопальскага Патрыярха. Суверэнітэт Грэцыі над паўвостравам замацаваны Лазанскім пагадненнем 1923 года.
Дэцэнтралізаваная адміністрацыя | Сталіца | Перыферыі | Плошча, км² | Насельніцтва | Карта | |
---|---|---|---|---|---|---|
Атыкі | Афіны | Атыка (1[ап 1]) | 3 808 | 3 827 624 | ||
Македоніі і Фракіі | Фесалонікі | Цэнтральная Македонія (2), Усходняя Македонія і Фракія (3) | 32 968 | 2 490 051 | ||
Эпіра і Заходняй Македоніі | Яніна | Эпір (4), Заходняя Македонія (5) | 20 553 | 620 545 | ||
Фесаліі і Цэнтральнай Грэцыі | Ларыса | Фесалія (6), Цэнтральная Грэцыя (7) | 29 586 | 1 280 152 | ||
Пелапанеса, Заходняй Грэцыі і Іанічных астравоў | Патры | Пелапанес (8), Заходняя Грэцыя (9), Іанічныя астравы (10) | 29 147 | 1 465 554 | ||
Эгейскіх астравоў | Пірэй | Паўночныя Эгейскія астравы (11), Паўднёвыя Эгейскія астравы (12) | 9 122 | 508 206 | ||
Крыта | Іракліян | Крыт (13) | 8 259 | 623 065 | ||
- ↑ Нумары перыферый у дужках адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце справа.
Дэцэнтралізаваныя адміністрацыі дзляцца на 13 перыферый, якія з’яўляюцца арганізацыямі мясцовага самакіравання другога ўзроўню і адпавядаюць вялікім геаграфічным абласцям. Перыферыі знаходзяцца ў падпарадкаванні перыферыярха і перыферычнага савета, якія абіраюцца кожныя 5 гадоў усеагульным галасаваннем. Перыферыі падзяляюцца на перыферыйныя адзінкі, якія ў асноўным, але не заўсёды геаграфічна супадаюць з номамі Грэцыі. Кожную перыферыйную адзінку ўзначальваюць віцэ-перыферыярхі, якія абіраюцца разам з перыферыярхамі і з’яўляюцца членамі той жа партыі.
Першым, самым нізкім узровенем мясцовага самакіравання з’яўляюцца муніцыпалітэты, або дэмі, у выніку зліцця шэрагу існуючых цяпер муніцыпалітэтаў і абшчын. Яны знаходзяцца ў падпарадкаванні мэра, або дэмарха, і муніцыпальнага савета, якія абіраюцца ўсеагульным галасаваннем кожныя 5 гадоў. Муніцыпалітэты падзяляюцца на муніцыпальныя аддзелы і, нарэшце, абшчыны. Абшчыны маюць свае ўласныя парады, але іх роля з’яўляецца выключна кансультатыўнай.
Экалагічная сітуацыя, прыродаахоўная дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У цэлым тэрыторыя Грэцыі характарызуецца нізкім узроўнем экалагічнай небяспекі і дапушчальным узроўнем тэхнагеннай нагрузкі. Неспрыяльны экалагічны стан склаўся толькі ў раёнах гарадскіх агламерацый Афін і Фесалонікаў, дзе пражывае каля 3 млн чалавек або 26 % усяго насельніцтва краіны. У прыватнасці маніторынг OECD паказаў, што найбольш вострыя праблемы аховы навакольнага асяроддзя гэтых раёнаў — высокі ўзровень забруджанасці атмасфернага паветра выкідамі CO2, злучэнняў SOx і NOx, а таксама недастатковая ступень ачысткі сцёкавых вод, якія скідаюцца ў натуральныя вадацёкі і вадаёмы[33].
Забруджванне вады — вынік шматгадовага скіду са сцёкавымі водамі прамысловых забруджвальнікаў, сельскагаспадарчых таксічных хімікатаў, такіх як угнаенні і пестыцыды. Заліў Саронікас, усё паўночнае і ўсходняе ўзбярэжжы якога займаюць Афіны і Пірэй — адзін з самых забруджаных. Увогуле Грэцыя валодае 54 км³ водных рэсурсаў, але 81 % з іх выкарыстоўваецца ў сельскай гаспадарцы і 3 % у прамысловых мэтах[34]. Праблема забруджвання атмасфернага паветра ўзнікла як прамое следства пагарды экалагічных мерапрыемстваў падчас хуткага прамысловага росту ў 1970-х гадах у спалучэнні з незбалансаваным развіццём і нерэгуляваным разрастаннем гарадоў: так, 50 % індустрыяльных прадпрыемстваў Афін пабудавана ў цэнтры горада. Апроч таго геамарфалагічныя ўмовы Атыкі перашкаджаюць хуткаму рассейванню забруджвальнікаў у паветры[35]. У прыватнасці лясныя пажары 2009 года сталі прычынай утварэння дымавой заслоны над Афінамі.
Дзяржаўныя праграмы, накіраваныя на зніжэнне выкідаў дыяксіду вугляроду і свінца у атмасфернае паветра, былі разгорнутыя ў 1978 годзе, калі з-за смога жыхары Атыкі масава пачалі звяртацца ў бальніцы са скаргамі на дыхальную і сардэчна-судзінкавую сістэмы. З чэрвеня па жнівень 1982 года ўрад закрыў 87 прадпрыемстваў, 73 прадпрыемствам загадана скараціць выкіды, аўтамабілям забаронены рух у цэнтры Афін. У студзені 1988 аўтапарк таксі ў цэнтры Афін паменшаны на 50 %, а прыватным аўтамабілям забаронены рух трыма асноўнымі гарадскімі магістралямі[34]. Для скарачэння выкідаў дыяксіду серы забаронена выкарыстанне сырой нафты для цэнтральнага ацяплення і прыняты меры па зніжэнні ўтрымання серы ў дызельным паліве і сырой нафце. Вырашэння праблемы дапамагло і будаўніцтва 2 і 3 галінкі Афінскага метрапалітэна. Таму з пачатку 2000-х гадоў праблема смогу паспяхова вырашаецца, а ўзровень дыяксіду вугляроду і аксідаў серы і азоту стабілізаваная на дапушчальным узроўні[33]. Упраўленне воднымі рэсурсамі ў Грэцыі таксама дасягнула значнага прагрэсу ў апошнія гады, асабліва пасля стварэння новых прававых патрабаванняў водакарыстання і водаадвядзення. У перыяд паміж 1992 і 2002 гадамі нават атрымалася скараціць плот вады для сельскай гаспадаркі на 2,5 %. Аднак некаторыя сярод найбуйнейшых рэк Грэцыі: Аксіас, Стрыман, Нестас, Эўрас — азёры Дайран і Прэспа сілкуюцца водамі прытокаў, якія праходзяць не толькі на тэрыторыі Грэцыі, але і суседніх краін. Таму для Грэцыі набывае надзвычайную важнасць неабходнасць каардынацыі сваіх намаганняў з іншымі дзяржавамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Колькасць, рассяленне
[правіць | правіць зыходнік]Гарады
[правіць | правіць зыходнік]Амаль дзве траціны грэчаскага народа жывуць у гарадах. Найбуйнейшымі і найбольш уплывовымі цэнтрамі Грэцыі з’яўляюцца Афіны з насельніцтвам у 3 мільёны чалавек і Фесалонікі. Іншыя вядомыя гарады з колькасцю насельніцтва, большай за 100 тысяч жыхароў, уключаюць у сябе Патры, Іракліян, Ларысу, Волас, Родас, Яніну, Ханью і Халкіду[36].
