Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Дзьюла Бенцур

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Дзьюла Бенцур
Gyula Benczúr
Аўтапартрэт. 1917. Галерэя Уфіцы
Аўтапартрэт. 1917. Галерэя Уфіцы
Дата нараджэння 28 студзеня 1844(1844-01-28)
Месца нараджэння
Дата смерці 16 ліпеня 1920(1920-07-16) (76 гадоў)
Месца смерці
Грамадзянства Венгрыя
Жонка Caroline Max[d]
Дзеці Olga Vastagh[d], Ida Dolányi Benczúr[d] і Gyula Benczúr[d]
Род дзейнасці мастак, выкладчык універсітэта, рысавальнік, графік, дзеяч мастацтваў
Месца працы
Жанр Гістарычны жывапіс, партрэт
Вучоба
Мастацкі кірунак Акадэмічны рамантызм
Уплыў Карл Тэадор фон Пілаці, Герман Аншутц,
Уплыў на Францішак Тэадор Эйсманд
Член у
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Дзью́ла Бе́нцур (венг.: Benczúr Gyula; 28 студзеня 1844, Ньірэдзьхаза — 16 ліпеня 1920, Долань, суч. Сечэнь) — венгерскі жывапісец. Прадстаўнік акадэмічнага рамантызму.

У 18551869 гадах Бенцураў праходзіў навучанне ў Мюнхенскай акадэміі выяўленчых мастацтваў пад кіраўніцтвам нямецкіх мастакоў Германа Аншутца, Гільтэншпергера[2], затым Карла Тэадора фон Пілаці.

Хрышчэнне Вайка. 1875. Венгерская нацыянальная галерэя

Пасля заканчэння вучобы працаваў у Мюнхене, дзе разам з Пілаці працаваў над фрэскамі Максіміліяніума і новай мюнхенскай ратушы, а таксама ілюстраваў творы Фрыдрыха Шылера. Бенцур таксама атрымліваў заказы ад караля Баварыі Людвіга II.

У 1870 годзе пабываў у сталіцы Францыі горадзе Парыжы. У 18741883 гадах выкладаў у Мюнхенскай акадэміі мастацтваў. Першы поспех чакаў Бенцура ў канцы сямідзесятых гадоў.

У 1883 годзе Бенцур вярнуўся на радзіму, дзе стаў дырэктарам Акадэміі мастацтваў у Будапешце, кіруючы ёю да канца жыцця.

Аўтар эфектных па жывапісе, дынамічных карцін на тэмы венгерскай гісторыі: «Развітанне Ласла Хуньядзі» (1866), «Хрышчэнне Вайка» (1875), «Узяцце крэпасці Буды» (1896), партрэт графіні Кароі Ласлоне (1898) і інш[3].

Зноскі

  1. Czech National Authority Database Праверана 29 студзеня 2023.
  2. Бенецур // Энциклопедический словарь Брокгауза и Ефрона: В 86 томах (82 т. и 4 доп.) (руск.). — СПб., 1890—1907.
  3. Бенцур Дзьюла. Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 3: Беларусы — Варанец / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 3. — 511 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0068-4 (т. 3).