Беларуска-чылійскія адносіны
Выгляд
Беларуска-чылійскія адносіны | |||||
---|---|---|---|---|---|
|
Дыпламатычныя адносіны паміж дзвюма краінамі былі ўстаноўлены ў 1992 годзе.
Двухбаковыя сустрэчы
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2008 года ў Міністэрстве замежных спраў Рэспублікі Чылі па ініцыятыве беларускага боку адбылася сустрэча першага сакратара пасольства Беларусі ў Аргенціне Сяргея Лукашэвіча з намеснікам дэпартамента па справах Еўропы Эдуарда Шотам. Былі абмеркаваны розныя пытанні двухбаковых адносін і далейшага развіцця дагаворнаправавой базы.
7 кастрычніка 2013 г. намеснік Міністра замежных спраў Рэспублікі Беларусь Аляксандр Гур'янаў прыняў Надзвычайнага і Паўнамоцнага Пасла Рэспублікі Чылі ў Рэспубліцы Беларусь па сумяшчальніцтве Хуана Эдуарда Эгігурэна.
Перагаворны працэс
[правіць | правіць зыходнік]- Падрыхтоўка дамоў пра адмену віз для ўладальнікаў дыпламатычных, службовых і афіцыйных пашпартоў
- Дамова пра гандлёва-эканамічнае супрацоўніцтва і ўзаемнай абароне інвестыцый.
Дыпламатычныя прадстаўніцтвы і консульствы
[правіць | правіць зыходнік]- Беларусь прадстаўляе свае інтарэсы ў Чылі праз сваё пасольства ў Аргенціне. Беларускае консульства таксама функцыянуе ў Буэнас-Айрэсе.
- Чылі пакуль не прызначыла пасла ў Беларусі.
Выбітныя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Ігнат Дамейка, выбітны навуковы і нацыянальны герой Чылі, нарадзіўся 31 ліпеня 1802 года ў маёнтку Мядзвядка, цяпер Гродзенская вобласць.
Артыкулу нестае спасылак на крыніцы. |