Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Антыпратон

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
сімвал
маса 938,2719(98) МэВ
антычасціца пратон (p)
статыстыка ферміён
група адрон (барыён, N-барыён)
узаемадзеянне моцнае,
cлабае,
электрамагнітнае і
гравітацыйнае
квантавыя лікі
электрычны зарад -1
спін 1/2
ізатапічны спін 1/2
барыённы лік -1
дзіўнасць 0
чароўнасць 0
Іншыя ўласцівасці і звесткі
час жыцця >7×105 гадоў
састаў часціцы

Антыпратон — антычасціца ў адносінах да пратона. Мае адмоўны электрычны зарад і адмоўны барыённы лік, іншыя ўласцівасці супадаюць з уласцівасцямі пратона. Упершыню адкрыты ў 1955 годзе на паскаральніку пратонаў у Каліфарнійскім універсітэце у Берклі. Вынікі былі апублікаваныя ў часопісе Phys. Rev.[1], а сама праца прынесла яе аўтарам Нобелеўскую прэмію па фізіцы за 1959 год.

Антыпратоны могуць нараджацца ў высокаэнергетычных сутыкненнях нуклонаў з даволі высокай імавернасцю. У цяперашні час антыпратоны атрымліваюць у вялікіх колькасцях і выкарыстоўваюць для пратон-антыпратонных калайдараў. Акрамя таго, антыпратоны назіраюцца і ў касмічных прамянях.

Узаемадзеянні пратонаў з антыпратонамі

[правіць | правіць зыходнік]

Кулонаўскае прыцягненне паміж пратонамі і антыпратонамі магло б, у прынцыпе, прыводзіць да ўтварэння іх звязанага стану, аналагічнага пазітронію. Аднак, нягледзячы на шматгадовыя даследаванні, пераканаўчых доказаў існавання гэтага звязанага стану пакуль няма. У 2009 годзе калабарацыя BES у Пекіне прадставіла даныя, якія можна інтэрпрэтаваць і як праяву звязанага стану пратона і антыпратона (гл. падрабязнасці на старонцы[2]). Гэтыя вынікі пакуль абмяркоўвацца навуковай супольнасцю.

Як любая іншая антычасціца, антыпратон можа анігіліраваць. Эксперыментальныя даследаванні паказваюць, што анігіляцыя нізкаэнергетычных пратонаў і антыпратонаў ідзе з утварэннем 4-5 пі-мезонаў. Пры высокіх энергіях імавернасць анігіляцыі пратона і антыпратона паніжаецца, і сячэнне гэтага працэсу прыбліжаецца да сячэння працэсу сутыкнення пратона з пратонам, згодна з тэарэмай Памеранчука.

Антыпратон анігіліруе таксама і з нейтронамі.