Дэвід Уорк Грыфіт
Дэвід Уорк Грыфіт | |
---|---|
David Llewelyn Wark Griffith | |
| |
Імя пры нараджэнні | David Llewelyn Wark Griffith |
Дата нараджэння | 22 студзеня 1875[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 23 ліпеня 1948[1][2][…] (73 гады) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | ЗША |
Бацька | Jacob Wark Griffith[d][6] |
Жонка | Лінда Арвідсан[d] |
Прафесія | кінарэжысёр, акцёр, кінапрадзюсар, сцэнарыст, мантажор, выканаўчы прадзюсар, рэжысёр |
Кар’ера | 1907—1931 |
Кірунак | Нямое кіно |
Узнагароды | |
IMDb | ID 0000428 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Дэвід Льюэлін Уорк Грыфіт (англ.: David Llewelyn Wark Griffith; 22 студзеня 1875[1][2][…], Ла-Грэйндж[d], Кентукі[3][4] — 23 ліпеня 1948[1][2][…], Галівуд, Каліфорнія[5]) — амерыканскі кінарэжысёр, акцёр, сцэнарыст, прадзюсар, з творчасці якога часта адлічваюць гісторыю кіно як асобнага віду мастацтва.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Да прыходу ў кінематограф Д. У. Грыфіт пісаў апавяданні, вершы і п'есы, спрабаваў сябе як тэатральны акцёр. У 1907 пачаў актыўна прапаноўваць свае сцэнарыі кінастудыям, выступаць як акцёр у асобных фільмах.
У 1908 дэбютаваў як рэжысёр фільма «Прыгоды Долі». На працягу 1908-13 паставіў звыш 300 карцін (пераважна кароткаметражных), у якіх шукаў новыя сродкі мастацкай выразнасці. Найвышэйшым творчым дасягненнем рэжысёра лічыцца яго стужка «Нараджэнне нацыі» (1915), прысвечаная падзеям Грамадзянскай вайны ў ЗША. Гэты надзвычай працяглы (больш за тры гадзіны) фільм атрымаў вялікі камерцыйны поспех і быў прызнаны шэдэўрам сусветнага кінамастацтва. Яшчэ адзін выдатны твор — «Нецярпімасць» (1916) — паказваў розныя гістарычныя эпохі і аказаў істотны ўплыў на развіццё кінематографа.
Да ліку найбольш важных творчых здабыткаў, навацый Д. У. Грыфіта адносяцца выкарыстанне рухомай камеры, распрацоўка прынцыпаў кінамантажу, вызваленне кінамастацтва ад тэатральнай умоўнасці. Сярод яго паспяховых пастановак — фільмы «Сэрца свету» (1918), «Зламаныя парасткі» (1919), «Шлях на Ўсход» (1920), «Хіба жыццё не цудоўнае?» (1924) і інш. Д. У. Грыфіт з вялікай цяжкасцю прыняў выкарыстанне гуку ў кіно. Быў адным з заснавальнікаў кінакампаніі «Юнайтэд Артыстс».
Фільмаграфія
[правіць | правіць зыходнік]- 1908 — Пірацкае золата / The Pirate's Gold
- 1912 — Сонечны прамень / The Sunbeam
- 1912 — Жанчына па нараджэнні / The Female of the Species
- 1930 — Аўраам Лінкальн / Abraham Lincoln
Зноскі
- ↑ а б в г David Wark Griffith // Brockhaus Enzyklopädie
- ↑ а б в г David Wark Griffith // Gran Enciclopèdia Catalana — Grup Enciclopèdia, 1968.
- ↑ а б http://www.theyshootpictures.com/griffithdw.htm
- ↑ а б http://www.virtual-history.com/movie/person/1568/dw-griffith
- ↑ а б http://www.amoeba.com/movies/detail/1329/d-w-griffith-father-of-film/
- ↑ а б Find a Grave — 1996. Праверана 19 красавіка 2023.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Культуралогія: Энцыкл. даведнік / Уклад. Э. Дубянецкі. — Мн.: БелЭн, 2003. ISBN 985-11-0277-6
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Дэвід Уорк Грыфіт на сайце «Swedish Film Database» (англ.) (шведск.)