№ | Горад | Рэгіён | Нас. | № | Горад | Рэгіён | Нас. | ||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Афіны Фесалонікі |
1 | Афіны | Атыка | 3,090,508 | 11 | Агрынья | Заходняя Грэцыя | 93,930 | Патры Іракліян |
2 | Фесалонікі | Ц.Македонія | 790,824 | 12 | Катэрыні | Ц.Македонія | 86,170 | ||
3 | Патры | Заходняя Грэцыя | 214,580 | 13 | Трыкала | Фесалія | 80,900 | ||
4 | Іракліян | Крыт | 173,450 | 14 | Серэ | Ц.Македонія | 76,240 | ||
5 | Ларыса | Фесалія | 163,380 | 15 | Ламія | Цэнтральная Грэцыя | 74,720 | ||
6 | Волас | Фесалія | 144,420 | 16 | Александрупуліс | У.Македонія і Фракія | 72,750 | ||
7 | Родас | П.Эгейскія астравы | 118,623 | 17 | Казані | З.Македонія | 70,420 | ||
8 | Яніна | Эпір | 111,740 | 18 | Кавала | У.Македонія і Фракія | 70,360 | ||
9 | Ханья | Крыт | 108,310 | 19 | Каламата | Пелапанес | 70,130 | ||
10 | Халкіда | Цэнтральная Грэцыя | 102,420 | 20 | Верыя | Ц.Македонія | 66,630 |
Нацыянальны склад
[правіць | правіць зыходнік]Большасць насельніцтва Грэцыі складаюць грэкі (92 %). Адзінай афіцыйнай меншасцю з’яўляюцца мусульмане Фракіі і Дадэканескіх астравоў, улучаючы туркаў (0,8 % насельніцтва Грэцыі), памакаў (балгарамоўныя мусульмане, 0,3 %) і цыган-мусульман (0,1 %). Іншыя меншасці вылучаюцца ў асноўным на моўных падставах і афіцыйна не прызнаюцца ў Грэцыі: албанцы (1 %; у тым ліку арваніты), «славянамоўныя грэкі» або македонскія славяне (блізкія македонцам, 1,6 %), арамуны (1,1 %, уключаючы мегленітаў), праваслаўныя цыгане (яшчэ 1,8 %), сербы (0,3 %), арабы (0,3 %), армяне (0,3 %), яўрэі (0,05 %) і інш.
Мовы
[правіць | правіць зыходнік]Першыя сведчанні аб існаванні грэчаскай мовы ў форме Лінейнага пісьма Б, якое звязана з мікенскай цывілізацыяй, датуюцца 15 стагоддзем да н.э. Грэчаская мова была шырока распаўсюджана ў якасці лінгва франка ў Міжземнамор’і і за яго межамі на працягу антычнасці і ў канчатковым выніку стала афіцыйным прастамоўем Візантыйскай Імперыі.
На працягу 19 і 20 стагоддзяў ішла спрэчка, вядомая як пытанне грэчаскай мовы, пра тое, якая мова павінна быць афіцыйнай у Грэцыі: архаічная мова кафарэвуса, якая была створана ў 19 стагоддзі і выкарыстоўвалася ў якасці дзяржаўнай і навуковай, ці дымотыка, якая натуральна развівалася пасля візантыйскага перыяду і на якой размаўлялі грэкі. Гэтая спрэчка была канчаткова вырашана ў 1976 годзе, калі дымотыка стала адзінай афіцыйнай формай грэчаскай мовы, а кафарэвуса выйшла з ужывання.
На сённяшні дзень Грэцыя з’яўляецца лінгвістычна аднастайнай, і каля 99 % карэннага насельніцтва выкарыстоўваюць грэчаскую мову ў якасці сваёй першай ці адзінай роднай мовы. Сярод грэкамоўнага насельніцтва значную групу складаюць людзі, якія размаўляюць на пантыйскім дыялекце, які прыйшоў з Малой Азіі ў часы грэчаскага генацыду. Тым жа чынам у Грэцыі з’явіўся і кападайкійскі дыялект, але зараз ён знаходзіцца пад пагрозай знікнення і амаль не ўжываецца. Карэнныя дыялекты грэчаскай мовы ўключаюць у сябе архаічную грэчаскую мову, якую выкарыстоўваюць каракачаны, традыцыйная этнічная група горных пастухоў з Грэчаскай Македоніі і іншых паўночных частак краіны.
Прадстаўнікі мусульманскай меншасці ў Фракіі, якая складае каля 0,95 % ад агульнай колькасці насельніцтва, размаўляюць, у асноўным, на турэцкай, балгарскай (памакі) і румынскай мовах. У іншых частках краіны румыны-хрысціяне таксама выкарыстоўваюць румынскую мову. Некаторыя мовы нацыянальных меншасцей краіны традыцыйна ўжываюцца мясцовымі групамі насельніцтва ў розных частках краіны, аднак іх выкарыстанне радыкальна скарацілася ў 20 стагоддзі ў выніку асіміляцыі з грэкамоўнай большасцю. Сёння гэтыя мовы падтрымліваюцца толькі старэйшымі пакаленнямі жыхароў і знаходзяцца на мяжы знікнення. Гэта тычыцца арванітаў, албанскамоўнай групы, прадстаўнікі якой жывуць пераважна ўсельскіх раёнах вакол Афінаў, арумунаў і мегленарумунаў, таксама вядомых як валахі, чыя мова цесна звязана з румынскай і якія жывуць у цэнтральнай горнай Грэцыі. Члены гэтых групаў пераважна лічаць сябе грэкамі і валодаюць, па меншай меры, дзвюма мовамі, уключаючы грэчаскую.
Побач з паўночнай мяжой таксама пражываюць славянамоўныя групы, большасць з якіх лічаць сябе грэкамі. Іх дыялекты можна класіфікаваць як лінгвістычныя формы македонскай ці балгарскай моў. Лічыцца, што пасля перасяленняў у 1923 годзе ў рэгіёне Македонія пражывала ад 200 да 400 тысяч славянамоўных. Яўрэйская абшчына Грэцыі традыцыйна ўжывала мову ладзіна (яўрэйска-іспанскую), але сёння на ёй размаўляюць толькі некалькі тысяч чалавек. Іншыя прыкметныя мовы меншасцей уключаюць у сябе армянскую і грузінскую мовы, а таксама грэка-цюркскі дыялект, які ўжываюць урумы, абшчына каўказскіх грэкаў з Цалкі (Грузія) і этнічных грэкаў з паўднёва-ўсходняй Украіны, якія імігравалі ў 1990-х гадах пераважна на поўнач Грэцыі.
Рэлігійны склад
[правіць | правіць зыходнік]Артыкул 3-ці Канстытуцыі Грэцыі абвяшчае:
«Пануючай у Грэцыі рэлігіяй з’яўляецца рэлігія Усходне-Праваслаўнай Царквы Хрыстовай»[44].
Абсалютная большасць веруючага (98 % у 2006[45]) насельніцтва краіны — члены Эладскай Праваслаўнай Царквы.
ЭПЦ фармальна аддзеленая ад дзяржавы, паводле часткі 1, раздзела У, артыкула 3 Канстытуцыі 1975 года, але карыстаецца шырокай дзяржаўнай падтрымкай, празелітызм сярод праваслаўных афіцыйна забаронены.
Эканоміка
[правіць | правіць зыходнік]Эканоміка Грэцыі з’яўляецца 44-й па велічыні ў свеце з намінальным валавым унутраным прадуктам (ВУП) у $238 мільярдаў у год. Апроч таго, яна займае 53-е месца ў свеце паводле парытэта пакупніцкай здольнасці з $286 мільярдаў у год. Станам на 2015 год, Грэцыя з’яўляецца 15-й эканомікай з 28-мі краін Еўрапейскага Саюза. Дзяржава займае 38-е і 44-е месцы ў свеце з $18,064 і $26,449 па намінальным ВУП на душу насельніцтва і па парытэце пакупніцкай здольнасці на душу насельніцтва адпаведна.
