Кампала
Горад
Кампала
Kampala
| ||||||||||||||||||||
Кампала (англ.: Kampala) — сталіца і найбуйнейшы горад Уганды. Адміністрацыйны цэнтр Цэнтральнай вобласці і аднайменнай акругі. Знаходзіцца каля паўночнага ўзбярэжжа возера Вікторыя. Насельніцтва складае 1 420 200 чалавек (2008). Вузел чыгунак і аўтадарог. Міжнародны аэрапорт.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1890 годзе англічанамі як крэпасць на ўзгорку Кампала (на мове луганда імпала — антылопа) каля ўзгорка Менга, дзе знаходзілася старажытная сталіца Уганды Менга. Развівалася як гандлёвы цэнтр. З 1906 года мела гарадскі, з 1949 года муніцыпальны статус. Пасля абвяшчэння незалежнасці Уганды (1962) сталіца дзяржавы.
Прамысловасць
[правіць | правіць зыходнік]Харчасмакавая, фармацэўтычная, гарбарна-абутковая, метала- і дрэваапрацоўчая, тэкстыльная, аўтарэмонтныя майстэрні.
Адукацыя і культура
[правіць | правіць зыходнік]Універсітэт Макерэрэ. Музей Уганды (унікальная калекцыя афрыканскіх музычных інструментаў). Цэнтр археалагічных даследаванняў.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Кампала // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 7: Застаўка — Кантата / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1998. — Т. 7. — С. 535. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0130-3 (т. 7).