Трып-хоп
Трып-хоп | |
---|---|
Кірунак: | Электронная музыка |
Вытокі: | Хіп-хоп, альтэрнатыўны дэнс, даўнтэмпа, рок, эйсід-джаз, псіхадэлічны рок, эмбіент, пост-панк, індастрыял, транс , лаўндж, соўл, брэйкбіт , даб, хаўс , рэгі, сучасны рытм-н-блюз, мінімалізм |
Месца і час узнікнення: | 1988-91 гады, Вялікабрытанія |
Папулярнасць: | 1990-я |
Разнавіднасці | |
Паджанры: | Трып-рок, пост-трып-хоп |
Роднасныя: | Дэнс-рок, сінці-рок |
Гл. таксама: | |
Альтэрнатыўны дэнс, чыл-аўт, індзі-рок, індастрыял, ню-джаз |
Трып-хоп (англ.: trip hop) — стыль музыкі, створаны на пачатку 1990-х гадоў у Англіі і дасягнуўшы сталых камерцыйных поспехаў. Узнік як сумесь эксперыментальнага хіп-хопа, джаза, даба, рока, традыцыйнага блюза і некаторых іншых элементаў. Стваральнікамі і першымі выканаўцамі трып-хопа з’яўляліся гурты Massive Attack ды Portishead з Брысталя (адсюль першапачатковая назва стылю: Брыстальская хваля альбо Брыстальскі cаўнд). Назва ж трып-хоп упершыню была выкарыстана ў англійскім часопісе «Mixmag».
У трып-хопе свабодна існуюць разам жывыя музычныя інструменты і сэмплы. Па гуку для яго характэрны: даволі павольны тэмп, прыглушаныя бубны, легатыўная бас-гітара, шырокае выкарыстанне гукаў са старых вінілавых кружэлак (джазавых, блюзавых, эстрадных), старых аналагавых клавішных інструментаў (Moog, Rhrodas, Korg SV2, Арган Хаманда), звычайна цёмныя гукавыя фарбы і некаторая дэпрэсіўнасць, абыякавасць у голасе, шмат хто з трып-хопавых выканаўцаў карыстаецца пры звядзенні тэхналогіяй Lo-Fi (Low Fidelity). Часам у якасці спеваў выкарыстоўваецца рэп, які прамаўляецца амаль што шэптам.
На Беларусі ў стылі трып-хоп працуе калектыў B side.
Разнавіды
[правіць | правіць зыходнік]- Футурыстычны трып-хоп (Futuristic Trip-Hop) — напрамак трып-хопа дзеля якога характэрна «декляматыўнасць» спеву. Прадстаўнікі футурыстычнага трып-хопа: Recoil (стваральнік праекта — Алан Уайлдэр, ex-Depeche Mode), Golden Palominos.
- Пост трып-хоп (Post Trip-Hop)
- Абстрактны хіп-хоп (Abstract Hip-Hop)
Некаторыя гурты
[правіць | правіць зыходнік]- Air
- Б’ёрк
- DJ Krush
- DJ Shadow
- Laika
- Lamb
- Massive Attack
- Mandalay
- Morcheeba
- Nightmares on Wax
- Portishead
- Sneaker Pimps
- Tricky
- U.N.K.L.E.
- Wagon Christ