Sander Oken, 1817
Судакі́ (Lucioperca) — род прамянёвапёрых рыб сямейства акунёвыя (Percidae).
Даўжыня да 70 см (часам да 130 см), маса да 2—4 кг (зрэдку да 20 кг). Цела прадаўгаватае, сціснутае з бакоў. Рот невялікі, на сківіцах і паднябенных касцях ёсць іклы. Бакавая лінія працягваецца на хваставы плаўнік.
Адрозніваюцца 5 відаў. 3 віды пашыраны ў вадаёмах Еўразіі: судак звычайны (Sander lucioperca), судак марскі (Sander marinus), берш (Sander volgensis); 2 віды — у прэсных водах Паўночнай Амерыкі: судак канадскі, або пясчаны (Sander canadensis), і судак светлапёры, або жоўты (Sander vitreus).
Кормяцца рыбай.
Аб'екты промыслу, развядзення і інтрадукцыі.