Афінскі ўніверсітэт
Нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі | |
---|---|
грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι | |
Арыгінальная назва | грэч. Εθνιικό και Καποδιστραιακό Πανεπισήμιο Αθηνώι |
Міжнародная назва | National and Kapodistrian University of Athens |
Заснаваны | 3 мая 1837[1] |
Тып | дзяржаўны |
Рэктар | Тэадорыс Пелегрыніс[2][3] |
Студэнты | >50 000 |
Краіна | |
Размяшчэнне | Афіны, Грэцыя |
Юрыдычны адрас | Афіны, вуліца Панепістрыму (Універсітэтская), 30 |
Сайт | www.uoa.gr |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Афінскі нацыянальны ўніверсітэт імя Кападыстрыі (грэч. Εθνικό και Καποδιετριακο ΠΑνεπιστήμιο Αθηνών), часта называецца проста Афінскі ўніверсітэт — найстарэйшы з універсітэтаў Грэцыі, заснаваны ў 1837 годзе. Цяпер з’яўляецца другой па велічыні вышэйшай навучальнай установай пасля Універсітэта Арыстоцеля ў Салоніках.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Афінскі ўніверсітэт быў заснаваны 3 мая 1837 года і размешчаны ў сядзібе архітэктара Стамаціса Клеанціса. Ён стаў першым універсітэтам не толькі ў Грэцыі, але і на Балканах і ва ўсім усходне-міжземнаморскім рэгіёне, і меў 4 факультэты: тэалогіі, права, медыцыны і мастацтваў (уключаў прыкладныя навукі і матэматыку). 120 студэнтам выкладалі 33 прафесары.
Перад тым, як універсітэт атрымаў сваю сучасную назву ў гонар першага прэзідэнта Грэцыі Іаана Кападыстрыі, ён быў вядомы пад імем Отана — па імені першага караля Отана Баварскага. У лістападзе 1841 года заняткі былі перанесены ў новы, толькі што пабудаваны корпус. Праект збудавання выканаў дацкі архітэктар Тэафіл фон Хансэн, вядомы таксама як аўтар Афінскай трылогіі, якую, акрамя ўніверсітэта, складаюць Нацыянальная бібліятэка Грэцыі і Нацыянальная акадэмія.
Адна з асноўных змен у структуры ўніверсітэта адбылася ў 1904 годзе, калі факультэт мастацтваў быў падзелены на два факультэты: уласна мастацтваў і факультэт навук. Апошні ўключаў кафедры матэматыкі і фізікі, а таксама школу фармацыі. У 1919 годзе была створана кафедра хіміі, а школа фармацыі была перайменавана ў кафедру фармацыі.
У перыяд паміж 1895 і 1911 гг. універсітэт штогод прымаў у сярэднім тысячу студэнтаў. Пасля заканчэння Першай сусветнай вайны колькасць новых студэнтаў упершыню дасягнула 2 000. Такім чынам, з’явілася неабходнасць увесці ўступныя экзамены, і пачынаючы з 1927—1928 навучальнага года экзамены былі ўведзены на ўсіх факультэтах. З 1954 года па просьбе ўніверсітэта колькасць студэнтаў вызначалася квотамі Міністэрства адукацыі і рэлігіі Грэцыі.
Структура ўніверсітэта
[правіць | правіць зыходнік]Інстытут тэалогіі
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт тэалогіі
- Факультэт сацыяльнай тэалогіі
Інстытут філасофіі
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт філасофіі, педагогікі і псіхалогіі
- Факультэт гісторыі і археалогіі
- Факультэт філалогіі
- Факультэт англійскай філалогіі
- Факультэт французскай філалогіі
- Факультэт нямецкай філалогіі
- Факультэт італа-іспанскай філалогіі
- Факультэт турэцкай філалогіі
- Факультэт тэатральных мастацтваў
- Факультэт музычных мастацтваў
- Факультэт славянскай філалогіі
Медыцынскі інстытут
[правіць | правіць зыходнік]- Медыцынскі факультэт
- Стаматалагічны факультэт
- Фармацэўтычны факультэт
- Факультэт сястрынскай справы
Інстытут права, эканомікі і палітычных навук
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт права
- Факультэт эканамічных навук
- Факультэт палітычных навук і дзяржаўнага кіравання
Інстытут натуральных навук
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт фізікі
- Факультэт біялогіі
- Факультэт геалогіі
- Факультэт хіміі
- Факультэт матэматыкі
- Факультэт інфарматыкі і тэлекамунікацый
Незалежныя факультэты[4]
[правіць | правіць зыходнік]- Факультэт фізвыхавання
- Факультэт пачатковай адукацыі
- Факультэт камунікацый і мас-медыя
- Факультэт філасофіі і гісторыі навукі
Вучоныя
[правіць | правіць зыходнік]- Георгіяс Склавунас
- Лука Кацэлі
- Шандар фон Караній
- Міхаіл Стасінопулас
- Йоргас Камініс
- Уладзімір Дзмітрыевіч Ласкароў
Вядомыя выпускнікі
[правіць | правіць зыходнік]- Харылаас Трыкупіс
- Элефтэрыяс Венізелас
- Адысеяс Элітыс
- Страціс Мірывіліс
- Канстантынас Караманліс
- Костас Караманліс
- Тэадорас Ангелопулас
- Костас Варналіс
- Георгіяс Папанікалау
- Канстантынас Міцатаксіс
- Ксенафон Золтас
- Георгіяс Папандрэу, старэйшы
- Дора Бакаяні
- Каралас Папульяс
- Іеранім II
- Костас Варналіс
- Леанідас Зэрвас
- Бенедыкт Адамантціадзіс
- Андрэас Анагнастакіс
- Ёргас Хрусас
Мецэнаты
[правіць | правіць зыходнік]Зноскі
- ↑ History and Perspectives . uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2012. Праверана 201-06-10.
- ↑ Νέοος πρύτανος ο Θ. Πελεγρίνης(нявызн.). eleftherotypia (10 чэрвеня 2010). Праверана 201-06-10.
- ↑ Rector & Vice Rectors . uoa.gr. Архівавана з першакрыніцы 201-07-12. Праверана 201-06-10.
- ↑ Independent Faculties . uoa.gr. Праверана 201-12-23.(недаступная спасылка)
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Афінскі ўніверсітэт
- Гісторыя Афінскага ўніверсітэта Архівавана 10 красавіка 2009.