Грэцыя з’яўляецца развітой краінай з эканомікай, заснаванай на сферы паслуг (82,8 %) і прамысловасці (13,3 %). У 2015 годзе сельскагаспадарчы сектар склаў 3,9 % ад агульнага аб’ёму вытворчасці. Важнымі галінамі прамысловасці з’яўляюцца турызм і суднаходства. З 18 мільёнамі турыстаў у 2013 годзе па наведвальнасці Грэцыя заняла сёмае месца ў Еўрапейскім Саюзе і 16-е месца ў свеце. Гандлёвы флот Грэцыі з’яўляецца самым буйным у свеце з 15 % сусветнага дэдвейта станам на 2013 год. Павелічэнне попыту на міжнародныя марскія перавозкі паміж Грэцыяй і Азіяй прывяло да беспрэцэдэнтных інвестыцый у суднабудаўнічую прамысловасць.
Краіна таксама з’яўляецца важным вытворцам сельскагаспадарчай прадукцыі ў рамках Еўрапейскага Саюза. Грэцыя мае найбуйнейшую эканоміку на Балканскім паўвостраве і з’яўляецца галоўным рэгіянальным інвестарам. Яна з’яўляецца важным гандлёвым партнёрам Албаніі, Балгарыі, Румыніі, Сербіі і Паўночнай Македоніі. Грэчаская тэлекамунікацыйная кампанія «OTE» стала важным гандлёвым партнёрам у былой Югаславіі і іншых балканскіх краінах.
Грэцыя стала адной з краін-заснавальніц арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця (АЭСР) і арганізацыі чарнаморскага эканамічнага супрацоўніцтва (АЧЭС). Краіна далучылася да арганізацыі, якая сёння з’яўляецца Еўрапейскім Саюзам у 1981 годзе, а ў 2001 годзе прыняла еўра ў якасці нацыянальнай валюты, замяніўшы грэчаскую драхму па курсе 340,75 драхмаў за еўра. Апроч таго, Грэцыя з’яўляецца членам Міжнароднага валютнага фонда і Сусветнай гандлёвай арганізацыі.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Дзяржаўны сектар прамысловасці дае каля 20 % ВУП. Найбольш развітыя лёгкая і харчовая прамысловасць. У прамысловасці занята 21 % працаздольнага насельніцтва. Вядзецца здабыча баксітаў, пірытаў, нікелевых руд, магнезітаў. Развітая металургічная прамысловасць, хоць у адпаведнасці з рашэннямі ЕС вытворчасць сталі ў Грэцыі скарочаная на 30 %. Маюцца прадпрыемствы машынабудаўнічай, нафтахімічнай і дрэваапрацоўчай галін. Прыярытэтнае развіццё атрымалі тэкстыльная, харчовая галіны і вытворчасць будматэрыялаў (лічыцца, што ў горадзе Волас размешчана самая буйная ў свеце фабрыка па вытворчасці цэменту).
Сельская гаспадарка
[правіць | правіць зыходнік]Таварная сельская гаспадарка недастаткова развіта з-за недахопу ўрадлівых глебаў, невялікай колькасці ападкаў, выпадаючых за год, і неэфектыўнай сістэмы землеўладання (аснову яе складаюць невялікія фермы). Каля 30 % зямель Грэцыі ворныя. Толькі ў далінах Фесаліі, Фракіі і Македоніі магчыма буйнамаштабная вытворчасць. Тут вырошчваюць пшаніцу, кукурузу, ячмень, цукровы бурак, бавоўну і тытунь. Грэцыя — лідар сярод краін ЕС па вытворчасці апошніх двух культур.
Добра развіта садоўніцтва і агародніцтва. Вырошчваюць масліны (большая частка адразу ж перапрацоўваецца ў алей), вінаград, дыні, персікі, апельсіны, памідоры. Цытрусавыя і бахчавыя культуры Грэцыя экспартуе ў краіны ЕС. Гістарычна ў Грэцыі выпускаюць віны з дабаўкамі смалы, але ў апошні час на экспарт сталі вырабляць гатункі без такіх спецыфічных дабавак, хоць грэчаскія віны пакуль па папулярнасці не могуць параўнацца з вінамі з іншых краін Еўропы. Грэчаская сельская гаспадарка — галоўны атрымальнік субсідый ЕС.
Сфера паслуг
[правіць | правіць зыходнік]Турызм
[правіць | правіць зыходнік]Папулярныя курорты Грэцыі: Касторыя, востраў Корфу, Крыт, востраў Родас
Транспарт, інфраструктура, сувязь
[правіць | правіць зыходнік]Ахова здароўя
[правіць | правіць зыходнік]Грэцыя з’яўляецца адной з краін з абавязковым медыцынскім страхаваннем. У дакладзе Сусветнай арганізацыі аховы здароўя ад 2000 года, сістэма аховы здароўя Грэцыі заняла 14-е месца сярод 191 абследаванай краіны. У справаздачы арганізацыі «Save the Children» ад 2013 года Грэцыя заняла 19-е месца (сярод 176 абследаваных краін) у рэйтынгу найлепшых для мацярынства краін у свеце.
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]Грэкі маюць даўнюю традыцыю навучання ў пайдэі (адукацыі). Пайдэя была адной з самых галоўных сацыяльных каштоўнасцяў у грэчаскім і эліністычным свеце, а першая еўрапейская установа, падобная на ўніверсітэт, з’явілася ў 5 стагоддзі ў Канстанцінопалі і эксплуатавалася ў розных формах да 1453 года, калі горад захапілі войскі Асманскай імперыі[46]. Універсітэт у Канстанцінопалі быў першай свецкай установай вышэйшай адукацыі ў хрысціянскай Еўропе, паколькі там не вучылі рэлігійным навукам[47], і першым універсітэтам у свеце, улічваючы першапачатковы сэнс універсітэта як карпарацыі студэнтаў[46].
Сучасная адукацыя ў Грэцыі з’яўляецца абавязковай для ўсіх дзяцей ва ўросце ад 6 да 15 гадоў. Яна ўключае пачатковую (грэч. Δημοτικό Σχολείο — 6 класаў) і няпоўную сярэднюю (грэч. Γυμνάσιο — гімназія, 3 класы) адукацыю. Існуюць дашкольныя ўстановы: яслі-сады (грэч. Παιδικός σταθμός) для дзяцей ад 2,5 гадоў, якія працуюць асобна ў складзе дзіцячых садкоў (грэч. Νηπιαγωγείο)[48].
Неабавязковую сярэднюю адукацыю, згодна з адукацыйнай рэформай 1997 года, можна атрымаць у двух тыпах адукацыйных устаноў: агульным ліцэі (з 1997 называліся грэч. Ενιαίο Λύκειο, у 2006 годзе перайменаваны на грэч. Γενικό Λύκειο) і ўстановах прафесійна-тэхнічнай адукацыі (грэч. Τεχνικό Επαγγελματικό Εκπαιδευτήριο — тэхнікумах). Працягласць навучання ў агульным ліцэі складае 2 ці 3 гады з атрыманнем узроўню сярэдняй адукацыі А, у тэхнікуме — 3 гады з атрыманнем узроўню адукацыі Б. Атэстат агульнага ліцэя толькі сведчыць аб завяршэнні курса сярэдняй адукацыі, атэстат тэхнікума ўзроўню Б дае права працаўладкавання па спецыяльнасці. Пры гэтым захоўваецца магчымасць узаемнага пераходу навучэнцаў з адной установы ў іншае. Адукацыйнымі установамі неабавязковай сярэдняй адукацыі таксама з’яўляюцца інстытуты прафесійнай падрыхтоўкі (грэч. Ινστιτούτο Επαγγελματικής Κατάρτισης), якія прадастаўляюць афіцыйную, але некласіфікаваную адукацыю, паколькі яны прымаюць як выпускнікоў гімназій, так і ліцэяў.
