Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Грамадзянская вайна ў Лаосе

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Грамадзянская вайна ў Лаосе
Асноўны канфлікт: Другая індакітайская вайна
Дата 1960-1973 гг.
Месца Каралеўства Лаос
Вынік нічыя, В'енцьянскае пагадненне
Праціўнікі
Каралеўства Лаос
Сцяг ЗША ЗША,
Сцяг Тайланда Тайланд,
Рэспубліка В'етнам
Патэт Лаа
Дэмакратычная Рэспубліка В’етнам

пры падтрымцы
СССР
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Грамадзянская вайна ў Лаосе — частка барацьбы за незалежнасць краін Індакітайскага паўвострава ў 1960—1975 гадах.

З канца XIX стагоддзя Лаос быў уключаны ў Французскі Індакітай, з 1930-х — у сферы японскіх інтарэсаў, у Другую сусветную вайну акупіраваны Японіяй. Пад канец вайны ўзнік антыкаланіяльны рух Лао Ісара (Вызваленне Лаоса) на чале з прынцамі Суфанувонгам (Суванавонгам) і Сувана Фумам.

Пасля капітуляцыі Японіі Лао Ісара падняло паўстанне супраць французскага панавання і абвясціла незалежнасць краіны пад назвай Патэт Лаа (Краіна Лао). Францыя разбіла армію Патэт-Лао і да 1953 года захоўвала сваю ўладу над Лаосам. 22 кастрычніка 1953 года Лаос атрымлівае незалежнасць, у 1954 годзе абвяшчаецца нейтральным каралеўствам.

Важную ролю ў вызваленні Лаоса адыграў створаны 11 сакавіка 1951 года Адзіны фронт супраціўлення народаў Лаоса, В’етнама і Камбоджы. Па запрашэнню кіраўнікоў лаоскага вызваленчага руху ў Лаос прыбылі в’етнамскія добраахвотнікі. Сумеснымі намаганнямі краіны Індакітая дабіліся ад Францыі прызнання іх незалежнасці.

У канцы 1950-х у Лаосе пачынаецца грамадзянская вайна, выкліканая спробамі правых сіл захапіць уладу. 7 кастрычніка 1960 года кааліцыйны ўрад Сувана Фумы ўстанаўлівае дыпламатычныя адносіны з СССР і атрымлівае ад Савецкага Саюза, В’етнама, іншых сацыялістычных краін ваенную і эканамічную дапамогу.

У наступныя два гады войска Патэт-Лао з удзелам в’етнамскіх салдат займае 2/3 тэрыторыі краіны. У 1964 годзе ЗША пачынаюць неаб’яўленыя ваенныя дзеянні ў Лаосе (так званую «Сакрэтную вайну») з мэтай разбіць Адзіны фронт трох краін Індакітая, знішчыць базы Дэмакратычнай Рэспублікі В’етнам, створаныя на тэрыторыі Лаоса для аперацый у Паўднёвым В’етнаме. Амерыканская дапамога пастаўлялася па лініі амерыканскага агенцтва міжнароднага развіцця з тэрыторыі Тайланда, амерыканскія афіцэры непасрэдна кіравалі лаоскай каралеўскай арміяй, авіяцыя ЗША вяла бамбардзіроўкі Лаоса.

СССР актывізаваў ваенную дапамогу Лаосу, павялічвае пастаўкі ўзбраенняў, баявой тэхнікі і ваенных матэрыялаў. З 1960 па 1970 гады там працуе 113 савецкіх саветнікаў і інструктараў. Савецкая авіяцыя ажыццяўляла перавозкі грузаў у інтарэсах арміі Патэт-Лао (у 1961 адзін ваенна-транспартны самалёт быў збіты, загінулі пяць лётчыкаў).

21 лютага 1973 года суб’ектамі грамадзянскай вайны падпісана пагадненне аб аднаўленні міру і дасягненні нацыянальнай згоды ў Лаосе. 29 лістапада 1975 года кароль Лаоса адрокся ад прастола. 2 снежня 1975 года абвешчана Лаоская Народна-Дэмакратычная Рэспубліка.

  • Kenneth Conboy. The War in Laos 1960-75. — Osprey Publishing/Men-at-Arms, выпуск № 217, 1998.