Мікалай Іванавіч Чаргінец
Мікалай Іванавіч Чаргінец | |||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|
руск.: Николай Иванович Чергинец | |||||||
| |||||||
|
|||||||
Пераемнік | Ніна Мікалаеўна Мазай | ||||||
|
|||||||
Нараджэнне |
17 кастрычніка 1937 (87 гадоў) |
||||||
Дзеці | Ігар Мікалаевіч Чаргінец | ||||||
Партыя |
КПСС (1963—1991) з 1991 года — беспартыйны |
||||||
Член у | |||||||
Адукацыя | |||||||
Навуковая ступень | кандыдат юрыдычных навук | ||||||
Прафесія | трэнер, юрыст | ||||||
Дзейнасць | палітык, пісьменнік | ||||||
Ваенная служба | |||||||
Прыналежнасць | СССР і рэжым Лукашэнкі | ||||||
Званне | Генерал-лейтэнант унутранай службы | ||||||
Бітвы | Афганская вайна, 1979—1989 | ||||||
Узнагароды | |||||||
Сайт | Персанальны сайт | ||||||
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Мікала́й Іва́навіч Чаргіне́ц (руск.: Николай Иванович Чергинец; нар. 17 кастрычніка 1937, Менск) — савецкі і беларускі пісьменнік, піша на рускай мове. Функцыянер рэжыму Лукашэнкі. Кандыдат юрыдычных навук (1977), Заслужаны работнік МУС СССР (1977), генерал-лейтэнант унутранай службы (1993), старшыня прарэжымнага Саюза пісьменнікаў Беларусі (2005—2022).
Працуе ў дэтэктыўным жанры, увёў у рускамоўную літаратуру Беларусі так званы міліцэйскі дэтэктыў. Аўтар каля паўсотні кніг мастацкай прозы, большасць з іх — вострасюжэтныя дэтэктывы.
Біяграфія
[правіць | правіць зыходнік]Нарадзіўся ў сям’і рабочага. У маладосці займаўся футболам. Выхаванец мінскай Футбольнай школы моладзі, у 1958 годзе далучыўся да новастворанай каманды «Лакаматыў» з Вінніцы і забіў першы гол гэтай каманды ў гісторыі. Пасля выступаў у Малдове, а ў 1960—1962 гадах у мінскіх клубах[1]. У 1963 годзе скончыў Вышэйшую школу трэнераў Беларускага дзяржаўнага інстытута фізічнай культуры.
Футбольная кар’ера | ||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
Пазіцыя | нападнік | |||||||||||||||
Клубная кар’ера | ||||||||||||||||
|
Працаваў інструктарам фізічнай культуры на Мінскім прыборабудаўнічым заводзе. У 1964 годзе накіраваны на работу ў органы міліцыі — у крымінальны вышук. У 1967 годзе скончыў юрыдычны факультэт БДУ. З 1969 года — намеснік начальніка Першамайскага, з 1973 года — начальнік Ленінскага раённага аддзела ўнутраных спраў Мінска. З 1975 года — намеснік начальніка ўпраўлення ўнутраных спраў Мінгарвыканкама, з 1981 года — начальнік Упраўлення крымінальнага вышуку Міністэрства ўнутраных спраў БССР. У 1984—1987 гадах служыў у Афганістане дарадцам пры штабе (Савецкая вайна ў Афганістане)[2]. З 1987 года — начальнік Беларускага ўпраўлення ўнутраных спраў на транспарце МУС БССР. Генерал-маёр міліцыі. Кандыдат юрыдычных навук. Член СП СССР (з 1978).
Акадэмік Акадэміі праблем бяспекі, абароны і правапарадку Расійскай Федэрацыі (акадэмія закрыта ў 2008 годзе за махлярства — выдавала ўяўныя дакументы і званні, якія назвай супадалі з вайсковымі званнямі[3][4]). Член Прэзідыума Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь, старшыня Пастаяннай камісіі Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь па міжнародных справах і нацыянальнай бяспецы, старшыня Пастаяннай камісіі Парламенцкага Сходу Саюза Беларусі і Расіі па пытаннях знешняй палітыкі. Старшыня грамадскага аб’яднання «Саюз пісьменнікаў Беларусі», які падтрымліваецца рэжымам Лукашэнкі (2005—2022)[5].
