Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Кулер (апарат)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Кулер для вады

Кулер (англ.: cooler — «ахаладжальнік»; фр.: couler «ліць», «даіць») — апарат, прызначаны для раздачы астуджанай ці нагрэтай вады ў грамадскіх месцах ці ў хатніх умовах. Таксама існуе назва «дыспенсер», яно больш карэктна ва ўжыванні, бо кулер толькі астуджае.

Кулер можа мець дадатковыя функцыі: газаванне, фільтраванне, абеззаражанне і інш. Дадаткова кулеры могуць мець шафку, азанатар ці халадзільнік. Некаторыя мадэлі камплектуюцца зменным балонам з вуглякіслым газам і могуць газаваць халодную ваду, якая разліваецца. Для абеззаражання вады ці камеры шафкі часам выкарыстоўваецца азанатар.

Самыя простыя мадэлі ўяўляюць сабой трымальнік для бутлі з падстаўкай для шклянкі, у дадзеным варыянце кулера няма астуджэння вады. Даражэйшыя мадэлі могуць мець падагрэў і астуджэнне (кампрэсарнае і электроннае з дапамогай элементаў Пельцье). Выпускаюцца таксама дазатары з сістэмай фільтрацыі (пурыфаеры), якія падлучаюцца да сістэмы пітнога водазабеспячэння будынка.

Часцей за ўсё вада раздаецца са стандартных 12- ці 19-літровых бутляў (пры наяўнасці перахадніка — і 5-літровых).