Згодна з дзеючай Канстытуцыі Грэцыі (арт. 16.8), заснавання недзяржаўных вышэйшых навучальных устаноў у краіне забаронена[49]. Дзяржаўную вышэйшую адукацыю можна атрымаць ва ўніверсітэтах і інстытутах тэхнічнай адукацыі (грэч. Τεχνολογικό Εκπαιδευτικό Ίδρυμα). Паступіць у іх можна па выніках экзаменаў пасля другога ці трэцяга класа ліцэя. Акрамя таго, ва ўзросце 22 поўных гадоў у выніку лёсавання можна стаць студэнтам Грэчаскага адкрытага універсітэта. Навучальны год ва ўніверсітэтах працягваецца ў Грэцыі з 1 верасня па 21 чэрвеня, у той час як уласна выкладанне пачынаецца 11 вересня і заканчваецца 15 чэрвеня. На працягу года існуюць канікулы, прымеркаваныя да Калядным святах і Вялікадня, сумарная працягласць якіх не перавышае 4 тыдняў.[50]
Сярод самых прэстыжных універсітэтаў Грэцыі: Нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі, Афінскі нацыянальны тэхнічны ўніверсітэт, Фесаланікійскі ўніверсітэт Арыстоцеля, Афінскі ўніверсітэт эканомікі і бізнесу, Афінскі аграрны ўніверсітэт, Афінская школа мастацтваў, Універсітэт «Пантэон», Універсітэт Пірэя, Універсітэт Цэнтральнай Грэцыі, Універсітэт Македоніі[51] (Гл. таксама пералік інстытутаў тэхнічнай адукацыі).
Навука і тэхналогіі
[правіць | правіць зыходнік]Натуральныя і тэхнічныя навукі атрымалі развіццё ў Грэцыі пасля здабыцця незалежнасці, хоць і да таго часу былі апублікаваныя асобныя работы па медыцыне, у прыватнасці «Пра дыету» (грэч. Διαιτητική) Канстантынаса Міхаіла (1794)[52], «Гісторыя медычнага мастацтва» (грэч. Ιστορίας Ιατρικής) Сергія Іаану (1818)[53]; «Даведнік па гігіене» (грэч. Υγιεινατάριον) Спірыдона Вландыса (1820)[54].
Заснаваны ў 1837 Афінскі ўніверсітэт хутка стаў навуковым цэнтрам краіны. У 1887 годзе яго кафедры натуральных навук аб’ядналі ў аддзел, а затым факультэт прыродазнаўчых навук. Развіццю навук таксама паспрыяла індустрыялізацыя, на шлях якой Грэцыя стала ў другой палове 19 стагоддзя. У канцы стагоддзя хімік Анстасіас Хрыстаманас, заснавальнік спецыялізаванай лабараторыі, даследаваў грэчаскія руды на шэраг карысных выкапняў. Генеральны інспектар Лаўрыёнскіх руднікоў, у будучыні першы прэзідэнт Афінскай акадэміі, Факіон Негрыс апублікаваў ёмістыя звесткі аб геалагічнай будове, а фізік і матэматык Канстантынас Міцопулас даследаваў сейсмічнасць Грэцыі. Даследаваннямі расліннага і жывёльнага свету займаліся біёлагі Тэадор Арфанідэс, Тэадор Генрых Герман фон Хэлдрэйх, Спірыдон Міліаракіс, Іааніс Х. Палітыс. Асновы медыцыны ў Грэцыі заклаў Георгіяс Склавунас, аўтар «Анатоміі чалавека» (1906). У пачатку 20 стагоддзя рост тэмпаў эканамічнага развіцця спрыяў уздыму тэхнічных навук, цэнтрам якіх стаў Афінскі палітэхнічны інстытут.
У 1837 годзе было заснавана Грэчаскае археалагічнае таварыства для ажыўлення археалагічнай навукі і стварэння ўмоў належнага захавання старажытнасцяў. За паўстагоддзя гэтай справе спрыялі таксама замежныя археалагічныя школы ў Афінах, якія дзейнічаюць і па гэты дзень: французская (1846), нямецкая (1874), амерыканская (1881), брытанская (1886), аўстрыйская (1898). Сярод уласна грэчаскіх археолагаў шырока вядомыя Канстантынас Куруніётыс, Нікалаас Платон, Кір'якіс Пітакіс, Валерыяс Стаіс, Арысая Пуліянас і дзеючы кіраўнік рэстаўрацыйных работ на Афінскім акропалі Маноліс Корэс.
На сучасным этапе вядучая навуковая ўстанова ў галіне фізічных навук — цэнтр ядзерных даследаванняў «Дэмакрыт»[55], заснаваны ў 1961 годзе ў Ая-Параскеві. Ён уключае ў сябе атамны рэактар, субкрытычны рэактар і электрастатычны генератар Ван дэ Граафа. Даследаванні па астраноміі, фізіцы атмасферы, сейсмалогіі і метэаралогіі ажыццяўляе Афінская нацыянальная абсерваторыя. Навуковымі даследаваннямі па прыкладной матэматыцы займаецца профільнае бюро і вылічальны цэнтр Афінскай акадэміі навук. Важнейшыя працы ў галіне электронікі, штучнага інтэлекту, электрахіміі, аэрадынамікі праводзяцца ў Універсітэце Арыстоцеля і Афінскай тэхнічным універсітэце.
Іааніс Аргірыс — грэчаскі матэматык і інжынер, адзін з аўтараў метаду канчатковых элементаў і метаду прамой калянасці. Матэматык Канстанцін Каратэадоры працаваў у галіне сапраўднага аналізу, варыяцыйнага вылічэння і тэорыі мер ў пачатку 20 стагоддзя, яго вучэнне дапамагло Альберту Эйнштэйну у матэматычнай часткі яго тэорыі адноснасці. Біёлаг Фотыс Кафатас — піянер у галіне малекулярнага кланавання і геномікі. Дымітрыс Нанопулос — вядомы фізік-тэарэтык, унёс значны ўклад у галіне кланавання часціц і фізічнай касмалогіі. Геёргіяс Папаніколау — піянер цыталогіі і ранняй дыягностыкі рака, вынаходнік пап-тэсту. Грэчаскі дызайнер аўтамабіляў Алек Ісігоніс стварыў канструкцыю «Mini», у той час як Міхаліс Дэртузас быў адным з піянераў інтэрнэту. Шырока вядомыя ў свеце грэчаскія інфарматыкі Хрыстос Пападымітрыу, Дыямідыс Спінеліс, Іосіф Сіфакіс, Міхаліс Янакакіс. Нікалас Неграпонтэ заснаваў медыя-лабараторыю Масачусецкага тэхналагічнага інстытута і праграму One Laptop Per Child.
Культура і мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Культура Грэцыі развівалася на працягу тысячагоддзяў, пачынаючы з Мікенскай цывілізацыі і працягваючы ў першую чаргу ў Класічнай Грэцыі, праз уплыў Рымскай Імперыі і яе спадчынніцы Усходняй Рымскай або Візантыйскай Імперыі. Іншыя культуры і народы, такія як Франкакратыя, Асманская Імперыя, Венецыянская рэспубліка, Генуэзская рэспубліка і Брытанская Імперыя, таксама пакінулы свой уплыў на сучасную грэчаскую культуру, аднак гісторыкі лічаць грэчаскую вайну за незалежнасць ажыўленнем Грэцыі і нараджэннем аднаго, згуртаванага суб’екта яе шматграннай культуры.
У старажытныя часы Грэцыя стала месцам нараджэння Заходняй культуры. Сучасныя дэмакратыі ў абавязку перад грэчаскім народаўладдзем, судом прысяжных і роўнасцю перад законам. Старажытныя грэкі з’яўляюцца заснавальнікамі многіх сучасных галін, у тым ліку біялогіі, геаметрыі, гісторыі, філасофіі, фізікі і матэматыкі. Яны заснавалі такія важныя літаратурныя формы, як эпас, лірычную паэзію, гістарычныя творы, камедыю і трагедыю. У сваім імкненні да парадку і прапорцыі грэкі стварылі ідэал прыгажосці, які моцна паўплываў на заходняе мастацтва.