Творчасць
[правіць | правіць зыходнік]Дэбютаваў у друку як журналіст у 1963. Піша на рускай мове. Аўтар кніг прозы «Четвертый след» (1973), «Тревожная служба» (1975), «Следствие продолжается» (1977), «Финал Краба» (1979), «Служба — дни и ночи» (1981), «Приказ № 1» (1985; 2003, серыя «Уголовный розыск»), «Следствие продолжается. Финал Краба» (1986), раманаў «Вам — задание» (1982), «За секунду до выстрела» (1983), «Тайна Черных Гор» (1987), «Сыновья» (1989; 2000, серыя Уголовный розыск), Черный пес (2000, Уголовный розыск), За секунду до выстрела (2001, Уголовный розыск), Киллер (2001, Уголовный розыск), Кремлевский колодец (2001, Уголовный розыск), Русская красавица (2001, Уголовный розыск), Убить вождя (2001, Уголовный розыск), Илоты безумия (2002, Уголовный розыск), Побег (2002, Уголовный розыск), Смертник (2002, Уголовный розыск), Тайна Овального кабинета (2002), Смерть за смерть (2003, Уголовный розыск), Упреждающий удар (2002, Уголовный розыск), «Вам задание» (2004), Русское братство (2004, Уголовный розыск), Смертельный квадрат (2004, Уголовный розыск), Третья звезда (2005, Уголовный розыск), Выстрел в прошлое (2006, серыя Спецназ), «Логово змей» (2007). Аўтар аповесцяў «Свадьбы не будет», «Однажды в марте», «По божьей воле», «Следствие продолжается» (2000, Уголовный розыск), «Последний герой» (2003, Уголовный розыск)[5].
Па творах М. І. Чаргінца пастаўлены ваенна-прыгодніцкі фільм «Вам задание», 4-серыйны тэлевізійны фільм «Ветров», здымаецца 6-серыйны тэлевізійны фільм па яго раманах «Смерць за смерць» і «Побег».
Узнагароды
[правіць | правіць зыходнік]Узнагароджаны 8 ордэнамі СССР, Беларусі, Афганістана і Польшчы, у т.л. ордэнам Чырвонага Сцяга, двума ордэнамі Чырвонай Зоркі, вышэйшым афганскім ордэнам Чырвоны Сцяг, савецкімі і афганскімі медалямі. Заслужаны работнік Міністэрства ўнутраных спраў СССР (1977). Лаўрэат Літаратурнай прэміі імя А. Фадзеева (1990) за раман «Сыновья», Літаратурнай прэміі імя В. Пікуля.
У 2022 годзе атрымаў ганаровае званне Народнага пісьменніка Беларусі[6].
Крытыка
[правіць | правіць зыходнік]Пры першай спробе прыняцця ў Саюз пісьменнікаў БССР Мікалай Чаргінец не быў прыняты, бо, як палічыла прыёмная камісія, яго творчасць «ніякага дачынення да літаратуры не мае»[2].
Як сцвярджае сам Мікалай Чаргінец на сваім сайце, ён унесены ў Кнігу рэкордаў Гінэса за разнапланавыя дасягненні ў галіне навукі і культуры (1998)[7]. Аднак, пры афіцыйным запыце да прадстаўніцтва кампаніі пацвердзіць гэта, высветлілася, што Чаргінца ў базе няма і ніколі не было[8]. Няма яго імя і на афіцыйным сайце міжнароднай прэміі імя С. Міхалкова, хаця сам Чаргінец заяўляе, што з’яўляецца яе лаўрэатам[2]. Таксама паводле сцвярджэнняў самога Чаргінца, у 2008 годзе Амерыканскім бібліяграфічным інстытутам ён быў прызнаны «Чалавекам года» за выдатны ўклад у развіццё Рэспублікі Беларусь[7], на самай справе такога інстытута няма.
Пры кіраванні Чаргінца Саюзам пісьменнікаў Беларусі наклад калісьці папулярнага штотыднёвіка «Літаратура і мастацтва» зменшыўся амаль у дзесяць разоў. З ведама Чаргінца імёны шэрагу вядомых пісьменнікаў былі ўнесены ў так званыя «чорныя спісы» дзяржаўных выдавецтваў[2].
Сям’я
[правіць | правіць зыходнік]Жанаты, мае дваіх дзяцей: сын Ігар Чаргінец — генеральны дырэктар «Белавія», дачка Вольга Чаргінец — юрыстка, палкоўнік памежных войскаў у адстаўцы [9].
Памяць
[правіць | правіць зыходнік]У снежні 2022 года, пры жыцці Мікалая Чаргінца, у гонар яго была названая школа № 76 горада Мінска[10].
Зноскі
- ↑ Профіль футбаліста на сайце footballfacts.ru
- ↑ а б в г Скобла М.. Не глядзі, Чаргінец, у чужы гаманец(недаступная спасылка). Народная Воля (16 кастрычніка 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 кастрычніка 2020. Праверана 21 кастрычніка 2020.
- ↑ Кассационная коллегия Верховного Суда РФ 19 февраля 2009 г. рассмотрела кассационною жалобу АБОП на решение Верховного суда РФ от 10.17.08г.(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 11 лістапада 2011. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Виктор Шейман оказался "липовым" профессором (руск.). udf.by (8 лютага 2013). Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ а б 17 кастрычніка - 70 год з дня нараджэння (1937) М.І. Чаргінца, пісьменніка, журналіста, публіцыста, дзяржаўнага дзеяча Беларусі(недаступная спасылка). Нацыянальная бібліятэка Беларусі. Архівавана з першакрыніцы 28 жніўня 2017. Праверана 2014/07-24.
