Джэймс Уэб (тэлескоп)
JWST | |
Арганізацыя: | НАСА |
---|
Касмічны тэлескоп «Джэймс Уэб» (англ.: James Webb Space Telescope) — арбітальная інфрачырвоная абсерваторыя, якая меркавана заменіць касмічны тэлескоп «Хабл».[1]
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Першапачаткова называўся «Касмічны тэлескоп новага пакалення» (англ.: Next-generation space telescope). У 2002 годзе перайменаваны ў гонар другога кіраўніка НАСА Джэймса Уэба (1906—1992), які ўзначальваў агенцтва ў 1961—1968 гадах, падчас рэалізацыі праграмы «Апалон».
Апісанне
[правіць | правіць зыходнік]«Джэймс Уэб» мае складное люстра 6,5 метра ў дыяметры з плошчай збіраючай паверхні 25 м², схаванай ад інфрачырвонага выпраменьвання Сонца і Зямлі цеплавым экранам.
25 снежня 2021 года тэлескоп быў паспяхова запушчаны з касмадрома Куру.
Тэлескоп размешчаны на гала-арбіце ў пункце Лагранжа L2 сістэмы Сонца — Зямля.
Місія
[правіць | правіць зыходнік]11 ліпеня 2022 года апублікавана першая выява, атрыманая касмічным тэлескопам «Джэймс Уэб». На ёй бачна скопішча галактык SMACS J0723.3-7327, размешчанае на адлегласці 4,6 млрд светлавых гадоў, — ранні Сусвет з самым высокім разрозненнем з калі-небудзь атрыманых[2].
Зноскі
- ↑ Олехнович, Виталий. Грандиозный проект астрономии готов к запуску. Рассказываем про телескоп имени Джеймса Уэбба (руск.). Onliner.by (23 снежня 2021). Праверана 24 снежня 2021.
- ↑ Ashley Strickland. President Biden reveals the James Webb Space Telescope's stunning first image (англ.). CNN. Архівавана з першакрыніцы 12 ліпеня 2022.