Міфалогія
[правіць | правіць зыходнік]Грэчаская міфалогія з’яўляецца асновай міфаў і вучэнняў, у якія верылі старажытныя грэкі і якія тычацца іх багоў і герояў, прыроды свету, паходжання і значэння іх уласных культаў і рытуальных практык. У Старажытнай Грэцыі міфалогія была часткай рэлігіі. Сучасныя навукоўцы вывучаюць і даследуюць міфы, каб паспрабаваць праліць святло на рэлігійныя і палітычныя інстытуты Старажытнай Грэцыі і яе цывілізацыі і атрымаць разуменне прыроды самога стварэння міфаў.
Міфалогія Старажытнай Грэцыі ўвасоблена ў вялікай калекцыі апавяданняў, а таксама ў выяўленчым мастацтве, напрыклад у вазапісу і вотах. Грэчаскія міфы спрабавалі растлумачыць паходжанне свету і апісвалі дэталі жыцця і прыгодаў самых разнастайных багоў, багінь, герояў, гераінь і міфалагічных істотаў. Першапачаткова гэтаыя аповеды былі распаўсюджаны ў вусна-паэтычнай традыцыі, а сёння грэчаскія міфы вядомыя ў першую чаргу па грэчаскай літаратуры. Найстаражытнейшымі з вядомых грэчаскіх літаратурных крыніц з’яўляюцца эпічныя паэмы Гамера «Іліяда» і «Адысея», галоўнай тэмай якіх была Траянская вайна і яе наступствы. Дзве паэмы Гамера «Тэагонія» і «Работы і дні» апавядаюць пра генезіс свету, пераемнасць боскіх кіраўнікоў, а таксама пра паходжанне чалавечых бедаў і ахвярнай практыкі. Апроч таго, міфы захаваліся ў «Гамераўскіх гімнах», у фрагментах эпічных паэмаў з «Эпічнага цыклу», у лірычных вершах, у творчасці трагікаў 5 стагоддзя да н.э., у творах навукоўцаў і паэтаў эліністычнай эпохі і ў тэкстах часоў Рымскай Імперыі такіх пісьменнікаў, як Плутарх і Паўсаній.
Археалагічныя знаходкі таксама з’яўляюцца крыніцамі падрабязнасцяў старажытнагрэчаскай міфалогіі, бо выявы багоў і герояў выкарыстоўваліся ў дэкоры многіх артэфактаў. На кераміцы 8 стагоддзя да н.э. намаляваныя сцэны Траянскай вайны, а таксама прыгоды Геракла. У наступныя перыяды, архаічны, класічны і эліністычны, з’яўляюцца малюнкі гамераўскіх і розных іншых міфалагічных сцэнаў, дапаўняючы літаратурныя крыніцы міфалогіі. Грэчаская міфалогія аказала вялікі ўплыў на культуру, мастацтва і літаратуру Заходняй цывілізацыі і застаецца часткай заходняй спадчыны і мовы.
Асноўнымі багамі старажытнагрэчаскай міфалогіі былі Алімпійскія багі, якія жылі на вяршыні Алімпа. Галоўным з усіх багоў быў Зеўс, бог неба, грому і маланак, які кіраваў усім светам. Ён быў жанаты з Герай, якая таксама была яго сястрой. Іншымі грэчаскімі багамі з Алімпа былі Дэметра, Аід, Пасейдон, Афіна, Арэс, Дыяніс, Апалон, Артэміда, Афрадыта, Гефест, Гермес, Гестыя, Персефона і Геба. Апроч багоў грэкі мелі мноства іншых аб’ектаў вераванняў, такіх як німфы і іншыя магічныя істоты.
Філасофія
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Архітэктура
[правіць | правіць зыходнік]Ва ўмовах дэмакратыі Старажытнай Грэцыі ўпершыню была створана цэласная серада гарадоў-дзяржаў — полісаў. Развівалася сістэма рэгулярнай планіроўкі горада з прамавугольнай сеткай вуліц і галоўнай плошчай — агорай — цэнтрам гандлю і грамадскага жыцця. Быў распрацаваны тып жылога дома з памяшканнямі, звернутымі да ўнутранага прасторавага ядра — перыстыль.
Культавым і архітэктурна-кампазіцыйным цэнтрам старажытнагрэчаскага горада быў акропаль з храмам, прысвечаным бажаству-заступніку горада. Класічна завершаным тыпам храма стаў перыптэр. Самым яркім яго прыкладам лічыцца галоўны храм Афінскага Акропаля — Парфенон. На аснове эстэтычнага асэнсавання ўстойліва-бэлькавай канструкцыі ў Старажытнай Грэцыі была створана ордарная сістэма архітэктурнай кампазіцыі, у якой былі гарманічна злучаны высокая мастацкасць архітэктурных формаў і дасканаласць канструкцый і матэрыялаў. Бесперапыннае развіццё грамадскага жыцця старажытнагрэчаскага поліса спарадзіў такія тыпы збудаванняў, як тэатр, стадыён і палестра. Так, у Афінах з’явіліся Тэатр Дыяніса, а пазней Адэён Герода Атыка і ўнікальны мармуровы стадыён Панатынаік.
У сярэднявеччы ў Грэцыі развівалася галоўным чынам манастырская архітэктура, у выніку чаго грэчаскія гарады здрахлелі, а жылыя дамы будаваліся розныя па тыпах у залежнасці ад формы рэльефу. Грэчаская архітэктура пачала паўнавартасна развівацца з 1830-х гадоў, калі сталіцай краіны сталі Афіны. План іх забудовы стварылі грэчаскія архітэктары Стаматыяс Клеянтыс і Лісандрас Каўтанзоглу. Апроч таго, для майстравання грамадскіх будынкаў былі запрошаны архітэктары Феяфіл ван Хансен і Эрнст Цылер, спрыяючы росквіту архітэктурнага стылю неагрэк. Царкоўная архітэктура 19 стагоддзя імкнулася да візантыйскай.
Пачынаючы з 1920-х гадоў партовыя гарады — Афіны, Пірэй, Фесалонікі — пачалі хутка разрастацца. У гэты час пачаў фарміравацца характэрны для Грэцыі тып шматкватэрнага дома з шматлікімі гаўбцамі і тэрасамі, прапанаваны Костасам Кіцыкісам. У далейшым на грэчаскую архітэктуру аказалі ўплыў функцыяналізм і неакласіцызм. У перыяд 1950-1960-х гадоў вакол Афін выраслі паркавыя прыгарады з раёнамі, забудаванымі віламі і сядзібамі заможных грэкаў з элементамі народнай архітэктуры (архітэктар Дымітрыс Пікіёніс). Значна менш будавалася танных шматкватэрных дамоў (архітэктар Арыс Канстантынідыс), аднак расла патрэба ў узвядзенні новых гатэляў і музейных памяшканняў (архітэктары Хараламбас Сфаелас і Пракопіяс Васіліядыс). Прамысловае і офіснае будаўніцтва развіваў архітэктар Такіс Зенетас.
Тэатр
[правіць | правіць зыходнік]Са старажытных часоў важнай часткай грэчаскай культуры з’яўляецца тэатр.
Выяўленчае мастацтва
[правіць | правіць зыходнік]Музыка
[правіць | правіць зыходнік]У 2006 годзе Афіны прымалі ў сябе конкурс песні Еўрабачанне пасля перамогі на папярэднім конкурсе спявачкі Хелены Папарызу.
Кінематограф
[правіць | правіць зыходнік]Нягледзячы на абцяжаранасць часамі вайны, палітычнай нестабільнасці і варожасці грэчаскага ўрада, нацыянальная кінаіндустрыя Грэцыі дамінуе на ўнутраным рынку і часам атрымлівае міжнародны поспех. Асноўнымі характарыстыкамі грэчаскага кіно з’яўляюцца дынамічны сюжэт, моцны характар развіцця і эратычныя тэмы. Два фільмы грэчаскіх рэжысёраў, «Зніклы» (англ.: «Missing», 1982) і «Вечнасць і дзень» (грэч. «Μια αιωνιότητα και μια μέρα», 1998), атрымлівалі Залатыя пальмавыя галіны Канскага кінафестывалю. Пяць грэчаскіх фільмаў атрымлівалі намінацыі на Оскар у катэгорыі «Найлепшы фільм на замежнай мове».
