Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

ФК Ніца

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Ніца
Выява лагатыпа
Поўная назва Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d’Azur
Заснаваны 1904
Горад Ніца, Францыя
Стадыён Альянц Рыўера
Умяшчальнасць: 35 624
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2021/22 5 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма

«Ніца» (фр.: Olympique Gymnaste Club de Nice-Côte d’Azur) — французскі футбольны клуб з горада Ніца. Клуб быў заснаваны ў 1904 годзе. Чатырохразовы чэмпіён Францыі і трохразовы ўладальнік Кубка Францыі. Свае хатнія матчы «Ніца» раней праводзіла на муніцыпальным стадыёне «Стад дзю Рэй», які месціцца ў межах горада. У 2013 годзе клуб пераехаў на новы стадыён «Альянц Рыўера»[2].

«Ніца» была заснавана пад назвай «гімнастычны клуб Ніцы» (фр.: Gymnaste Club de Nice) і з’яўляецца адным з членаў-заснавальнікаў першага дывізіёну французскага футбола. Сярод першых клубаў першага чэмпіянату Францыі сезона 1932/33 на сённяшні момант працягваюць выступаць у ім клубы, як то «Марсель», «Манпелье», «Рэн». Большасць перамог у розных спаборніцтвах выпадала ў асноўным на 1950-я гады, калі клуб трэніравалі такія спэцыялісты, як то Нума Андуа, англічанін Уільям Беры, і Жан Лучыяна. Апошнім на сёння трафеем для клюба з’яўляецца Кубак Францыі, які «Ніца» здабыла ў 1997 годзе пасля перамогі над «Генгамам» па пенальці ў фінале. Традыцыйнымі колерамі клуба з’яўляюцца чырвоны і чорны.

Падчас паспяховых выступаў клуба ў 1950-х гадах «Ніца» была адным з першых французскіх клубаў, у якім паспяхова выступалі замежныя ігракі. Сярод вядомых ігракоў тых часоў былі аргенцінцы Эктар дэ Бургаін і Панча Гансалес, люксембуржац Віктар Нюрэнберг, швед Янэ Гестакук і іспанец Хаакін Валье. Валье, акрамя таго, з’яўляецца найлепшым бамбардзірам клуба ўсіх часоў і найвялікшым іграком клуба[3].

Зноскі