Андрэ Масон
Андрэ Масон | |
---|---|
фр.: André Masson | |
Дата нараджэння | 4 студзеня 1896[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 28 кастрычніка 1987[1][2][…] (91 год) |
Месца смерці | |
Грамадзянства | |
Дзеці | Diego Masson[d] |
Род дзейнасці | мастак, мастак-гравёр, скульптар, дызайнер, рысавальнік, ілюстратар |
Вучоба | |
Мастацкі кірунак | сюррэалізм |
Член у | |
Узнагароды | |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Андрэ Масон (фр.: André Masson, 4 студзеня 1896, Баланьі-сюр-Церэн, Уаза — 28 кастрычніка 1987, Парыж) — французскі жывапісец і графік.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Вырас у Бельгіі, пачаў вывучаць выяўленчае мастацтва ва ўзросце адзінаццаці гадоў у Акадэміі прыгожых мастацтваў у Бруселі пад кіраўніцтвам Канстанта Мантальда. З 1912 года пасяліўся ў Парыжы, пазнаёміўся з Максам Жакобам. Удзельнічаў у Першай сусветнай вайне, быў цяжка паранены (1917), некалькі месяцаў правёў у шпіталях, і ў 1919 годзе быў вызвалены ад воінскай павіннасці. У 1922 годзе Масон пасяліўся на Манпарнасе і зняў пад майстэрню маленькае памяшканне на вуліцы Блюмэ. У тым жа годзе ў яго набылі некалькі работ Гертруда Стайн і Эрнэст Хемінгуэй. У 1923 годзе пазнаёміўся з Хуанам Міро, Антаненам Арто, Мішэлем Лейрысам, увайшоў у кола сюррэалістаў (у 1929 годзе парваў адносіны з Брэтонам). Прыняў удзел у Першай сюррэалістычнай выстаўцы, якая адбылася ў Галерэі П’ер. У 1924 годзе пасябраваў з Жоржам Батаем, у далейшым ілюстраваў яго кнігі, супрацоўнічаў у часопісе «Ацэфал», глыбока ўспрыняў яго філасофію эраса і гвалту. У 1934—1936 гадах жыў у Іспаніі, з 1940 па 1945 гады — у ЗША.
Працы Масона захоўваюцца ў найбуйнейшых музеях, уключаючы Музей Гугенхайма ў Нью-Ёрку і Цэнтр Пампіду ў Парыжы.
Зноскі
- ↑ а б André Masson
- ↑ а б André Masson // Benezit Dictionary of Artists — OUP, 2006. — ISBN 978-0-19-977378-7 Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Fichier des personnes décédées
- ↑ Museum of Modern Art online collection Праверана 4 снежня 2019.
- Нарадзіліся 4 студзеня
- Нарадзіліся ў 1896 годзе
- Нарадзіліся ў дэпартаменце Уаза
- Памерлі 28 кастрычніка
- Памерлі ў 1987 годзе
- Памерлі ў Парыжы
- Выпускнікі Нацыянальнай вышэйшай школы прыгожых мастацтваў
- Асобы
- Мастакі паводле алфавіта
- Мастакі Францыі XX стагоддзя
- Мастакі-абстракцыяністы
- Сюррэалісты
- Удзельнікі Першай сусветнай вайны (Францыя)