Самбар
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||||
Са́мбар (укр.: Са́мбір польск.: Sambor) — горад абласнога значэння ў Львоўскай вобласці Украіны, цэнтр Самбарскага раёна, не ўваходзіць у яго склад. Размешчаны на левым беразе ракі Днестр. Адлегласць да Львова па чыгунцы— 78 км, па аўтадарогах — 79 км.
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Першае летапісная згадка пра горад адносіцца да 1241 годзе. Пералічаны ў летапісным «Спісе рускіх гарадоў далёкіх і блізкіх» (канец XIV стагоддзя). Цяперашні горад Самбар заснаваны на новым месцы пасля эпідэміі чумы ў 1542 годзе. У выніку ўзніклі два гарады Самбар (першы з іх у наступным атрымаў назву Стары Самбар — ён знаходзіцца вышэй па цячэнні ракі Днестр).
У 1604 годзе ў замку ваяводы Ежы Мнішка жыў Рыгор Атрэп'еў, вядомы як Лжэдзмітрый I, які выдаваў сябе за сына цара Івана IV Грознага.
У 1855 годзе пачалося будаўніцтва шашэйнай дарогі, якая звязала Самбар і Драгобыч. У канцы 1872 года горад быў звязаны чыгуначнай лініяй з Барыславам[2].
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]Паводлое вынікаў усеўкраінскага перапісу насельніцтва 2001 года ў горадзе пражывала 36,2 тысяч чалавек (92,6 % у адносінах да перапісу 1989 года), з іх рускіх — 0,9 тысяч чалавек (2,5 % ад усяго насельніцтва) і палякаў — 1,2 тысяч чалавек (3,3 %)[3].
Славутасці
[правіць | правіць зыходнік]- касцёл Яна Хрысціцеля (1530—1568)
- паляўнічы дом XVI ст.
- касцёл бернардзінцаў XVII ст. (з дзеючым арганам)
- кляштар брыгітак XVII ст.
- царква Ражства Найсвяцейшай Багародзіцы XVIII ст.
- гарадская ратуша XVII—XIX ст.
- будынак былога казначэйства пачатку XX стагоддзя.
- будынак былога павятовага суда пачатку XX стагоддзя
-
Касцёл Яна Хрысціцеля
-
Храм Ражства Найсвяцейшай Багародзіцы
-
Арганная зала ў былым касцёле Св. Станіслава
-
Будынак былога казначэйства
Вядомыя асобы
[правіць | правіць зыходнік]- Уладзімеж Антаневіч (1893—1968) — польскі археолаг.
- Лесь Курбас — украінскі акцёр, рэжысёр.
Зноскі
- ↑ http://db.ukrcensus.gov.ua/PXWEB2007/ukr/publ_new1/2022/zb_Сhuselnist.pdf
- ↑ Гісторыя Самбара Архівавана 5 кастрычніка 2017. — Гарады і вобласці Ўкраіны
- ↑ Національний склад населення / Львівська область
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Самбар // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 14: Рэле — Слаявіна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2002. — Т. 14. — С. 138. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0238-5 (т. 14).
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Самбар