Бутрынці
Сусветная спадчына ЮНЕСКА, аб’ект № 570 рус. • англ. • фр. |
Бутрынці (лац. Buthrotum, алб. Butrint ці Butrinti) — археалагічны музей-запаведнік на поўдні Албаніі непадалёк ад Саранды, каля мяжы з Грэцыяй. З'яўляецца аб'ектам са спісу Сусветнай спадчыны ЮНЕСКА.
Старажытны горад Бутрынці быў заснаваны як грэчаская калонія каля 8 ст. да н.э. ; з тых часоў там застаўся тэатр і агара. Далей Бутрынці ўвайшоў у склад Рымскай імперыі — рымляне пабудавалі акведук, лазні, форум. У 6 ст. н.э. горад далучыўся да хрысціянства, пазней быў разбураны готамі.
Калі Бутрынці стаў часткай Візантыйскай імперыі, былі пабудаваны яго базіліка і баптыстэрый. У 14-15 стагоддзях горад трапіў пад уладу Венецыі, і італьянскія купцы пабудавалі там крэпасць з вежай. Пазней гэтыя землі былі заваяваныя туркамі; горад паступова згубіў сваё значэнне і апынуўся ў заняпадзе.
Раскопкі на яго месцы былі пачаты ў 1928—1936 гадах італьянскім вучоным Луіджы Угаліні і працягнуты пасля Другой сусветнай вайны. У гэты час былі адкрыты Ільвіныя вароты, свяцілішча Асклепія, амфітэатр, упрыгожаны статуямі, фундаменты жылых і грамадскіх будынкаў.
Тыповыя для міжземнаморскага гарадка хвалі розных захопнікаў у Бутрынці праілюстраваныя археалагічнымі знаходкамі. Рэшткі старажытнага горада зараз з'яўляюцца пляцоўкай для вывучэння ўсіх этапаў яго гісторыі.
Каардынаты: 39°44′ пн. ш. 20°01′ у. д.HGЯO
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Тысяча чудес света. — СПб: ООО «СЗКЭО», 2007. — 336 с.