Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Трыянгуляцыя (геадэзія)

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Трыянгуля́цыя (ад лац.: triangulum — трохвугольнік) — адзін з метадаў вызначэння на мясцовасці каардынат апорных геадэзічных пунктаў і асноўны метад стварэння апорнай геадэзічнай сеткі.

Трыянгуляцыя робіцца шляхам пабудовы сеткі сумежных трохвугольнікаў, у якіх вымяраюцца вуглы і даўжыня адной (базіснай) стараны. Даўжыні астатніх старон вылічваюцца. Пункты трыянгуляцыі (геадэзічныя пункты) замацоўваюцца на мясцовасці геадэзічнымі знакамі, геадэзічнымі сігналамі.

Трыянгуляцыя выкарыстоўваецца пры вывучэнні формы і памераў Зямлі, гарызантальных зрухаў зямной кары, абгрунтавання тапаграфічных здымак і інш.

  • Явід П. П. Трыянгуляцыя // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 16: Трыпалі — Хвіліна / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн.: БелЭн, 2003. — Т. 16. — С. 12. — 576 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0263-6 (Т. 16).