Беда Вялебны
Беда Вялебны | |
---|---|
лац.: Beda Venerabilis | |
Дата нараджэння | каля 672[1] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 735[3][2][…] |
Месца смерці | |
У ліку | святы, каталіцкі святы і Настаўнік Царквы |
Дзень памяці | 25 мая[4] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Беда Вялебны, Беда з Нартумбрыі (лац.: Bēda Venerābilis; 672/673 — 26 мая 735) — манах Ордэна бенедыкцінцаў з Нартумбрыі, багаслоў, гісторык і паэт. Прылічаны да святых хрысціянскай царквой.
Вядомы сваёй працай «Царкоўная гісторыя народа англаў» (лац.: Historia ecclesiastica gentis Anglorum), за якую яго завуць бацькай англійскай гісторыі. У 1899 годзе Беда абвешчаны настаўнікам царквы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Ужо на восьмым годзе жыцця ён паступіў у манастыр Уірмаўт, дзе прабыў да 691 года, атрымаўшы там цудоўную для таго часу навуковую адукацыю. Адсюль ён перайшоў у суседні, падуладны Уірмаўту манастыр Джарау (заснаваны ў 681), дзе на 19-м годзе жыцця стаў дыяканам і ў 702 годзе — святаром. З гэтага часу пачынаецца яго пісьменніцкая дзейнасць, якая складалася, галоўным чынам, у тлумачэнні асобных кніг Старога і Новага Запаветаў. На смяротным ложы ён скончыў пераклад Евангеллі паводле Яна на англасаксонскую мову, дыктуючы яго сваім вучням. Паводле яго біёграфа Кутберта, апошняе сачыненне святога — Перадсмяротная песня Беды на старажытнаанглійскай мове. Памёр 27 мая 735 і пахаваны ў манастыры Джарау; пазней яго рэшткі былі перанесены ў Дарэмскі сабор.
Зноскі
- ↑ Berry A. A Short History of Astronomy — London: John Murray, 1898.
- ↑ а б в Istituto dell'Enciclopedia Italiana Enciclopedia on line Праверана 7 чэрвеня 2021.
- ↑ BeWeB Праверана 14 лютага 2021.
- ↑ Calendarium Romanum: Ex decreto Sacrosancti Œcumenici Concilii Vaticani II instauratum auctoritate Pauli PP. VI promulgatum. Editio typica — Civitas Vaticana: Typis Polyglottis Vaticanis, 1969. — С. 26.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся ў 672 годзе
- Памерлі ў 735 годзе
- Асобы
- Святыя паводле алфавіта
- Памерлі 26 мая
- Постаці англійскай гісторыі
- Лацінскія гісторыкі
- Гісторыкі VIII стагоддзя
- Гісторыкі царквы
- Бенедыкцінцы
- Дактары Касцёла
- Персанажы «Боскай камедыі»
- Каталіцкія святыя
- Англіканскія святыя
- Праваслаўныя святыя
- Святыя Англіі
- Агіёграфы
- Царкоўныя дзеячы VII стагоддзя
- Царкоўныя дзеячы VIII стагоддзя