Густаў Кірхгоф
Густаў Кірхгоф | |
---|---|
ням.: Gustavo Robert Kirchhoff | |
Дата нараджэння | 12 сакавіка 1824[1][2][…] |
Месца нараджэння |
|
Дата смерці | 17 кастрычніка 1887[1][2][…] (63 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Жонка | Clara Richelot[d] і Luise Brömmel[d] |
Род дзейнасці | фізік, хімік, інжынер, матэматык |
Навуковая сфера | фізіка і механіка |
Месца працы | |
Альма-матар |
|
Навуковы кіраўнік | Франц Эрнст Нейман[d] і Otto Hesse[d] |
Вядомыя вучні | Эрнст Шродэр |
Вядомы як | адкрыў правілы Кірхгофа, закон выпрамянення Кірхгофа; распрацаваў метад спектральнага аналізу |
Член у |
|
Узнагароды | медаль Румфарда |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Густаў Роберт Кірхгоф (ням.: Gustav Robert Kirchhoff; 12 сакавіка 1824, Кёнігсберг — 17 кастрычніка 1887, Берлін) — адзін з вялікіх фізікаў XIX стагоддзя.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся 12 сакавіка 1824 года ў Кёнігсбергу; з 1842 па 1846 г. вывучаў матэматыку і фізіку ў Кёнігсбергскім універсітэце, а ў 1847 годзе ўжо выступіў у якасці прыват-дацэнта ў Берліне; ў 1850-1854 гг., у якасці экстраардынарнага прафесара, чытаў лекцыі ў Брэслаўле, затым да 1874 года выконваў пасаду ардынарнага прафесара ў Гайдэльбергу, адкуль у 1875 годзе перайшоў у Берлін.
Аўтар навуковых прац па электрычнасці, оптыцы, механіцы і матэматычнай фізіцы.
Адкрыў заканамернасці працякання электрычнага току ў разгалінаваных ланцугах (1847, правілы Кірхгофа).
Увёў паняцце абсалютна чорнага цела і адкрыў (1859) адзін з асноўных законаў цеплавога выпрамянення — закон выпрамянення Кірхгофа.
Разам з нямецкім хімікам Р. Бунзенам распрацаваў метад спектральнага аналізу (1859) і адкрыў хімічныя элементы цэзій (1860) і рубідый (1861).
Член Берлінскай (1874) і замежны член-карэспандэнт Санкт-Пецярбургскай акадэмій навук (1862).
Памёр у Берліне 17 кастрычніка 1887 года.
Зноскі
- ↑ а б в г д е А. Гершун Кирхгоф, Густав Роберт // Энциклопедический словарь — СПб.: Брокгауз — Ефрон, 1895. — Т. XV. — С. 147.
- ↑ а б MacTutor History of Mathematics archive — 1994. Праверана 22 жніўня 2017.
- ↑ а б в www.accademiadellescienze.it Праверана 1 снежня 2020.
- ↑ http://www.stadtentwicklung.berlin.de/cgi-bin/egab/eg.pl?fieldname=grab&search=messel&Search=Start
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кірхгоф Густаў // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — 552 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Нарадзіліся 12 сакавіка
- Нарадзіліся ў 1824 годзе
- Нарадзіліся ў Кёнігсбергу
- Памерлі 17 кастрычніка
- Памерлі ў 1887 годзе
- Памерлі ў Берліне
- Пахаваныя ў Берліне
- Выкладчыкі Берлінскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Уроцлаўскага ўніверсітэта
- Выкладчыкі Гайдэльбергскага ўніверсітэта
- Выпускнікі Кёнігсбергскага ўніверсітэта
- Члены Лонданскага каралеўскага таварыства
- Члены Венгерскай акадэміі навук
- Члены Нідэрландскай каралеўскай акадэміі навук
- Члены Амерыканскай акадэміі мастацтваў і навук
- Члены Прускай акадэміі навук
- Члены Гётынгенскай акадэміі навук
- Члены і члены-карэспандэнты Нацыянальнай акадэміі навук ЗША
- Члены Каралеўскага таварыства Эдынбурга
- Асобы
- Вучоныя паводле алфавіта
- Фізікі Германіі
- Постаці нямецкай электратэхнікі
- Фізікі XIX стагоддзя