Кастрычнік
Выгляд
← кастрычнік → | ||||||
п | а | с | ч | п | с | н |
1 | 2 | 3 | 4 | 5 | 6 | |
7 | 8 | 9 | 10 | 11 | 12 | 13 |
14 | 15 | 16 | 17 | 18 | 19 | 20 |
21 | 22 | 23 | 24 | 25 | 26 | 27 |
28 | 29 | 30 | 31 | |||
2024 |
Кастрычнік — дзясяты месяц Грыгарыянскага календара. Складаецца з 31 дня.
Назва кастрычнік паходзіць ад кастры — адкідаў апрацоўкі сцёблаў валакністых раслін. У гэты час сяляне часалі, трапалі лён і каноплі, з якіх было шмат кастры.
Народная назва падаецца ў выданнях Ф. Скарыны — листопад[1], у «Храналогіі» А. Рымшы (1581) згадваецца як паздерник[2]. Назва, ужываная ў сучаснай беларускай літаратурнай мове, узнікла ў асяроддзі газеты «Наша ніва» і набыла больш-менш канечную форму ў 1912 годзе, калі ў календары «Нашай нівы» былі пададзены прапанаваныя назвы месяцаў з тлумачэннямі. Паслядоўна ў «Нашай ніве» ўжываліся варыянты назвы: акцябр, кастрычнік (акцябр), і канчаткова — кастрычнік.[3]
Зноскі
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Андрей Рымша. [Хронология] (1581) // Транслитерация О.Лицкевича по факсимиле в изд.: Запаско Я. П. Мистецька спадщина Iвана Федорова. Львів, 1974. С.33, 36. — Эл.рэсурс starbel.narod.ru
- Гісторыя беларускай літаратурнай мовы. У 2 т. Т. 2. — Мн., 1967. С. 138, 139;
- Скарына Ф. Творы: Прадмовы, сказанні, пасляслоўі, акафісты, пасхалія / Уступ. арт., падрыхт. тэкстаў, камент., слоўнік А. Ф. Коршунава, паказальнікі А. Ф. Коршунава, В. А. Чамярыцкага. — Мн.: Навука і тэхніка, 1990. — С. . — 207 с.: іл. ISBN 5-343-00151-3.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Кастрычнік