Вяльмо
Вяльмо | |
---|---|
руск. Вельмо | |
Характарыстыка | |
Даўжыня |
|
Басейн | 33 800 км² |
Расход вады | 225[1] м³/с (за 187 км ад вусця) |
Вадацёк | |
Выток | |
• Месцазнаходжанне | Сярэднесібірскае пласкагор’е |
• Каардынаты | 60°05′40″ пн. ш. 94°50′24″ у. д.HGЯO |
Вусце | Падкаменная Тунгуска |
• Месцазнаходжанне | за 282 км ад вусця[2] |
• Каардынаты | 61°51′03″ пн. ш. 92°45′54″ у. д.HGЯO |
Размяшчэнне | |
Водная сістэма | Падкаменная Тунгуска → Енісей → Карскае мора |
|
|
Краіна | |
Рэгіён | Краснаярскі край |
Код у ДВР | 17010500312116100048926 |
— выток, — вусце |
Вяльмо́ (руск.: Вельмо́[3]) — рака ў Азіяцкай частцы Расіі, у Краснаярскім краі, левы прыток ракі Падкаменная Тунгуска (басейн Енісея).
Даўжыня ракі 504 км. Плошча вадазбору 33 800 км². Сярэдні расход вады за 187 км ад вусця складае 225[1] м³/с, аб’ём сцёку 7,101[1] км³/год. Рака бярэ пачатак і працякае па Сярэднесібірскаму пласкагор’ю. Упадае ў Падкаменную Тунгуску за 282 км ад яе вусця[2]. Даліна ракі шырокая і ўрэзаная. Рэчышча пераважна слаба звілістае, з лукавінамі. Жыўленне пераважна снегавое. Замярзае рака ў кастрычніку, вызваляецца ад лёду ў маі. Суднаходная на адлегласці 220[2] км ад вусця.
Асноўны прыток — Тэя (левы). Сярод прытокаў: Ірынчымо, Гулюма, Бугарыкта, Вайвіда, Мукуя, Вялікая Нірунда, Енгіда, Туктарма, Чапа, Тунга, Арцельная, Верхняя Русалка, Хвойная і інш.[2] У басейне ракі 272[1] возеры агульнай плошчай 6,23[1] км².
Каля ракі пасёлак Вяльмо.
Зноскі
- ↑ а б в г д Иванов В. В. Вельмо // Научно-популярная энциклопедия «Вода России» (руск.)
- ↑ а б в г Река Вельмо // Государственный водный реестр РФ (руск.)
- ↑ Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 205. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Вельмо // Большой энциклопедический словарь: В 2-х т. / Гл. ред. А.М. Прохоров. — М.: Сов. энциклопедия, 1991. — Т. 1. — С. 205. — 863 с. — 2 000 000 экз. — ISBN 5-85270-042-8 (т. 1.). (руск.)