Венера (багіня)
Выгляд
Венера | |
---|---|
Міфалогія | старажытнарымская рэлігія |
Сфера ўплыву | любоў, сексуальнасць чалавека, спакушэнне[d], прыгажосць і femininity[d] |
Пол | жанчына |
Муж | Вулкан[1] |
Дзеці | Formido[d] і Амур |
У іншых культурах | Афрадыта, Turan[d] і Venus[d] |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Венера (лац. venus, род. скл. veneris «каханне») — у рымскай міфалогіі першапачаткова багіня квітнеючых садоў, вясны, урадлівасці, росту і росквіту ўсіх пладаносных сіл прыроды. Затым Венеру сталі атаясамліваць з грэчаскай Афрадытай, а паколькі Афрадыта была маці Энея, чые нашчадкі заснавалі Рым, то Венера лічылася не толькі багіняй кахання і прыгажосці, але таксама прамаці нашчадкаў Энея і заступніцай рымскага народа. Сімваламі багіні былі голуб і заяц (як знак пладавітасці), з раслін ёй былі прысвечаны мак, ружа і мірт.
Зноскі
- ↑ English Wikipedia community Wikipedia — 2001.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Венера