Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Балгарыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Рэспубліка Балгарыя
балг.: Република България
Герб Балгарыі
Сцяг Балгарыі Герб Балгарыі
Дэвіз: «Съединението прави силата»
Гімн: «Мила Родино»
Заснавана 681
Дата незалежнасці 5 верасня 1908 (ад Асманскай імперыі)
Афіцыйная мова Балгарская
Сталіца Сафія
Найбуйнейшыя гарады Сафія, Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен, Добрыч, Слівен, Шумен
Форма кіравання Парламенцкая рэспубліка
Прэзідэнт
Віцэ-прэзідэнт
Прэм'ер-міністр
Румен Радзеў
Іляна Ётава
Мікалай Дэнкаў
Плошча
• Усяго
• % воднай паверхні
105-я ў свеце
110.994 км²
0,3
Насельніцтва
• Ацэнка (2017)
Шчыльнасць

7.050.034 чал. (98-я)
66,2 чал./км²  (139-я)
ВУП (ППЗ)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$103,816 млрд  (66-ы)
$14.312  (69-ы)
ВУП (намінал)
  • Разам (2012)
  • На душу насельніцтва

$51,020 млрд  (72-ы)
$7.033  (76-ы)
ІРЧП (2013) 0,782 (высокі) (57-ы)
Этнахаронім Балгары
Валюта Балгарскі леў
Інтэрнэт-дамен .bg
Код ISO (Alpha-2) BG
Код ISO (Alpha-3) BGR
Код МАК BUL
Тэлефонны код +359
Часавыя паясы +2

Балга́рыя (балг.: България), Рэспу́бліка Балга́рыя (балг.: Република България), альтэрн.: Баўга́рыя — краіна, якая знаходзіцца ва ўсходняй частцы Балканскага паўвострава ў паўднёва-ўсходняй Еўропе.

Насельніцтва Балгарыі 7,4 мільёна жыхароў пераважна ўрбанізавана і, збольшага, сканцэнтравана ў адміністрацыйных цэнтрах 28-мі абласцей. Большасць камерцыйных і культурных мерапрыемстваў краіны праходзяць у сталіцы і найбуйнейшым горадзе Сафіі, насельніцтва якой перавышае 1,2 мільёна чалавек. Балгарыя мае сухапутныя межы з Румыніяй на поўначы, Турцыяй і Грэцыяй на поўдні, а таксама Сербіяй і Паўночнай Македоніяй на захадзе. На ўсходзе краіна абмываецца Чорным морам.

Арганізаваныя дагістарычныя культуры пачалі развівацца на цяперашніх балгарскіх землях у перыяд неаліту. Старажытная гісторыя краіны бачыла прысутнасць фракійцаў, грэкаў і рымлян. У 681 годзе была створана адзіная балгарская дзяржава, Першае Балгарскае царства, якое дамінавала на большай частцы Балканаў і з'яўлялася культурным цэнтрам славян у Сярэднявеччы. Пасля падзення Другога Балгарскага царства ў 1396 годзе тэрыторыя краіны на пяць стагоддзяў апынулася пад уладай Асманскай імперыі. Расійска-турэцкая вайна 1877—1878 гадоў прывяла да стварэння трэцяй балгарскай дзяржавы — Княства Балгарыя. У наступныя гады дзяржава мела шэраг канфліктаў з краінамі-суседкамі, у выніку чаго Балгарыя супрацоўнічала з Германіяй у абедзвюх сусветных войнах. У 1946 годзе Балгарыя стала аднапартыйнай сацыялістычнай дзяржавай у складзе Усходняга блока, падкантрольнага СССР. У снежні 1989 года кіруючая камуністычная партыя дазволіла правядзенне шматпартыйных выбараў, якія прывялі да пераходу Балгарыі да дэмакратычнага ладу і рынкавай эканомікі.

Сучасная палітычная структура Балгарыі адносіцца да прыняцця дэмакратычнай канстытуцыі ў 1991 годзе. Балгарыя з'яўляецца унітарнай парламенцкай рэспублікай з высокай ступенню палітычнай, адміністрацыйнай і эканамічнай цэнтралізацыі. Дзяржава з'яўляецца членам многіх міжнародных арганізацый, уключаючы Еўрапейскі саюз, НАТА і Савет Еўропы, адной з заснавальніц Арганізацыі па бяспецы і супрацоўніцтве ў Еўропе (АБСЕ), а таксама тры разы займала месца ў Савеце бяспекі ААН.