Хоць грэчаскае кіно ўкаранілася ў пачатку 1900-х гадоў, першыя сталыя фільмы з’явіліся толькі ў 1920-х гадах пасля Грэка-турэцкай вайны. Фільмы гэтага перыяду, напрыклад «Марыя Пентагіятыса» (1929) Ахілеяса Мадраса, з’яўляліся эмацыйнымі меладрамамі з багаццем фальклорных элементаў. Лента «Дафніс і Хлоя» (1931) Арэстыса Ласкаса, была адной з першых грэчаскіх фільмаў, паказаных за мяжой, і першым еўрапейскім фільмам, які ўтрымліваў вуаерыстычную сцэну з аголенымі акцёрамі. Падчас рэжыму Метаксаса (1936—1941) і акупацыі краінамі Восі грэчаскі кінематограф быў вымушаны пераехаць за мяжу.
Пасля грамадзянскай вайны грэчаскае кіно перажыло адраджэнне. У гэты перыяд натхнёныя італьянскім неарэалізмам рэжысёры, такія як Грыгорыс Грыгорыу і Стэліяс Татасопулас, здымалі фільмы не на здымачнай пляцоўцы, а ў рэальнай абстаноўцы з удзелам непрафесійных акцёраў. У 1950-х і 1960-х гадах грэчаскі кінематограф перажываў залаты век, які пачаўся з фільма «Стэла» (грэч. «Στέλλα», 1955) Міхаліса Какаяніса, які быў паказаны ў Канах. Лента «Ніколі ў нядзелю» (грэч. «Ποτέ Την Κυριακή», 1960) была намінаваная на пяць прэмій Оскар, а актрыса Меліна Меркуры, якая згуляла галоўную ролю ў фільме, атрымала прыз Канскага кінафестывалю за найлепшую жаночую ролю. «Грэк Зорба» (грэч. «Αλέξης Ζορμπάς», 1964) Какаяніса выйграў тры прэміі Оскар.
Палітыка цэнзуры рэжыма палкоўнікаў, які быў усталяваны ў 1967 годзе, а таксама рост замежнай канкурэнцыі прывялі да заняпаду ў грэчаскім кіно. Аднак пасля аднаўлення дэмакратыі ў сярэдзіне 1970-х гадоў кінаіндустрыя Грэцыі зноў расквітнела разам з самым вядомым кінарэжысёрам краіны Тэадорасам Ангелопуласам, чые фільмы атрымалі шмат міжнародных узнагарод. Тым не менш, у 1980-х гадах грэчаскі кінематограф змясціўся ў бок арт-хаўса, што прывяло да зніжэння аўдыторыі. У 1990-х гадах маладыя кінематаграфісты краіны пачалі эксперыментаваць з іканаграфічнымі матывамі. Нягледзячы на цяжкасці фінансавання, якія з’явіліся ў выніку фінансавага крызісу канца 2000-х гадоў, грэчаскія ленты «Клык» (грэч. «Κυνόδοντας», 2009) Ёргаса Лантымаса і «Атэнберг» (2010) Атыны Цангары атрымалі міжнароднае прызнанне.
Кухня
[правіць | правіць зыходнік]Грэчаская кухня тыпова міжземнаморская. Яна мае даўнія традыцыі, і яе смакі мяняюцца ў залежнасці ад сезону і геаграфіі[56]. Старажытнагрэчаская кухня — гістарычны папярэднік заходняй кулінарнай традыцыі, якая распаўсюдзіла свой уплыў праз Старажытны Рым і Візантыю не толькі ў Еўропе, але і за яе межамі[57].
Найбольш характэрныя і найстаражытныя элементы грэчаскай кухні — аліўкавы алей, гародніна і травы і грэчаскае віно[58]; тыповыя інгрэдыенты — бараніна і свініна, масліны, сыр, баклажаны, таматы і ёгурты. У дэсертах пераважаюць арэхі і мёд, у чым адчуваецца ўплыў усходняй, турэцкай кухні. Некаторыя стравы выкарыстоўваюць традыцыйнае грэчаскае цеста філа. Сярод спецый грэкі часцей за іншыя ўжываюць арэгана, мяту, часнок, цыбулю, кроп і лаўровы ліст. Сярод традыцыйна грэчаскіх напояў — віно рэцына, моцныя напоі — метакса, уза, а таксама вынайдзенае ў сярэдзіне 20 стагоддзя ў Фесалоніках фрапэ.
Сучасная грэчаская кухня глыбока спадчынная. Так, з старажытных часоў у грэчаскай кухні захаваліся сачавічны суп, віно рэцына; у эпоху элінізму і рымскі час гатавалі луканіку, у Візантыі вынайшлі фету і батаргу. У перыяд асманскага панавання паўсталі тыпова ўсходнія стравы мусака, цацыкі, кофта, бурэкі, долма. Сапраўдным сімвалам сучаснай грэчаскай кухні стаў грэчаскі салат.
Сродкі масавай інфармацыі
[правіць | правіць зыходнік]Пасля аднаўлення дэмакратыі ў Грэцыі былі створаны перадумовы для свабоднага развіцця СМІ, а Канстытуцыя 1975 года забараніла цэнзуру ў любой форме. Пры гэтым грэчаскія СМІ вызначаюцца міжнароднымі аналітыкамі як высокапалітызаваныя, адначасова прызнаецца ўзаемаўплыў улады і прэсы. У прыватнасці сталічныя СМІ згулялі важную ролю ў развале ўрада прэм’ер-міністра Андрэаса Папандрэу 1989 года, калі журналісты даказалі спробы яго канцылярыі ўплываць на асвятленне падзей. У тым жа годзе суд Афінаў прызнаў манаполію дзяржавы на СМІ, наступным крокам стала легалізацыя грэчаскім парламентам стварэння прыватных СМІ, а таксама іх прыватызацыя[59]. Паводле Індэксу свабоды прэсы, апублікаванаму ў 2009 годзе міжнароднай арганізацыяй «Рэпарцёры без межаў», Грэцыя займае 35 пазіцыю сярод 175 краін свету[60].
Даследаванне 2009 года, апублікаванае тэлеканалам BBC, паказала, што 78 % грэкаў звяртаюцца за навінамі да тэлебачання, 41 % — да друкаваных СМІ, 35 % — да электронных выданняў і 32 % — да радыё[61]. Найвялікшым, найстаражытнейшым і самым аўтарытэтным інфармацыйным агенцтвам Грэцыі лічыцца Афінскае агенцтва навін.
Найбольшай дзяржаўнай тэлерадыёкампаніяй Грэцыі была ERT, якая ажыццяўляла трансляцыю на забаўляльных каналах ET1, NET, рэгіянальным культурна-адукацыйным канале — ET3. Але 11 чэрвеня 2013 года тэлерадыёкампанія была закрыта рашэннем кабінета міністраў Грэцыі на чале з Антонісам Самарасам[62], лідарам кіруючай партыі «Новая Дэмакратыя». Гэта стала адной з мер жорсткай эканоміі[63]. Такім чынам Грэцыя стала адзінай дзяржавай ЕС без дзяржаўнага тэлебачання і радыёвяшчання[64].
Сярод прыватных тэлеканалаў з найбольшай аўдыторыяй гледачоў: Mega TV, ANT1, Alpha TV і Skai TV. Традыцыйна самымі папулярнымі ў эфіры тэлеканалаў застаюцца выпускі навін, камедыйныя серыялы і гульнявыя тэлешоў. Першай прыватнай радыёстанцыяй у Грэцыі стала Афінскае муніцыпальнае FM-радыё. У краіне дзейнічае шэраг разнастайных у FM-дыяпазоне Skai 100,3 FM, Sfera 102,2 FM і г.д., а таксама інтэрнэт-радыё, у прыватнасці ArionRadio[65]. Увогуле прававое рэгуляванне тэле- і радыёвяшчання ў краіне ўсё яшчэ не адпавядае еўрапейскім стандартам: каля 1,700 прыватных тэлеканалаў і радыёстанцый у Грэцыі ажыццяўляюць вяшчанне без атрымання належных ліцэнзій[61].
