Чайнік
Чайнік, імбрык — невялічкая кухонная прылада для кіпячэння вады для прыгатавання чаю ці іншых гарачых напояў. Чайнікі бываюць электрычныя альбо прыстасаваныя да выкарыстання на пліце. Апошнія звычайна робяцца з металу. Электрычныя чайнікі могуць быць пластыкавымі або металічнымі, часам з уключэннем шкла.
Чайнік мае носік і (звычайна) накрыўку, але бываюць чайнікі без накрывак, вада ў такім выпадку заліваецца праз носік. У некаторых чайніках да носіка прыладжаны свісток, які сігналізуе, калі вада кіпіць.
З'явіліся ў Еўропе напачатку XVI стагоддзя, прыйшоўшы з Кітаю. Першы электрычны чайнік быў створаны кампаніяй Carpenter Electric у 1891 у Чыкага. Электрычны чайнік-тэрмапот упершыню з'явіўся ў Японіі ў 1992 годзе. Масавы выраб сучасных электрачайнікаў на кантактнай падстаўцы і з аўтаматычным адключэннем пасля закіпання распачаўся ў Ізраілі ў 1994 годзе.