Фізіка-геаграфічная характарыстыка

[правіць | правіць зыходнік]

Геаграфічнае становішча

[правіць | правіць зыходнік]

Балгарыя знаходзіцца ў Паўднёвай Еўропе на ўзбярэжжы Чорнага мора, ва ўсходняй частцы Балканскай паўвострава. З поўначы мяжуе з Румыніяй, на захадзе з Сербіяй і Паўночнай Македоніяй, а на поўдні з Грэцыяй і Турцыяй. Сталіцай краіны з'яўляецца Сафія (1,1 млн чалавек), іншымі буйнымі гарадамі з'яўляюцца Плоўдзіў, Варна, Бургас, Русэ, Стара-Загора, Плевен і Враца.

Агульная мяжа складае 1808 км, даўжыня ўзбярэжжа 379 км. Працягласць межаў з суседнімі краінамі складае: Румынія — 608 км, Грэцыя — 494 км, Сербія — 318 км, Турцыя — 240 км, Паўночная Македонія — 148 км.

Каля 60 % плошчы Балгарыі займаюць горы і ўзвышшы, сярэдняя вышыня паверхні краіны складае каля 470 м над узроўнем мора.

Уздоўж паўночнай мяжы краіны цягнецца Прыдунайская нізіна, якая займае ўсю поўнач Балгарыі. У цэнтральнай частцы краіны знаходзіцца асноўны горны масіў Балгарыі — Балканскія горы. У паўднёва-заходняй Балгарыі, на мяжы з Грэцыяй знаходзяцца горы Радопы, Рыла і Пірын, тут жа знаходзіцца самы высокі пункт Балканскага паўвострава гара Мусала (2925 м). Паўднёва-ўсходнюю частку Балгарыі займае Горнафракійская нізіна, а на поўдзень ад яе, на мяжы з Турцыяй, невысокія горы Сакар і Странджа. Самымі высокімі пунктамі Балгарыі з'яўляюцца Мусала (2825 м), Віхрэн (2915 м) і Ботэў (2376 м).

Клімат Балгарыі ўмераны, цёплы, кантынентальны, сухі, на ўзбярэжжы мора — субтрапічны, вільготны. У гарах існуе кліматычная пояснасць. Сярэдняя тэмпература паветра ў студзені складае ад −6 °C у гарах, −3 °C у цэнтральнай частцы краіны і да 2 °C у паўднёвай частцы. У ліпені адпаведна ад 18 °C, 23 °C i 25 °C. Сярэднегадавая колькасць ападкаў ад 450 мм на поўначы да 1200 мм у гарах.

Балгарская дзяржава, так званае Першае Балгарскае царства, паўстала ў 6811018 па 1186 — пад уладай Візантыі).

Другое Балгарскае царства існавала з 1187 па 1396 год.

У канцы XIV стагоддзя Балгарыя была заваявана Асманскай імперыяй. Вызваленая пасля паражэння Турцыі ў вайне з Расіяй 18771878.

З 1879 — княства на чале з нямецкім прынцам Аляксандрам, якога змяніў Фердынанд, з 1908 — незалежнае царства.

У 19121913 удзельнічала ў Балканскіх войнах, у выніку якіх атрымала тэрыторыі ў Македоніі і Фракіі, што раней належалі Асманскай імперыі, і выхад да Эгейскага мора.

У Першай сусветнай вайне выступіла на баку Германіі. Пацярпеўшы паражэнне, пазбавілася значнай часткі сваёй тэрыторыі і выхаду да Эгейскага мора.

Пасля перавароту 1923 года да ўлады прыйшоў фашысцкі ўрад.

У сакавіку 1941 года ўключаная ў Берлінскі пакт 1940, на яе тэрыторыю былі ўведзены нямецкія войскі. Балгарыя атрымала часткі тэрыторый Югаславіі і Грэцыі. У верасні 1944 урад цара Барыса III быў скінуты ў выніку ўварвання савецкай арміі; Балгарыя абвясціла вайну Германіі.

