Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Мішэль Ракар

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Мішэль Ракар
фр.: Michel Rocard
Нараджэнне 23 жніўня 1930(1930-08-23)[1][2][…]
Смерць 2 ліпеня 2016(2016-07-02)[4][5][…] (85 гадоў)
Месца пахавання
Імя пры нараджэнні фр.: Michel Louis Léon Rocard[3]
Бацька Іў Ракар[d]
Жонка Geneviève Poujol[d]
Дзеці Франсіс Ракар[d]
Веравызнанне кальвінізм
Партыя
Адукацыя
Месца працы
Узнагароды
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

Мішэль Ракар (фр.: Michel Rocard; 23 жніўня 1930 — 2 ліпеня 2016) — французскі палітык, член Сацыялістычнай партыі. Займаў пасаду прэм’ер-міністра падчас прэзідэнцтва Франсуа Мітэрана з 1988 па 1991 год, падчас знаходжання на якой увёў стаўку мінімальнага даходу інтэграцыі (RMI), сацыяльныя праграмы-мінімум дабрабыту немаёмных, падпісаў Маціньёнскія пагадненні аб статусе Новай Каледоніі.

Пачатак кар’еры

[правіць | правіць зыходнік]

Нарадзіўся ў Курбевуа (О-дэ-Сен) у пратэстанцкай сям’і, яго бацька — фізік-ядзершчык Іў Ракар. У палітыку Ракар прыйшоў падчас навучання ў Парыжскім інстытуце палітычных даследаванняў. Ён стаў старшынём арганізацыі «Французскія сацыялістычныя студэнты» (звязанай у асноўным з французскай Сацыялістычнай партыяй, якая ў той час называлася Французская секцыя рабочага інтэрнацыяналу (СФІО)), і вучыўся ў Нацыянальнай школе адміністрацыі (ENA). Працуючы фінансавым інспектарам (службовай асобай), ён адправіўся ў Алжыр і напісаў справаздачу пра ігнараванне лагераў бежанцаў падчас Алжырскай вайны (1954—1962).

Выйшаўшы з СФІО праз стаўленне да Алжырскай вайны, ён далучыўся да створанай Гі Моле Адзінай сацыялістычнай партыі (PSU), у якой знаходзіўся з 1967 па 1974. год. Быў прыкметнай фігурай падчас падзей у маі 1968 года. Ракар вылучаўся кандыдатам на прэзідэнцкіх выбарах 1969 года, але атрымаў толькі 3,6 % галасоў. Праз некалькі месяцаў быў абраны дэпутатам парламента ад дэпартамента Івелін, перамогшы былога прэм’ер-міністра Марыса Куў дэ Мюрвіля. Страціў месца ў парламенце ў 1973 годзе, але вярнуў яго ў 1978 годзе.

У 1974 годзе далучыўся да створанай Франсуа Мітэранам Сацыялістычнай партыі (PS), якая замяніла старую СФІО.

Абраны мэрам Канфлан-Сен-Анарыну ў 1977 годзе, Мішэль узначальваў апазіцыю Мітэрану ўнутры Сацыялістычнай партыі (як кандыдат правага крыла партыі). Пасля паразы левых на парламенцкіх выбарах 1978 года ён спрабаваў узяць на сябе кіраўніцтва партыяй.

З 1970 па 1990 год група Мішэля Ракара ўнутры Сацыялістычнай партыі, вядомая як «Les rocardiens», выступала за рэфармаванне французскага сацыялізму праз выразнае прызнанне рыначнай эканомікі, больш дэцэнтралізацыі і менш дзяржаўнага кантролю. Яна знаходзілася ў асноўным пад уплывам скандынаўскай сацыял-дэмакратыі і стаяла ў апазіцыі да першапачатковай праграмы Мітэрана аб нацыяналізацыі, закладзенай у «110 прапановах для Францыі». Тым не менш, «Les rocardiens» заўсёды заставаліся ў меншасці.

Знаходжанне ва ўрадзе

[правіць | правіць зыходнік]

Падчас першага прэзідэнцкага тэрміну Мітэрана Ракар быў міністрам тэрытарыяльнага развіцця і міністрам планавання з 1981 па 1983 год, міністрам сельскай гаспадаркі з 1983 па 1985 год. Пайшоў з кабінета ў сувязі з яго нязгодай з увядзеннем прапарцыйнай сістэмы выбараў у заканадаўчыя органы. Мішэль марна спадзяваўся, што Мітэран не будзе балатавацца на выбарах, і ён сам стане кандыдатам ад PS на прэзідэнцкіх выбарах 1988 года.

Пасля перавыбрання Мітэрана на выбарах быў прызначаны прэм’ер-міністрам (май 1988 — май 1991). Сфарміраваў кабінет, у які ўвайшлі 4 правацэнтрысцкія міністры. Як заявіў прэм’ер-міністр, ён заключыў Маціньёнскія пагадненні аб статусе Новай Каледоніі, якімі скончыліся праблемы ў гэтай заморскай тэрыторыі. Дасягненнем яго ўрада было таксама зніжэнне ўзроўню беспрацоўя і буйнамаштабныя рэформы дзяржаўнай сістэмы фінансавага забеспячэння. Ён увёў пражытачны мінімум для заработнай платы (Мінімальны даход інтэграцыі — RMI), які аказаўся эфектыўным у барацьбе з беднасцю, і пашырыў медыка-санітарную дапамогу і дапамогу з жыллём.

Падатак на багацце (адменены пры папярэднім урадзе Жака Шырака) быў адноўлены і РГС (агульны сацыяльны ўнёсак) быў уведзены ў 1990 годзе, каб забяспечыць больш эгалітарны спосаб фінансавання сацыяльнага забеспячэння. Прэм’ерства Ракара адзначылася шэрагам актыўных палітычных крокаў па еўрапейскай інтэграцыі; на яго прыйшлося таксама крушэнне сацыялістычнага лагера ў Еўропе.

У 1993—1994 гадах Ракар быў першым сакратаром Сацыялістычнай партыі Францыі, аднак пасля некалькіх электаральных няўдач саступіў лідарства ў партыі. Затым некаторы час быў сенатарам ад дэпартамента Івелін.

З 1999 года член Еўрапарламента, да 2004 года быў старшынёй камісіі па правах чалавека, замежных спраў, бяспекі. Актыўна ўдзельнічаў у еўрапейскай палітыцы.

Зноскі