Дублін
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||
Ду́блін (англ.: Dublin; [dʌblɪn]), або Бале-Аха-Кліях (ірл. Baile Átha Cliath; [bˠalʲə a:ha klʲiəh]) — горад у Ірландыі, сталіца краіны.
Размешчаны на пры ўпадзення ракі Ліфі ў Дублінскі заліў Ірландскага мора. Самы вялікі горад на востраве Ірландыя і ў Ірландскай Рэспубліцы, займае плошчу каля 115 км². Галоўны порт краіны на Ірландскім моры. Асноўны цэнтр палітычнага, эканамічнага і культурнага жыцця краіны. Насельніцтва 506 тыс. чал. (2009), з прыгарадамі — каля 1,5 млн.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Паселішча на месцы сучаснага Дубліна існавала, імаверна, ужо ў 1 ст., але ўласна горад быў заснаваны вікінгамі каля 841 года. У 999 годзе Дублін быў узяты Брыянам Бору, будучым вярхоўным каралём Ірландыі. У 1166 годзе ў дублінскай кафедры каранаваўся Руайдры Уа Канхабар, апошні бясспрэчны вярхоўны кароль (у 1169 годзе пачаўся захоп Ірландыі Англіяй).
Адукацыя
[правіць | правіць зыходнік]- Дублінскі ўніверсітэт, Ірландскі нацыянальны ўніверсітэт, Дублінскі гарадскі ўніверсітэт, Дублінскі тэхналагічны ўніверсітэт
Партнёрскія гарады
[правіць | правіць зыходнік]- Барселона, Каталонія, Іспанія
- Будапешт, Венгрыя
- Ліверпул, Вялікабрытанія
- Мацуэ, Прэфектура Сіманэ, Японія
- Манрэаль, Канада
- Сан-Хасэ, Каліфорнія, ЗША
- Эмецбург, Аёва, ЗША