Іст-Рывер
Выгляд
Іст-Рывер | |
---|---|
англ. East River | |
Характарыстыкі | |
Даўжыня | 26 км |
Размяшчэнне | |
40°47′13″ пн. ш. 73°55′03″ з. д.HGЯO | |
Вышэйстаячая акваторыя | Атлантычны акіян |
Раздзяляе | Лонг-Айленд, Манхэтан, Кантынентальныя штаты |
Краіна | |
Штат | Нью-Ёрк |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Іст-Рывер (англ.: East River) — суднаходны праліў у горадзе Нью-Ёрку паміж залівам Апер-Нью-Ёрк і пралівам Лонг-Айлэнд-Саўнд, які адлучае нью-ёркскія раёны Манхэтан і Бронкс ад Брукліна і Квінз. Звязаны з рэкамі Гудзон і Гарлем. Даўжыня 26 км.
Сем аўтамабільных мастоў (сярод іх Бруклінскі мост, Манхэтанскі мост, Вільямсбургскі мост, мост Квінсбора), чыгуначны мост, пад пралівам праходзяць два аўтамабільныя тунэлі. Партовыя будынкі, у тым ліку былы ваенны порт (у Брукліне). Па беразе ўздоўж Манхэтана праходзіць аўтамагістраль ФДР Драйв, тут жа — будынак штаб-кватэры ААН. У раёне Квінз ля берага праліва — аэрапорт Ла-Гуардзія.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |