Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Басараб I Заснавальнік

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Басараб I Заснавальнік
рум.: Basarab Întemeietorul
Ваявода (князь) валашскі
1310/1319 — 1352
Папярэднік Такамерый (Тахамір)
Пераемнік Нікалае I Александру

Нараджэнне 1271[1] ці 1280-я[1]
Смерць 1352[1]
Род Басарабы
Бацька Такамерый[d]
Жонка Ганна
Дзеці Тэадора Бесарабская[d] і Нікалае I Александру
Званне ваявода
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Басараб I Заснавальнік (рум.: Basarab Întemeietorul), таксама Басараб I Вялікі (рум.: Basarab cel Mare) — ваявода (князь) Мунтэніі з 1310/1319, Алтэніі і ўсёй Валахіі з 1330 па 1352 год. Першы кіраўнік Валахіі, пра якога маюцца дакладныя гістарычныя звесткі. Каля 1324 года Басараб прызнаў сябе васалам венгерскага караля Карла Роберта, затым пачаў вайну з Венгрыяй і 12 лістапада 1330 года перамог венгерскую армію ў бітве пры Пасадзе. Гэта падзея адзначыла канец венгерскага валадарства і з’яўленне першай незалежнай румынскай дзяржавы. Басараб стаў заснавальнікам дынастыі Басарабаў, першай дынастыі Валахіі. У далейшым ад гэтага імя ўтварылася назва Бесарабія.

Басараб быў сынам нейкага Такамерыя (Ціхаміра? Тахцеміра?), пра якога нічога толкам не вядома. Некаторыя гісторыкі[2] выказваюць здагадку, што Такамерый быў спадчыннікам Бербата, які згадваецца ў грамаце венгерскага караля Ласла IV як пераемнік Літавоя, ваяводы ў Арджэшы і Алтэніі[3].

З-за таго, што імя Басараба цюркскага паходжання, мяркуецца[3], што ён паходзіў з полаўцаў. Першая частка яго імя — «бас» — утворана ад дзеяслова «кіраваць, душыць, галава, галоўны», другая — «аба» — паважлівае «бацька, старэйшы брат». Тым не менш ва ўсіх дакументах Басараб згадваецца як валах.

Валахія пад уладай Венгрыі

[правіць | правіць зыходнік]

У сярэдзіне XIII стагоддзя на тэрыторыі Валахіі пачалі фарміравацца ваяводствы, залежныя ад Венгерскага каралеўства. Пазней яны пачалі барацьбу за незалежнасць ад Венгрыі[2]. Так, Літавой у 1277 годзе загінуў у бітве супраць венграў.

У канцы кіравання дынастыі Арпадаў Венгрыя перажывала цяжкі палітычны крызіс. Адначасова ў канцы XIII стагоддзя ў Паўночным Прычарнамор’і ўсталявалася ўлада Залатой Арды. Гэта толькі ўзмацніла жаданне валашскіх ваяводстваў аб’яднацца ў незалежную дзяржаву.

Басараб быў васалам караля Карла Роберта, што пацвярджаецца граматай апошняга, выдадзенай 26 ліпеня 1324 года[2]. Верагодна, ён атрымаў статус васала ў 1321 годзе, калі венгерскі кароль правёў вайсковую аперацыю ў Банаце. Аднак ужо ў грамаце ад 18 чэрвеня 1325 года Карл Роберт называе Басараба «няверным каралеўскай кароне»[3]. У грамаце таксама гаворыцца, што нейкі Стэфан, палавецкага паходжання, у спрэчцы сцвярджаў, што войскі Басараба пераўзыходзяць па колькасці войска самога Карла Роберта. У 1327 годзе Папа Ян XXII звярнуўся да Басараба як да «каталіцкага князя» і высока ацаніў яго «вайну супраць няверных». Меркавана, Басараб быў саюзнікам з нейкай з каталіцкіх дзяржаў. Далейшыя дэталі невядомыя.

Бітва пры Пасадзе

[правіць | правіць зыходнік]

Басараб выдаў сваю дачку замуж за Іаана-Аляксандра, будучага цара Балгарыі і пляменніка цара Міхаіла III Шышмана. Балгарскае царства ў гэты момант знаходзілася ў варожых адносінах з Венгрыяй. У дакуменце, выдадзеным 27 сакавіка 1329 года, Басараб згадваецца як адзін з ворагаў венгерскага караля, нароўні з балгарамі, сербамі і татарамі. У 1330 годзе Басараб прыняў удзел у ваенным паходзе Міхаіла I на сербаў, якія скончыліся перамогай сербаў 28 ліпеня ў бітве пры Велбужды.

У тым жа годзе Басараб захапіў Алтэнію. Кароль Венгрыі загадаў яму пакінуць гэту вобласць, але атрымаў адмову. Карл Роберт, паабяцаўшы вывесці Басараба з Алтэніі за бараду, распачаў паход супраць ваяводы і захапіў Северынскі банат, які кантраляваў Басараб. Басараб пайшоў на мірныя перамовы, прапанаваўшы венграм прызнаць суверэнітэт караля і выплаціць сем тысяч марак срэбрам (1,5 тоны срэбра). Карл-Роберт зацікавіўся прапановай, аднак працягваў прасоўвацца ў Валахію, дайшоў да Курця-дэ-Арджэша. Тут у венгерскага войска пачаліся цяжкасці з запасамі правізіі, і кароль вымушаны быў пачаць адыход у Трансільванію, не даўшы бітвы.

Каля Пасады венгерская войска сустрэлася з вялікай валашскай арміяй, якая чакала яго, і патрапіла ў пастку, рухаючыся па вузкай даліне. 12 лістапада, пасля трох дзён бітвы, венгры пацярпелі поўнае паражэнне, а каралю ўдалося цудам выратавацца.

Незалежная Валахія

[правіць | правіць зыходнік]

Перамога ў бітве пры Пасадзе фактычна зрабіла Валахію незалежнай і змяніла яе становішча на міжнароднай арэне. На наступны год, у лютым 1331 года, зяць Басараба Іаан-Аляксандр, быў каранаваны ў Тырнаве як балгарскі цар. У 1331—1332 гадах валашскія войскі падтрымалі яго ў вайне супраць Візантыі. Прыкладна ў той жа час Басараб адваяваў у Венгрыі Северынскі банат.

Людовік I Вялікі, які атрымаў спадчыну Карла Роберта, паміж 1343 і 1345 гадамі правёў некалькі ваенных аперацый супраць Валахіі і здолеў адабраць у Басараба Северынскі банат. Яго сын, ваявода Нікалае I Александру, ізноў прызнаў васальную залежнасць ад венгерскага караля.

Жонка — Ганна[4], ад яе нарадзіліся:

Зноскі

  1. а б в http://genealogy.euweb.cz/balkan/basarab.html
  2. а б в Georgescu, Vlad (1991). The Romanians: A History.
  3. а б в Vásáry, István. Cumans and Tatars: Oriental Military in the Pre-Ottoman Balkans, 1185-1365.
  4. Charles Cawley. Bulgaria, Chapter 2: Tsars of the Second Bulgarian Empire, C. Tsars of Bulgaria (Family of Šišman). Medieval Lands. Foundation of Medieval Genealogy (12 лютага 2009). Архівавана з першакрыніцы 6 мая 2012. Праверана 29 лістапада 2009.
  • Казаку, Матей Дракула / Пер. с фр. В. И. Удовиченко. — М.: Этерна, 2011. — 320 с. ISBN 5-480-00195-7, ISBN 978-5-480-00195-2
  • Georgescu, Vlad (Author) — Calinescu, Matei (Editor) — Bley-Vroman, Alexandra (Translator): The Romanians — A History; Ohio State University Press, 1991, Columbus; ISBN 0-8142-0511-9
  • Klepper, Nicolae: Romania: An Illustrated History; Hippocrene Books, 2005, New York; ISBN 0-7818-0935-5
  • Sălăgean, Tudor: Romanian Society in the Early Middle Ages (9th-10th Centuries); in: Ioan-Aurel Pop — Ioan Bolovan (Editors): History of Romania: Compendium; Romanian Cultural Institute (Center for Transylvanian Studies), 2006, Cluj-Napoca; ISBN 978-973-7784-12-4
  • Treptow, Kurt W. — Popa, Marcel: Historical Dictionary of Romania (entries ‘Basarab I’, ‘Posada, Battle of (9-12 November 1330)’, and ‘Wallachia (Ţara Românească)’); The Scarecrow Press, Inc., 1996, Lanham (Maryland, USA) & Folkestone (UK); ISBN 0-8108-3179-1
  • Vásáry, István: Cumans and Tatars: Oriental Military in the Pre-Ottoman Balkans, 1185—1365; Cambridge University Press, 2005, Cambridge; ISBN 0-521-83756-1
Кіраўнікі Валашскага княства
Папярэднік:
Такамерый
Ваявода валашскі
1330 — 1352
Пераемнік:
Нікалае I Александру