Пырнік паўзучы
Пырнік паўзучы | |||||||||||||||||||||||
Навуковая класіфікацыя | |||||||||||||||||||||||
---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|---|
прамежныя рангі
| |||||||||||||||||||||||
Міжнародная навуковая назва | |||||||||||||||||||||||
Elymus hispidus | |||||||||||||||||||||||
Сінонімы | |||||||||||||||||||||||
Elymus repens
| |||||||||||||||||||||||
|
Пы́рнік паўзучы[1][2][3][4] (Elymus hispidus) — шматгадовая травяністая расліна, від роду пырнічнік (Elymus) сямейства Метлюжковыя (Poaceae), раней уключаўся ў род Пырнік (Elytrigia)[3][4][5] сямейства Метлюжковыя (Poaceae).
Назвы
[правіць | правіць зыходнік]Пырнік паўзучы, пыр’як[6], пырый, пыр’я, жытвіц, ніўка, пырнікавая барана[7][8][9][10].
Батанічнае апісанне
[правіць | правіць зыходнік]Шматгадовая расліна[2] з валасніковістай каранёвай сістэмай даўжынёй да 100 см. Карэнішчы доўгія, паўзучыя гарызантальныя[2], залягаюць на глыбіні ад 5 да 15 см, пераважна на глыбіні 10—12 см.
Сцябло гладкае, вышынёй ад 40 да 150 см, галінастае ад вузла кушчэння.
Лісце вузкалінейнае, шурпатае, шэра-зялёнае[2], 15—40 см даўжынёй, шырынёй 3—10 мм ля аснавання расліны і 2—8,5 мм вышэй па сцябле.
Кветкі (ад 3 да 8) дробныя, сабраны ў каласкі даўжынёй 1-2 см, шырынёй 5-7 мм і таўшчынёй 3 мм. Каласкі сабраны ў рэдкі прамы[2] рыхлы колас даўжынёй ад 10 да 30 см. Каласковая і ніжняя кветкавая луска[2] паступова звужваюцца да верхавіны і пераходзяць у осць. Формула кветкі:. Квітнее ў чэрвені-ліпені[2].
Плод — зярняўка. Размнажаецца вегетатыўна карэнішчамі[2] і насеннем (да 350 з расліны). Расце на друзлых глебах[2].
Распаўсюджанне
[правіць | правіць зыходнік]Паходзіць з Еўропы, Паўночнай Афрыкі і Азіі. У Беларусі[2] расце паўсюдна.
Значэнне і ўжыванне
[правіць | правіць зыходнік]Натуралізаваны па ўсім свеце, у многіх месцах лічыцца злосным пустазеллем. Засмечвае пасевы ўсіх сельскагаспадарчых культур, сады, агароды, лугі, пашы[2]. Для знішчэння ва ўмовах агарода ўжываюць перакопванне глебы з выдаленнем карэнішчаў уручную, мульчаванне . Па-за глебай карэнішчы пырніка хутка высыхаюць і гінуць.
Лісце служаць кормам для многіх траваедных. Насенне ядуць некаторыя птушкі, напрыклад пуначка. З’яўляецца кармавою раслінай вусеняў розных матылёў, у тым ліку віду Thymelicus lineola.
У навуковай медыцыне траву і карэнішчы ўжываюць як мачагонны, патагонны, адхарквальны і слабы слабільны сродак.
Сок свежага лісця выкарыстоўваюць для лячэння прастуды, бранхіта, запалення лёгкіх, жоўцева- і мачакаменнай хваробы, астэахандроза, фурункулёза.
Высушаныя карэнішчы пырніка паўзучага (Rhizoma graminis) утрымліваюць малавывучаныя гліказіды, слізь і іншыя поліцукрыды, галоўным з якіх з’яўляецца трытыцін[2]. Акрамя гэтага ў складзе знойдзены фруктоза, маніт , іназіт, аграпірэн, глюкаванілін, тлусты алей, сляды эфірнага алею, аскарбінавая кіслата, карацін, сапанін[2].
Ужываюць у выглядзе адвару як супрацьзапаленчы сродак пры рэўматызме, падагры, запаленні мачавога пузыра, нырачнакаменнай хваробе, скурных высыпаннях[2][11].
Ужываецца ў ежу (свежыя і высушаныя карэнішчы). Размолатыя карэнішчы даюць муку, з якой можна рыхтаваць напоі, піва.