Грэчаскія друкаваныя СМІ ў цэлым менш палітызаваныя, чым у канцы 1980-х гадоў, аднак некаторыя асноўныя штодзённыя газеты маюць выразную палітычную прыналежнасць: газеты «Кацімерыні» та «Акропаль» (наклады 35,500 і 50,800 экз. адпаведна) — правацэнтрысцкія выданні; «Элефтэрас Тыпас» (наклад 135,500 экз.) — выданне, якое імкнецца да кансерватыўнага правага крыла; газета «Авгі» (наклад 55,000 экз.) пазіцыянуецца як выданне левага крыла, да поглядаў лева-цэнтрысцкага напрамку ставяцца «Аўрыяні», «Та Неа» і «Элефтэратыпія» (наклады 51,000, 133,000 і 108,000 экз. адпаведна); газета «Рызаспастыс» (наклад 40,000 экз.) — афіцыйны друкаваны орган камуністычнай партыі Грэцыі. У Афінах таксама прысутнічае шырокае кола часопісаў, сярод якіх самыя папулярныя: «Эканомікас», «Эпендытыс», «Прын», «Статус», а таксама «Та Віма». 2 % грэчаскіх газет і часопісаў экспартуюцца на Кіпр, у ЗША, Германію і Вялікабрытанію. У Грэцыі ж найбольшым попытам карыстаюцца нямецка- і англамоўныя выданні[59].
Спорт
[правіць | правіць зыходнік]Звесткі ў артыкуле або некаторых яго раздзелах састарэлі |
Грэцыя з’яўляецца радзімай старажытных Алімпійскіх гульняў, першыя дакладна вядомыя з якіх былі праведзены ў 776 да н.э. у Алімпіі, а таксама два разы прымала сучасныя Алімпійскія гульні — першыя Летнія Алімпійскія гульні 1896 года і Летнія Алімпійскія гульні 2004 года. Падчас параду нацый на Алімпійскіх гульнях Грэцыя заўсёды выходзіць першая ў якасці нацыі-заснавальніцы старажытнага папярэдніка сучасных Алімпійскіх гульняў. Грэцыя з’яўляецца адной з чатырох краін, якія спаборнічалі на ўсіх летніх Алімпійскіх гульнях з самога заснавання. У агульнай колькасці прадстаўнікі краіны выйгралі 110 алімпійскіх медалёў (30 залатых, 42 сярэбраных і 38 бронзавых), а ў 1896 годзе Грэцыя заняла другое месца паводле медальнага заліку сярод усіх зборных, выйграўшы 10 залатых медалёў. Нацыянальны алімпійскі камітэт Грэцыі быў створаны ў 1894 годзе і прызнаны Міжнародным алімпійскім камітэтам (МАК) ў 1895 годзе, а першым прэзідэнтам МАК стаў грэчаскі прадпрымальнік Дзяметрыас Вікелас.
Самымі папулярнымі відамі спорту ў Грэцыі з’яўляюцца футбол і баскетбол. Баскетбол набыў папулярнасць у Грэцыі пасля атрымання клубам АЕК Кубка ўладальнікаў кубкаў 1968 года. Другую хвалю ўздыму выклікалі перамогі нацыянальнай зборнай на чэмпіянаце Еўропы па баскетболе 1987 і асабліва 2005 года, а ў 2006 годзе Грэцыя дайшла да фіналу чэмпіянату свету. Грэчаскія баскетбольныя клубы з’яўляюцца самымі паспяховымі ў Еўропе за апошнія 25 гадоў, выйграўшы 9 тытулаў Еўралігі з 1988 года, калі быў створаны сучасны фармат турніру з фіналам чатырох. Самыя паспяховыя клубы грэчаскага чэмпіянату — Панатынаікос (34 перамогі), Арыс (10 перамог), Алімпіякас (10 перамог), АЕК (8 перамог) і Панялініас (6 перамог).
Падобным чынам адбыўся і ўздым футбола пасля перамогі зборнай Грэцыі на чэмпіянаце Еўропы па футболе ў 2004 годзе. Гэта падзея была названа адной з самых вялікіх нечаканасцяў у сучаснай гісторыі спорту[66]. Самымі паспяховымі футбольнымі клубамі Грэчаскай суперлігі, галоўнай футбольнай лігі ў краіне, з’яўляюцца Алімпіякос (41 перамога), Панатынаікос (20 перамог) і АЕК (11 перамог).
У апошнія дзесяцігоддзі ў Грэцыі таксама набралі папулярнасць валейбол, воднае пола, па якім жаночая зборная Грэцыі выйграла чэмпіянат свету ў 2011 годзе і з’яўляецца адной з найлепшых у свеце, і лёгкая атлетыка. Нацыянальныя зборныя годна прадстаўляюць Грэцыю на міжнародных спаборніцтвах па цяжкай атлетыцы, гімнастыцы, парусным спорце, веславанні на байдарках і каноэ, скачках у ваду, плаванні, акадэмічным веславанні, барацьбе, веласпорце, боксе, стралковым спорце, тэнісе, стральбе з лука, трыятлоне[67]. Пэўную папулярнасць маюць рэгбі, крыкет, гольф і конны спорт. У 1952 годзе было заснавана Ралі Грэцыі[68], якое ў 1973 стала этапам Чэмпіянату свету па ралі і сёння лічыцца адным з самых складаных, самых старых і прэстыжных спаборніцтваў па ралі ў свеце. З 1972 года штогод адбываецца Афінскі класічны марафон, ганараваны «залатым статусам» Міжнароднай асацыяцыі лёгкаатлетычных федэрацый[69].
Заўвагі
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Перыяд атрымаў назву «Гамераўская Грэцыя» з-за таго, што эпас старажытнагрэчаскага пісьменніка Гамера з’яўляецца адной з нешматлікіх крыніц інфармацыі пра яго.
- ↑ Паходжанне «народаў мора» застаецца невядомым. Выказваюцца меркаванні пра іх паходжанне з розных частак Міжземнамор’я, такіх як Чорнае мора, Эгейскае мора і анаталійскія рэгіёны.
- ↑ Востраў Корфу вытрымаў тры вялікія асманскія аблогі ў 1537, 1571 і 1716 гадах.
- ↑ Востраў Кефалінія знаходзіўся ў складзе Асманскай Імперыі з 1479 да 1481 года і з 1485 да 1500 года.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б http://europa.eu/about-eu/countries/member-countries/greece/index_en.html Праверана 29 сакавіка 2015.
- ↑ а б http://europa.eu/about-eu/countries/greece/index_en.html Праверана 29 сакавіка 2015.
- ↑ а б http://europa.eu/about-eu/countries/member-countries/greece/index_en.htm Праверана 29 сакавіка 2015.
- ↑ а б https://www.cia.gov/library/publications/the-world-factbook/geos/gr.html Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ https://web.archive.org/web/20120918121851/http://www.tovima.gr/files/1/2011/07/22/apografh22.pdf
- ↑ а б в Report for Selected Countries and Subjects
- ↑ а б http://www.traveldir.org/greece/ Праверана 2 чэрвеня 2015.
- ↑ Крыт. Гісторыя. Мінойская эпоха Архівавана 5 сакавіка 2016.
- ↑ Паданні аб двух спусташэннях захоўваліся на Крыце стагоддзямі і былі зафіксаваны Герадотам: Герадот, VII:171
- ↑ Греция — Микенская цивилизация
- ↑ Cyprus Архівавана 6 верасня 2015.