- ↑ Ордэны, медалі, ганаровыя званні. Дзяржузнагарод удастоены 75 прадстаўнікоў розных сфер дзейнасці
- ↑ а б Чергинец Николай Иванович (руск.). Архівавана з першакрыніцы 13 жніўня 2018. Праверана 24 лютага 2019.
- ↑ Николая Чергинца уличили во лжи (руск.). БелСат (28 верасня 2015). Праверана 1 сакавіка 2019.
- ↑ [1]
- ↑ Кастусь Лешніца. Імем Мікалая Чаргінца назвалі школу . zviazda.by (1 снежня 2022).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]Мікалай Іванавіч Чаргінец у Вікіцытатніку | |
Мікалай Іванавіч Чаргінец на Вікісховішчы |
- Чаргінец Мікалай // Беларускія пісьменнікі (1917—1990): Даведнік / Склад. А. К. Гардзіцкі. Нав. рэд. А. Л. Верабей. — Мн.: Мастацкая літаратура, 1994. — С. 576—577. — 653 с.: іл. — 22 000 экз. — ISBN 5-340-00709-X.
- Чаргінец Мікалай Іванавіч // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 17: Хвінявічы — Шчытні / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2003. — Т. 17. — С. 225. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0279-2 (т. 17).
- Чаргінец Мікалай Іванавіч // Парламент — Нацыянальны сход Рэспублікі Беларусь другога склікання / пад агул. рэд. У. М. Канаплёва і М. А. Аўласевіча. — Мн.:, 2003. — С. 231.
- Чергинец Николай Иванович // Кто есть кто в Республике Беларусь, 2005 / под ред. И. В. Чекалова. — Мн.:, 2005. — Т.2. — С. 366.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Нарадзіліся 17 кастрычніка
- Нарадзіліся ў 1937 годзе
- Нарадзіліся ў Мінску
- Члены Саюза пісьменнікаў Беларусі
- Выпускнікі БДУФК
- Выпускнікі юрыдычнага факультэта БДУ
- Кандыдаты юрыдычных навук
- Кавалеры ордэна Дружбы (Расія)
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга
- Кавалеры ордэна Чырвонай Зоркі
- Кавалеры ордэна «Знак Пашаны»
- Узнагароджаныя медалём «65 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «60 гадоў вызвалення Рэспублікі Беларусь ад нямецка-фашысцкіх захопнікаў»
- Узнагароджаныя медалём «За адзнаку ў вайсковай службе» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За выдатную службу па ахове грамадскага парадку»
- Узнагароджаныя медалём «Ветэран Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За ўмацаванне баявой садружнасці»
- Узнагароджаныя медалём «50 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «70 гадоў Узброеных Сіл СССР»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу»
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 1 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 2 ступені
- Узнагароджаныя медалём «За бездакорную службу» 3 ступені
- Кавалеры ордэна Айчыны III ступені (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Айчыны (Беларусь)
- Кавалеры ордэна Пашаны (Беларусь)
- Узнагароджаныя медалём «80 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Узнагароджаныя Ганаровай граматай Прэзідэнта Расійскай Федэрацыі
- Кавалеры ордэна Крыжа прападобнай Ефрасінні Полацкай
- Кавалеры ордэна свяціцеля Кірыла Тураўскага
- Узнагароджаныя медалём «90 гадоў Узброенным Сілам Рэспублікі Беларусь»
- Кавалеры ордэна Чырвонага Сцяга (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «Ад удзячнага афганскага народа» (Афганістан)
- Узнагароджаныя медалём «У памяць 10-годдзя вываду савецкіх войскаў з Афганістана» (Беларусь)
- Заслужаныя дзеячы культуры Рэспублікі Беларусь
- Кавалеры ордэна «Садружнасць»
- Лаўрэаты прэміі «Залаты Купідон»
- Асобы
- Футбалісты СССР
- Ігракі ФК СКА Мінск
- Ігракі ФК Дынама Мінск
- Ігракі ФК Ураджай Мінск
- Ігракі ФК Зімбру Кішынёў
- Ігракі ФК Ніва Вінніца
- Рускамоўныя пісьменнікі
- Палітыкі Беларусі
- Рэкардсмены Кнігі рэкордаў Гінеса
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 1-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 2-га склікання
- Члены Савета Рэспублікі Нацыянальнага сходу Рэспублікі Беларусь 3-га склікання
- Футбалісты паводле алфавіта
- Беларускія асобы ў Чорным спісе ЕС
- Народныя пісьменнікі Беларусі
- Члены КПСС
- Генерал-лейтэнанты міліцыі (Беларусь)