Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Патсдамская канферэнцыя

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Палац Цэцыліенхоф — месца правядзення Патсдамскай канферэнцыі

Патсдамская канферэнцыя адбылася ў Патсдаме ў палацы Цэцыліенхоф з 17 ліпеня па 2 жніўня 1945 г. з удзелам кіраўнікоў трох найбуйнейшых дзяржаў антыгітлераўскай кааліцыі ў Другой сусветнай вайне з мэтай вызначыць далейшыя крокі па пасляваеннага ўладкавання Еўропы.

Гэта была трэцяя і апошняя сустрэча «вялікай тройкі» антыгітлераўскай кааліцыі. Першыя дзве адбыліся ў канцы 1943 года ў Тэгеране (Іран) і ў пачатку 1945 года ў Ялце (Савецкі Саюз).

У канферэнцыі ўдзельнічалі кіраўнікі ўрадаў трох дзяржаў — прэзідэнт ЗША Гары Трумэн (старшыняваў на ўсіх пасяджэннях), старшыня Савета Народных Камісараў СССР і старшыня Дзяржаўнага Камітэта Абароны СССР І. В. Сталін і прэм’ер-міністр Вялікабрытаніі Уінстан Чэрчыль (падчас канферэнцыі пацярпеў паразу на выбарах, і ў Патсдам прыбыў яго пераемнік Клемент Этлі).

Размяшчэнне дэлегацый

[правіць | правіць зыходнік]
Патсдамская канферэнцыя: Уінстан Чэрчыль, Гары Трумэн і Іосіф Сталін (злева направа)

36 з 176 памяшканняў палаца былі адведзены для правядзення канферэнцыі. Дэлегацыі размяшчаліся не ў Цэцыліенхофе, а на вілах у Патсдамскім раёне Бабельсберг — савецкая дэлегацыя размясцілася на віле, якая раней належала генералу Людэндорфу. Рабочым пакоем амерыканцаў служыў былы салон кронпрынца, былы кабінет кронпрынца служыў рабочым пакоем савецкай дэлегацыі.

Зараз у палацы Цэцыліенхоф размешчаны гасцініца і рэстаран, а таксама мемарыяльны музей Патсдамскай канферэнцыі.