Каштоўная кармавая расліна. Лугавое і пераложнае сена, скошанае да цвіцення, адрозніваецца высокімі пажыўнымі ўласцівасцямі. На пашах пырнік есца усімі відамі жывёлы, лічыцца малакагонным сродкам для кароў. У фазе цвіцення змяшчае 9 % бялка, 2,7 тлушчу, 31 абалоніны, 47 % безазоцістых экстрактыўных рэчываў. Ураджай сена на пакладах вагаецца ад 6 да 15 (26) ц/га, на заліўных лугах — 20-60 ц/га.
Збор, перапрацоўка і захоўванне
[правіць | правіць зыходнік]Нарыхтоўваюць карэнішчы ранняй вясной ці восенню[2] пры ўзворванні пакладаў, здабываючы іх баронамі або выкопваючы рыдлёўкамі. Затым абразаюць надземныя часткі і карані, а карэнішчы мыюць у халоднай вадзе. Сушаць на гарышчах ці пад навесамі, рассцілаючы тонкім пластом на паперы або тканіны і перыядычна змешваюць[2]. Сыравіну пакуюць ў мяшкі па 40 кг. Захоўваюць у сухіх, добра ветраных памяшканнях. Гатовая сыравіна складаецца з карэнішчаў ці іх кавалкаў таўшчынёй 2 мм, водар адсутнічае, смак злёгку салодкі[2].
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ Киселевский А. И. Латино-русско-белорусский ботанический словарь. — Мн.: «Наука и техника», 1967. — С. 10. — 160 с. — 2 350 экз.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к л м н о п р Пырей ползучий // Лекарственные растения и их применение. — 5-е, перераб. и. доп.. — Мн.: «Наука и техника», 1974. — С. 78—79. — 592 с. — 120 000 экз.
- ↑ а б БелЭн 2001.
- ↑ а б ЭПБ 1985.
- ↑ Гиляров 1986.
- ↑ Ганчарык М. М. Беларускія назвы раслін. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. II і IV. — Горы-Горки, 1927.
- ↑ Анненков Н. Ботанический словарь, Спб, 1878
- ↑ Васількоў І. Г. Матэрыялы да флоры Горацкага раёна. Праца навуковага таварыства па вывучэнню Беларусі, т. III. — Горы-Горкі, 1927.
- ↑ Рытов М. В. Русские лекарственные растения. т. I. — Петроград, 1918.
- ↑ Чоловский К. Опыт описания Могилевской губернии. По программе и под редакцией А. С. Дембовецкого, кн. I. Могілев.
- ↑ Блинова К. Ф. и др. Ботанико-фармакогностический словарь : Справ. пособие / Под ред. К. Ф. Блиновой, Г. П. Яковлева. — М.: Высш. шк., 1990. — С. 229. — ISBN 5-06-000085-0. Архівавана 20 красавіка 2014.
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Прохараў В. М. Пы́рнік // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 152. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
- Траццякоў Дз. І. Пы́рнік // Энцыклапедыя прыроды Беларусі. У 5-і т. Т. 4. Недалька — Стаўраліт / Рэдкал. І. П. Шамякін (гал. рэд.) і інш. — Мн.: БелСЭ імя Петруся Броўкі, 1985. — С. 316—317. — 599 с., іл. — 10 000 экз.
- Энцыклапедыя сельскага гаспадара. — Мн.: БелЭн, 1993. ISBN 5-857
- Губанов И. А., Киселёва К. В., Новиков В. С., Тихомиров В. Н. Иллюстрированный определитель растений Средней России. В 3-х томах. — М.: Т-во науч. изд. КМК, Ин-т технолог. иссл, 2002. — Т. 1. Папоротники, хвощи, плауны, голосеменные, покрытосеменные (однодольные). — С. 236. — ISBN 8-87317-091-6.
- Пыре́й // Биологический энциклопедический словарь (руск.) / Гл. ред. М. С. Гиляров; Редкол.: А. А. Баев, Г. Г. Винберг, Г. А. Заварзин и др. — М.: Сов. энциклопедия, 1986. — С. 524. — 831 с. — 100 000 экз.
- Elytrigia Desv. — Пырей // Определитель высших растений Беларуси (руск.) / Под ред. В. И. Парфёнова. — Мн.: Дизайн Про, 1999. — С. 388, 394. — 472 с. — 1 000 экз. — ISBN 985-6182-78-6.
- Лекарственные растения луга. — М.: Изобразительное искусство, 1993. — С. 46—47.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- Пырей средний: інфармацыя пра таксон у праекце «Плантариум» (вызначальнік раслін і ілюстраваны атлас відаў). (руск.)
- Пырнік паўзучы (як Elymus repens (L.) Gould) на сайце USDA NRCS