- ↑ Mycenaean Tombs Discovered in Bodrum, Turkey
- ↑ Mycenae
- ↑ GARY M. FEINMAN, Crafts, Specialists, and Markets in Mycenaean Greece Reenvisioning Ancient Economies: Beyond Typological Constructs // American Journal of Archaeology, No 117, 2013. P. 453—459
- ↑ Mycenaean Greece-Religion
- ↑ Desborough V. The End of Myceanean Civilization and the Dark Ages: The Archaeological Background // The Cambridge Ancient History II (2). Cambridge: Cambridge University Press, 1975. P. 658—677
- ↑ Amos Nur, Apocalypse: Earthquakes, Archaeology, and the Wrath of God. — Princeton University Press, 2008. P. 224—245
- ↑ Історія Стародавнього Світу, 6 клас. Тема № 10. Пізня Римська імперія (укр.). http://supermif.com/.+Архівавана з першакрыніцы 19 Ліпень 2015. Праверана 19 Ліпень 2015.
- ↑ Jeffreys, Elizabeth, рэд. (2008). The Oxford Handbook of Byzantine Studies. p. 4. ISBN 978-0-19-925246-6. Праверана 29 April 2012.
- ↑ а б в Fine 1991, pp. 35–6.
- ↑ а б Fine 1991, pp. 63–6.
- ↑ Gregory, TE (2010), A History of Byzantium, Wiley-Blackwell, p. 169
- ↑ а б Greece During the Byzantine Period: Byzantine recovery . Online. Encyclopaedia Britannica. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Fine 1991, pp. 79–83.
- ↑ Салоніки. Місто Симвасилевс, або Вічна друга столиця (укр.). http://cheap-trip.eu/.+Архівавана з першакрыніцы 19 Ліпень 2015. Праверана 19 Ліпень 2015.
- ↑ а б Greece During the Byzantine Period: Results of the Fourth Crusade . Online. Encyclopaedia Britannica. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Greece During the Byzantine Period: The islands . Online. Encyclopaedia Britannica. Праверана 14 May 2012.
- ↑ а б Greece During the Byzantine Period: Serbian and Ottoman advances . Online. Encyclopaedia Britannica. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Greece During the Byzantine Period: The Peloponnese advances . Encyclopaedia Britannica. Праверана 28 April 2012.
- ↑ Norwich, John Julius (1997). A Short History of Byzantium. Vintage Books. p. xxi. ISBN 0-679-77269-3.
- ↑ У цяперашні час у Грэцыі 25 сакавіка святкуюць Дзень незалежнасці.
- ↑ Аб дзесяцігоддзі ўстанаўлення дыпламатычных адносін паміж Рэспублікай Беларусь і Грэчаскай Рэспублікай(недаступная спасылка)// Сайт Міністэрства замежных спраў Беларусі. 6 сакавіка 2002
- ↑ а б Справаздача Арганізацыі эканамічнага супрацоўніцтва і развіцця, с. 2
- ↑ а б Encyclopedia of the Nations
- ↑ N.-K. Hlepas (University of Athens). Atmospheric Environment
- ↑ Athena 2001 Census . National Statistical Service of Greece. Архівавана з першакрыніцы 17 Студзень 2008. Праверана 14 December 2007.
- ↑ 'Πίνακας 1: Προσωρινά αποτελέσματα του Μόνιμου Πληθυσμού της Ελλάδος' . National Statistical Service of Greece: Ανακοίνωση προσωρινών αποτελεσμάτων Απογραφής Πληθυσμού 2011, 22 Ιουλίου 2011.
- ↑ Languages of Greece . Ethnologue. Summer institute of Linguistics. Праверана 19 December 2010.
- ↑ Le (slavo)macédonien/bulgare en Grèce, Euromosaic
- ↑ L'arvanite/albanais en Grèce, Euromosaic
- ↑ Le valaque/aromoune-aroumane en Grèce, Euromosaic
- ↑ The Turkish language in education in Greece, Mercator-Education: European Network for Regional or Minority Languages and Education
- ↑ Trudgill 2000.
- ↑ Цыт. па Конституции государств Европейского Союза. М., 1997, с. 245—246
- ↑ International Religious Freedom Report 2006 released by the Bureau of Democracy, Human Rights, and Labor
- ↑ а б Jerome Bump, University of Constantinople(недаступная спасылка). The Origin of Universities. University of Texas at Austin. Архівавана з першакрыніцы 20 лютага 2009. Праверана 8 красавіка 2015.
- ↑ Tatakes, Vasileios N.; Moutafakis, Nicholas J. (2003). Byzantine Philosophy. Hackett Publishing. p. 189. ISBN 0-87220-563-0.
- ↑ Сістэма адукацыі Грэцыі
- ↑ Конституція Греції
- ↑ Eurybase — Descriptions of National Education Systems and Policies Архівавана 25 мая 2010.
- ↑ Пералік універсітэтаў
- ↑ Δημήτριος Καραμπερόπουλος. Η πρώτη Ιστορία της Ιατρικής στην Ελληνική Γλώσσα, 11 Ιουλίου 2008 Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ Δημήτριος Καραμπερόπουλος. Ελληνική Παιδιατρική. Διαχρονική προσέγγιση, 15 Νοεμβρίου 2008 Архівавана 11 студзеня 2012.
- ↑ Δημήτριος Καραμπερόπουλος. Εγκυκλοπαίδεια Νεοελληνικού Διαφωτισμού, υπό έκδοση από το Κέντρο Νεοελληνικών Ερευνών, Εθνικού Ιδρύματος Ερευνών Архівавана 27 студзеня 2012.
- ↑ Ο ιστότοπος του Εθνικού Κέντρου Έρευνας Φυσικών Επιστημών «Δημόκριτος»
- ↑ Armstrong, Kate; Hellander, Paul (2006). Lonely Planet Greece. Hawthorn, Vic., Australia: Lonely Planet Publications. p. 76. ISBN 1-74059-750-8.
{{cite book}}
: Папярэджанні CS1: розныя назвы: authors list (спасылка) - ↑ Mallos, Tess (1979). Greek Cookbook. Dee Why West, NSW., Australia: Summit Books. p. inside cover. ISBN 0-7271-0287-7.
- ↑ Spices and Seasonings:A Food Technology Handbook — Donna R. Tainter, Anthony T. Grenis, p. 223.
- ↑ а б Greece — Press Reference
- ↑ Press Freedom Index 2009
- ↑ а б Country profile: Greece — Media
- ↑ Προς ρήξη τα κόμματα της συγκυβέρνησης για το λουκέτο στην ΕΡΤ
- ↑ Грэцыя: чорны экран жорсткай эканоміі, 12-06-13, euronews.com Архівавана 14 чэрвеня 2013.
- ↑ Грэкі пратэстуюць супраць закрыцця грамадскага вяшчання, 12-06-13, euronews.com Архівавана 14 чэрвеня 2013.
- ↑ ArionRadio — Галоўная Архівавана 19 кастрычніка 2010.Он-лайн прайгравальнік Архівавана 3 чэрвеня 2010.
- ↑ Грэцыя выйграла Еўра 2004
- ↑ Біяграфіі грэчаскіх спартоўцаў-медалістаў на партале www.sport.gr Архівавана 3 сакавіка 2010.
- ↑ Усе чэмпіёны Ралі Грэцыі Архівавана 1 Ліпень 2013.
- ↑ Nikitaridis, Michalis (2007-11-02). Athens Classic Marathon celebrates 25th anniversary — PREVIEW. IAAF. Retrieved on 2009-11-08.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Fine, John Van Antwerp (1991), The Early Medieval Balkans: A Critical Survey from the Sixth to the Late Twelfth Century, University of Michigan Press, ISBN 978-0-472-08149-3, 376 pp.
- Trudgill, P. (2000), "Greece and European Turkey: From Religious to Linguistic Identity", in Barbour, S; Carmichael, C (рэд-ры), Language and Nationalism in Europe, Oxford: Oxford University Press
Гэты артыкул выстаўлены на рэцэнзію. Калі ласка, выкажыце сваё меркаванне аб ім на падстаронцы рэцэнзіі. |