15 верасня 1946 абвешчаная Народная Рэспубліка Балгарыя, якая развівалася па сацыялістычным шляху.

У 1989 у Балгарыі пачаліся глыбокія эканамічныя і палітычныя рэформы.

З 15 лістапада 1990 краіна называецца Рэспублікай Балгарыя.

З 1 студзеня 2007 года Балгарыя ўваходзіць у Еўрасаюз. MUIE BULGARIA

Дзяржаўны лад і палітыка

[правіць | правіць зыходнік]

Згодна з канстытуцыяй прынятай 12 ліпеня 1991 года Балгарыя з'яўляецца рэспублікай, кіраўніком якой з'яўляецца прэзідэнт, які выбіраецца разам з віцэ-прэзідэнтам, у прамых выбарах на пяцігадовы тэрмін. Кіраўніком ураду з'яўляецца прэм'ер-міністр, які назначаецца прэзідэнтам.

Заканадаўчая ўлада

[правіць | правіць зыходнік]
Будынак Народнага Сходу.
Дзеючы прэм'ер-міністр Балгарыі Бойка Барысаў.

Заканадаўчая ўлада прадстаўлена Народным сходам (Народно събрание), які складаецца з 240 дэпутатаў. Дэпутаты выбіраюцца на чатырохгадовы тэрмін.

Дыяграма, якая паказвае партыйны склад Народнага Сходу склікання 2014 года. Каляровыя часткі адлюстроўваюць прапорцыі прадстаўніцтва партый. Адпаведнасць колеру пэўнай партыі паказана ў табліцы справа.
Колер Партыя Месцаў
Урадавыя партыі (113)
ГЕРБ 84
Рэфарматараскі блок 18
АБА 11
Партыі, якія падтрымліваюць урад (18)
Патрыятычны фронт 18
Апазіцыйныя партыі (109)
Кааліцыя за Балгарыю (БСП — Левая Балгарыя) 38
РПС 30
Балгарыя без цэнзуры 14
Атака 11
Рэфарматараскі блок (факт. ДМБ) 5
Незалежныя 11
Усяго месцаў 240

Адміністрацыйны падзел

[правіць | правіць зыходнік]

З 1999 года Балгарыя дзеліцца на 28 абласцей (област), якія, сваімі межамі супадаюць з 28 акругамі, што існавалі да 1987 года. З 1987 да 1999 года краіна была падзелена на дзесяць вялікіх абласцей.

Назва кожнай вобласці супадае з назвай яго сталіцы. Сафія з'яўляецца адначасова і сталіцай вобласці і асобным горадам.

Вобласці дзеляцца на драбнейшыя адміністрацыйныя адзінкі — раёны (община).

Рэгіёны планавання:      Паўднёва-заходні      Паўднёва-усходні      Паўднёва-цэнтральны
     Паўночна-заходні      Паўночна-усходні      Паўночна-цэнтральны
Вобласць Сталіца Плошча, км² Насельніцтва Вобласць Сталіца Плошча, км² Насельніцтва
1[ап 1] Благаеўградская Благоеўград 6449 323,552 15 Плоўдзіўская Плоўдзіў 5972 683,027
2 Бургаская Бургас 7748 415,817 16 Разградская Разград 2639 125,190
3 Варнаўская Варна 3819 475,074 17 Русэнская Русэ 2803 235,252
4 Відынская Відын 3032 101,018 18 Сафійская Сафія 7062 247,489
5 Вялікатырноўская Вяліка-Тырнава 4661 258,494 19 Горад Сафія 1348 1,291,591
6 Габроўская Габрава 2023 122,702 20 Сілістранская Сілістра 2846 119,474
7 Дабрыцкая Добрыч 4719 189,677 21 Слівенская Слівен 3544 197,473
8 Кырджалійская Кырджалі 3209 152,808 22 Смалянская Смолян 3192 121,752
9 Кюстэндзілская Кюстэндзіл 3051 136,686 23 Старазагорская Стара-Загора 5151 333,265
10 Ловецкая Ловеч 4128 141,422 24 Тырговішцкая Тырговіштэ 2558 120,818
11 Мантанская Мантана 3635 148,098 25 Врацкая Враца 3619 186,848
12 Пазарджыкская Пазарджык 4456 275,548 26 Хаскаўская Хаскава 5533 246,238
13 Пернікская Пернік 2394 133,530 27 Шуменская Шумен 3389 180,528
14 Плевенская Плевен 4653 269,752 28 Ямбальская Ямбал 3355 131,447
  1. Нумары абласцей адпавядаюць нумарам дадзеных перыферый на карце зверху.

