Саюз 90/Зялёныя
Саюз 90/Зялёныя | |
---|---|
Bündnis 90/Die Grünen | |
Лідар |
Рыкарда Ланг Амід Нурыпур |
Дата заснавання |
1979 (Партыя зялёных), 1989 (Саюз 90), 1987 (Альтэрнатыўны спіс — Берлін), 1993 (адзіная партыя) |
Штаб-кватэра | |
Краіна | |
Ідэалогія | зялёная палітыка |
Інтэрнацыянал |
Глабальныя зялёныя, Еўрапейская партыя зялёных |
Маладзёжная арганізацыя | Зялёная Mоладзь |
Колькасць членаў | 61 005 (2013) |
Месцаў у Бундэстагу |
63 / 631 |
Месцаў у Еўрапарламенце |
14 / 99 |
Постаці | члены партыі ў катэгорыі (12 чал.) |
Сайт | gruene.de (ням.) |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Саюз 90/Зялёныя (ням.: Bundnis 90/Die Grunen) — партыя ў Германіі, заснаваная 16 чэрвеня 2007 года. «Зялёныя» звязаныя з еўрапейскімі экалагічнымі партыямі. Характэрнай рысай іх праграмы з’яўляецца спалучэнне рынкавай эканомікі з патрэбай аховы прыроды і навакольнага асяроддзя пад кантролем дзяржавы.
З партыяй «Саюзам 90/Зялёныя» звязаны няўрадавы Фонд Генрыха Бёля. Колькасць членаў партыі: 61 005 (па стане на 2013 год).
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]У 1979 годзе ў ФРГ на федэральным узроўні была створана Партыя зялёных. 24 лістапада 1989 года ў ГДР у выніку з’яднання трох некамуністычных палітычных груп быў заснаваны «Саюз 90». У 1993 г. яны аб’ядналіся. У 1998—2005 гг. партыя разам з сацыял-дэмакратамі фарміравала кааліцыйны ўрад Германіі.
Падчас выбараў у Бундэстаг 2017 года партыя набрала 8,9 % галасоў[1]. Пасля апрацоўкі даных з усіх акруг ЦВК Германіі паведаміла, што альянс ХДС/ХСС набраў 33 % (ХДС — 26,8 %, ХСС — 6,2 %). Другое месца заняла Сацыял-дэмакратычная партыя Германіі (СдПГ) з вынікам 20,5 %. Трэцяй стала партыя «Альтэрнатыва для Германіі», якая набрала 12,6 %. Таксама пяціадсоткавы бар’ер пераадолелі Свабодная дэмакратычная партыя — 10,7 %, «Левыя» — 9,2 %, «Зялёныя» — 8,9 %. Усе яны былі прадстаўлены ў Бундэстагу таго склікання. Гэта дало магчымасць атрымаць лепшы вынік, чым на мінулых выбарах у 2013 годзе (было 63 чалавека ў парламенце). Партыя пасля выбараў 2017 года змагла накіраваць у парламент 67 чалавек[1].
Дзейнасць
[правіць | правіць зыходнік]У сваёй дзейнасці выступае супраць удзелу Германіі ў ваенных дзеяннях. Выступае супраць вайны, як сродку міжнародных адносін. Галасавала за прававое прызнанне аднаполых шлюбаў у Германіі[2].
Зноскі
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]Саюз 90/Зялёныя на Вікісховішчы |
- gruene.de (ням.) — афіцыйны сайт