Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Брус Дзікінсан

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Брус Дзікінсан
англ.: Bruce Dickinson
Брус Дзікінсан.
Брус Дзікінсан.
Асноўная інфармацыя
Дата нараджэння 7 жніўня 1958(1958-08-07)[1][2][…] (66 гадоў)
Месца нараджэння
Краіна
Альма-матар
Музычная дзейнасць
Прафесіі сцэнарыст, фехтавальшчык, лётчык, прадпрымальнік, кампазітар, бровар, рок-музыкант, тэлевядучы, heavy metal singer
Пеўчы голас тэнар
Інструменты вакал
Жанры метал і хэві-метал
Грамадская дзейнасць
Член у
Узнагароды
screamforme.com (англ.)
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Пол Брус Дзікінсан (англ.: Paul Bruce Dickinson; нар. 7 жніўня 1958(1958-08-07)[1][2][…], Уэрксап[d], Нотынгемшыр) ― англійскі рок-музыкант, пісьменнік, спартсмен (фехтавальшчык), пілот грамадзянскай авіяцыі, радыёвядучы, прадзюсар, акцёр, больш за ўсё вядомы як вакаліст хэві-металічнага гурта «Iron Maiden».

Дзікінсан на пачатку кар’еры паспрабаваў свае сілы ў некалькіх лакальных англійскіх гуртах, накшталт «Styx» (1976), «Speed»(1977—1978) і «Shots» (напачатку 1979). Пасля гэтага ён прымкнуў да хард-рок гурта «Samson» пад канец 1979 года, дзе набыў некаторую папулярнасць. На той час ён выступаў пад мянушкай «Bruce Bruce». У 1981 годзе Брус пакідае Samson і прымыкае да гурта «Iron Maiden» па запрашэнні Стыва Харыса. На наступны год Дзікінсан разам з гуртам выпускае пласцінку «The Number of the Beast», што адразу набывае плацінавы статус. Пасля гэтага спявак становіцца вядомым на ўвесь свет. Гурт выдаў яшчэ некалькі альбомаў пакуль у 1993 годзе Брус не пакінуў калектыў.

Пасля развітання з Iron Maiden, Дзікінсан вырашыў займацца сольнай кар’ерай і сабраў свой калектыў, названы сваім імем — «Bruce Dickinson». Гурт граў у стылі хард-рок, эксперыментуючы з рознымі стылямі. Але ў 1999 годзе Брус разам з былым калегам Адрыянам Смітам зноў апынаецца ў складзе Iron Maiden, з якім не развітваецца і да сёння.

Пол Брус Дзікінсан нарадзіўся ў маленькім шахцёрскім мястэчку Уорксап (Нотынгемшыр). Яго маці Соня працавала ў краме абутку, а яго бацька быў механікам у войску. Нараджэнне Дзікінсана падштурхнула іх да шлюбу, бо на той час у Англіі аборты былі пад забаронай. Напачатку маладым дапамагалі бацькі — дзядуля Бруса працаваў шахцёрам. Сваё роднае мястэчка Дзікінсан пазней адлюстраваў у кампазіцыі «Born In '58» з сольнага альбома «Tattooed Millionaire».

Дзікінсан спачатку пайшоў у школу «Manton Primary», але калі яму было шэсць гадоў сям’я пераехала ў Шэфілд, таму Брус быў вымушаны пайсці ў новую школу «Manor Top», якая малому не падабалася. Пасля шасці месяцаў навучання ў школе ў Шэфілдзе бацькі вырашылі аддаць маленькага Бруса ў прыватную школу «Sharrow Vale Junior».

Зноскі

  1. а б Person Profile // Internet Movie Database — 1990. Праверана 17 кастрычніка 2015.
  2. а б Bruce Dickinson // ISFDB — 1995. Праверана 9 кастрычніка 2017.