Лхоцзэ
Лхоцзэ? | |
---|---|
тыб.: ལྷོ་རྩེ непальск.: ल्होत्से кіт.: 洛子峰 кіт.: 洛子峰 | |
Найвышэйшы пункт | |
Абсалютная вышыня | 8 516 м |
Адносная вышыня | 610 м |
Размяшчэнне | |
27°57′42″ пн. ш. 86°56′00″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Рэгіён | Тыбет |
Горная сістэма | Гімалаі |
Хрыбет ці масіў | Махалангур-Гімал |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Лхоцзэ (кіт.: 洛子峰) — чацвёртая па вышыні гара ў свеце. Знаходзіцца ў Гімалаях на поўдзень ад Эверэста, на мяжы Кітая і Непала. Уключае тры вяршыні — Лхоцзэ Галоўную (8516 м), Лхоцзэ Сярэднюю (8414 м) і Лхоцзэ Шар (8383 м).
Паміж Эверэстам і Лхоцзэ знаходзіцца Паўднёвае сядло (South Col — 7906 м). Лхоцзэ ўзвышаецца над Паўднёвым сядлом на 610 метраў. Паўднёвая сцяна Лхоцзэ, што падымаецца на 3,2 км на гарызантальнай адлегласці ўсяго 2,25 км, з’яўляецца самым стромкім схілам такіх памераў. З гэтай сцяны ў 1989 годзе сарваўся паляк Ежы Кукучка. Гара вядомая таксама тым, што самы папулярны шлях узыходжання на Эверэст часткова праходзіць праз паўночна-заходні схіл Лхоцзэ.
Горны масіў Лхоцзэ размешчаны ў Галоўным Гімалайскім хрыбце на поўдзень ад Эверэста. Ад самой вяршыні яго аддзяляе чатырохкіламетровая перамычка з размешчаным у ёй Паўднёвым сядлом.