Колькасць, рассяленне

[правіць | правіць зыходнік]

У канцы 2007 года, згодна са звесткамі Нацыянальнага Статыстычнага Інстытута Балгарыі колькасць насельніцтва склала 7 640 240 чалавек, у тым ліку 3 699 690 мужчын (48,4 %) і 3 940 550 жанчын (51,6 %). У 2006 годзе гарадcкое насельніцтва склада 5 403,2 тыс. чалавек ці 70,7 % агульнай колькасць насельніцтва, сельскае — 2 237 тыс. чалавек (29,3 %). З 1990 года колькасць насельніцтва Балгарыі скарацілася прыкладна на 1 млн чалавек як у выніку натуральнага скарачэння (з 1990 г. смяротнасць перавышае нараджальнасць), так і ў выніку міграцыі за межы краіны. Сярэдні ўзрост насельніцтва ў 2006 годзе склаў 41,4 года, павялічыўшыся ў параўнанні з 2000 годам на 1,5 года.

На балгарскай мове размаўляе 84,5 % насельніцтва, на турэцкай — 9,6 %, на цыганскай — 4,1 %.

Рэлігійны склад

[правіць | правіць зыходнік]

Праваслаўнымі хрысціянамі з'яўляюцца 82,6 % насельніцтва, мусульманамі — 12,2 %, каталікамі — 0,6 %, пратэстантамі — 0,5 %.

Эканамічныя рэформы 1989 года знялі цэнтральнае планаванне балгарскай эканомікі, дазволілі існуючым прамысловым прадпрыемствам займацца эканамічнай дзейнасцю самастойна, шмат з іх былі прыватызаваны.

Асноўнымі сельскагаспадарчымі культурамі краіны застаюцца пшаніца і кукуруза, а так сама сланечнік, тытунь, бавоўна, памідоры, агуркі і перац. Значную частку сельскай гаспадаркі Балгарыі займае вырошчванне вінаграду для вытворчасці віна, а так сама садавінных дрэваў (яблыкаў, сліваў і г.д.). Балгарыя з'яўляецца асноўным экспарторам ружавага алею. Жывёлагадоўля заснавана на гадаванні авечак, кароваў і свінняў. Увогуле жывёлагадоўля, разам з лесанарыхтоўкамі займаюць усё большае значэнне ў сельскай гаспадарцы Балгарыі. Акрамя гэтага развіццё атрымала і рыбалоўства. Акрамя актыўнай рыбнай лоўлі ў Чорным моры, балгарскі рыбны флот павялічвае сваю актыўнасць у Атлантычным акіяне і Міжземным моры.

Горная прамысловасць краіны канцэнтруецца ў асноўным вакол здабычы медзі і жалезнай руды, але акрамя гэтага існуюць невялікія радовішчы каменнага вуглю, нафты і прыроднага газу. Гідаэлектрастанцыі забяспечваюць каля 10 % энергетычных запатрабаванняў Балгарыі, 60 % электрычнасці атрымліваецца ад цеплавых электрастанцыяў, астатняя частка электрычнасці атрымліваецца на АЭС.

Значную ролю ў прамысловасці Балгарыі грае вытворчасць сталі, медзі, цынку, волава, а так сама машынаў і абсталявання, хімікаліяў і прадукцыі харчовай галіны прамысловасці. Важнае месца займае і турызм, асабліва на ўзбярэжжы Чорнага мора.

Краіна мае добра развітую дарожную сетку, акрамя гэтага актыўна выкарыстоўваецца марскі і паветраны транспарт. Галоўнымі марскімі портамі з'яўляюцца Варна і Бургас.

Вядомыя асобы

[правіць | правіць зыходнік]