Ланцуг харчавання
Ланцуг харчавання | |
---|---|
Вывучаецца ў | эканоміка, біялогія і экалогія |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Трафі́чны ланцу́г[1][2], ланцуг харчавання[1], харчовы ланцуг[2] — шэраг арганізмаў у біяцэнозе (экасістэме), звязаных паміж сабой адносінамі «корм — спажывец», праз якія адбываецца трансфармацыя рэчываў і энергіі. Вывучэннем трафічных ланцугоў займаецца трофаэкалогія[1][3].
Аснову кожнага трафічнага ланцуга складаюць прадуцэнты, кансументы і рэдуцэнты[2]. Арганізмы ў харчовым ланцугу займаюць розныя трафічныя ўзроўні. Звяно харчовага ланцуга з’яўляецца ўзроўнем экалагічнай піраміды[4]. Арганізмы наступнага звяна (трафічнага ўзроўня) ў харчовым ланцугу паядаюць паядаюць прадстаўнікоў папярэдняга звяна і гэтым забяспечваюць перанос энергіі і рэчыва, які ляжыць у аснове кругавароту рэчываў у прыродзе.
У ланцугу харчавання пры пераносе патэнцыяльнай энергіі ад звяна да звяна вялікая яе частка (да 80—90 %[5][2]) губляецца ў выглядзе цеплыні і лік звёнаў (відаў) у ланцугу звычайна не перавышае 4—5. У склад ежы кожнага віду ўваходзіць звычайна не адзін, а некалькі відаў, кожны з якіх у сваю чаргу можа служыць ежай некалькіх відаў. Ланцугі харчавання ўтвараюць трафічныя сеткі, якія ўзнікаюць у выніку шырокага трафічнага спектра (паліфагіі[1]) большасці кансументаў (напрыклад, пацукі кормяцца раслінным і жывёльным кормам і могуць быць рознымі трафічнымі ўзроўнямі розных ланцугоў). Асноўным элементам і ўласцівасцю трафічнай сеткі з’яўляецца трафічнае дубліраванне, пры якім у экасістэмах нешматлікі від замяняецца іншым, функцыянальна блізкім (напрыклад, буйных капытных замяняюць грызуны)[1].
Асноўныя тыпы ланцугоў харчавання:
- пашавы, у аснове якога знаходзяцца аўтатрофныя арганізмы, затым ідуць спажываючыя іх расліннаедныя жывёлы (напрыклад, зоапланктон, які сілкуецца фітапланктонам), потым драпежнікі (консументы) 1-га парадку (напрыклад, рыбы, якія спажываюць зоапланктон), драпежнікі 2-га парадку (напрыклад, судак, які сілкуецца іншымі рыбамі), драпежнікі 3-га парадку (напрыклад, птушкі, якія сілкуюцца рыбай);
- дэтрытны, у аснове якога фітадэтрыт[1], найбольш распаўсюджаны ў лясах, дзе большая частка прадукцыі раслін не спажываецца непасрэдна расліннаеднымі жывёламі, а адмірае, затым раскладаецца сапратрофнымі арганізмамі і мінералізуецца (напрыклад, лісцевы апад дрэў — дажджавы чарвяк — жукі-стафіліны — землярыйкі — лісы[1]).
Складаная структура ланцугоў харчавання забяспечвае цэласнасць дынамічнасць біяцэнозаў[2]. Праз ланцугі харчавання могуць перадавацца хваробы, у арганізмах назапашвацца шкодныя рэчывы[2].
Часам тэрмінам «ланцуг харчавання» пазначаюць адносіны аднаго віда ці групы відаў прамысловага арганізма з яго (іх) аб’ектамі харчавання (напрыклад, ланцугі харчавання асятровых рыб, каспійскага цюленя)[4].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Трафі́чны ланцу́г, ланцуг харчавання // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 15: Следавікі — Трыо / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 15. — С. 521. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0251-2 (т. 15).
- Радкевіч У. А. Харчо́выя ланцугі́, трафічныя ланцугі // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 5. Стаўраструм — Яшчур / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1986. — С. 233. — 583 с., іл. — 10 000 экз.
- Трофи́ческая цепь, пищевая цепь, цепь питания // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 648—649. — 831 с. — 100 000 экз.
- Трофическая цепь (пищевая цепь, цепь питания) // Ибрагимова К. К., Рахимов И. И., Зиятдинова А. И. Словарь-справочник терминов по экологии и охране природы: Учебное пособие. — Казань: Изд-во «Отечество», 2012. — С. 103. — 148 с. — ISBN 978-5-9222-0558-0. (руск.)
- Цепь трофическая (пищевая цепь, цепь питания) // Пушкарь В. С., Майоров И. С. Экология: Учебное пособие. — Владивосток: Изд-во ВГУЭС, 2003. — С. 184—185. — 188 с. — 450 экз. (руск.)
- Экологический энциклопедический словарь / И. И. Дедю; [Предисл. В. Д. Фёдорова]. — Кишинёв: Гл. ред. Молд. сов. энцикл., 1989. — 406 с. — ISBN 5-88550-006-1 (В пер.). (руск.)
- Цепь пищевая, цепь питания; Цепь трофическая // Популярный биологический словарь (руск.) / Н. Ф. Реймерс; Отв. ред. А. В. Яблоков; АН СССР. — М.: Наука, 1991. — С. 479—480. — 437 с. — 50 000 экз. — ISBN 5-02-005866-1.
- Це́пи пита́ния, пищевые или трофические цепи / Наумов Н. П. // Т. 28. Франкфурт — Чага. — М. : Советская энциклопедия, 1978. — С. 531—532. — (Большая советская энциклопедия : [в 30 т.] / гл. ред. А. М. Прохоров; 1969—1978). (руск.)
- Трофическая (пищевая) цепь, цепь питания // Биология: термины и понятия: словарь-справочник для учащихся и абитуриентов / Н. Д. Лисов. — Мн.: Народная асвета, 2008. — С. 288. — 303 с. — 4 000 экз. — ISBN 978-985-12-2115-4.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Ланцуг харчавання