Антанусі
Выгляд
Антанусі (Antanosy) | |
Агульная колькасць | 892000 |
---|---|
Рэгіёны пражывання | Мадагаскар |
Мова | малагасійская |
Рэлігія | культ продкаў, шаманізм, хрысціянства, іслам |
Блізкія этнічныя групы | іншыя малагасійцы |
Антанусі (малагас. Antanosy) — этнічная група малагасійцаў. Насяляюць частку паўднёвага ўсходу Мадагаскара. Агульная колькасць — 892 000 чалавек[1].
Антанусі мігрыравалі на паўднёвы ўсход Мадагаскара ў XVIII ст. Падзяляюцца на 3 буйныя групы. Частка антанусі традыцыйна падтрымлівала саюзныя адносіны з антайсака і нават некаторы час уваходзіла ў склад іх дзяржавы.
Асноўныя заняткі - сельская гаспадарка (вырошчванне рысу і клубняплодаў), лясная гаспадарка, лоў рыбы. Будуюць драўляныя жытлы каркаснага тыпу.
Размаўляюць на дыялекце малагасійскай мовы.
Большасць вернікаў прытрымліваецца традыцыйных рэлігійных культаў. Распаўсюджаны таксама хрысціянства (53%) і іслам (9%).