Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

ФК Пары Сен-Жэрмен

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Пары Сен-Жэрмен
Поўная назва Paris Saint-Germain Football Club
Заснаваны 12 жніўня 1970
Горад Парыж, Францыя
Стадыён Парк-дэ-Прэнс
Умяшчальнасць: 48 713
Уладальнік Qatar Sports Investments[d]
Прэзідэнт Насер аль-Хелаіфі[d]
Галоўны трэнер
Чэмпіянат Ліга 1
2022/23 1 месца
Сайт Афіцыйны сайт
Форма
Асноўная
форма
Форма
Гасцявая
форма
Форма
Рэзервовая
форма

«Пары Сен-Жэрмен» (фр.: Paris Saint-Germain) — французскі футбольны клуб з горада Парыж. Заснаваны ў 1970 годзе. 11-разовы чэмпіён Францыі (1986, 1994, 2013, 2014, 2015, 2016, 2018, 2019, 2020, 2022, 2023), 14-разовы ўладальнік Кубка Францыі, дзевяціразовы ўладальнік Кубка французскай лігі і 11-разовы ўладальнік Суперкубка Францыі. Уладальнік Кубка ўладальнікаў кубкаў (1996).

У 1991 годзе клуб быў набыты каналам французскага тэлебачання — Canal+, але з прычыны аддзялення спартыўнага падраздзялення, у 2006 годзе ПСЖ быў набыты дзвюма інвестыцыйнымі фондамі: Colony Capital з ЗША, Butler Capital Partners з Францыі і амерыканскім банкам — Morgan Stanley. 30 чэрвеня 2009 года «Калонія Кэпітал» выкупіў частку «Морган Стэнлі» і стаў акцыянерам, які валодае большай часткай акцый.

31 мая 2011 года фонд Qatar Sports Investments выкупіў 70 % акцый «ПСЖ». Катарцам прыйшлося паўгады весці перамовы аб угодзе, уключаючы атрыманне ўхвалення дзейнага прэзідэнта Францыі.

Крызіс сталічнага футбола ў Францыі прывёў гарадскія ўлады і шэраг уплывовых энтузіястаў да думкі аб стварэнні новага футбольнага клуба ў Парыжы, на змену некалі прыстойным камандам «Расінг» і «Стад Франсэ». Лёсавызначальнае рашэнне было прынята 20 мая 1970 года, і ўжо 12 жніўня таго ж года адбылося зліццё адмыслова створанага клуба «Парыж» з камандай «Стад Сен-Жэрмен» (фр.: Stade Saint-Germain) з прыгараду Парыжа. «Стад Сен-Жэрмен», які існаваў аж з 1904 года, у той год выйшаў з трэцяга французскага дывізіёна ў другі. Новы футбольны клуб «Пары Сен-Жэрмен» узначалілі Гі Крэсан і П’ер-Эцьен Гюё. Па выніках сезона 1970/71 ПСЖ з першай жа спробы выйшаў у вышэйшы дывізіён разам з «Манака» і «Лілем». Аднак справы ў эліце ў «Пары Сен-Жэрмен» пайшлі не зусім удала. У сезоне 1971/72 клуб заняў 16 месца, прычым да канца сезона рушыла ўслед фінансавы крызіс і звязаныя з ёй рознагалоссі ў кіраўніцтве, якія прывялі да хуткага падзелу клуба на «Парыж» і «Пары Сен-Жэрмен». Вось толькі «Парыж» застаўся ў вышэйшым дывізіёне, а ПСЖ стаў аматарскай камандай, і быў адпраўлены назад у трэці дывізіён. Ізноў клуб адразу падняўся вышэй, а ў наступным сезоне 1973/74 дайшоў да 1/4 фіналу Кубка Францыі, паралельна выканаўшы асноўную задачу: «ПСЖ» вярнуўся ў эліту і больш яе ніколі не пакідае. Хоць у далейшым тройчы паўставала сітуацыя пагрозы вылету.

Клуб паступова набіраў магутнасць. Аднак правальваліся спробы па запрашэнні вядомых футбалістаў. Так знакаміты Пеле не гарэў жаданнем гуляць за еўрапейскі клуб, «Барселона» не адпусціла ў Парыж Ёхана Кройфа, а асабісты фінансавы апетыт Франца Бекенбаўэра астудзіў цікавасць да яго з боку парыжскага кіраўніцтва. Перыяд запомніўся з’яўленнем у камандзе шэрагу па-сапраўднаму гістарычных для клуба ігракоў. У 1974 годзе з «Седана» быў набыты алжырац Мустафа Далеб, які правёў у клубе наступныя дзесяць гадоў, і такім жа стажам з ім можа пацягацца толькі дамарослы ігрок Эрык Рэно. З 1975 года на поле з’яўляецца выхаванец клуба, абаронца Жан-Марк Піларжэ, чый лёс будзе звязаны з роднай камандай рэкордныя чатырнацаць гадоў — да 1989 года. Ветэран «Бенфікі» партугалец Умберту Каэлью правёў у складзе парыжанаў два сезоны, пакуль яго не змяніў у 1977 годзе такі ж вопытны ігрок апорнай зоны «Сент-Эцьена» Жан-Мішэль Лярке. Тады ж, у 1977 годзе, з «Рэймса» быў набыты аргенцінскі нападаючы Карлас Арманда Б’янкі. Паўфінал Кубка Францыі 1975 парыжане прайгралі. Нічога больш прыкметнага ў плане спартыўных дасягненняў з імі на той момант не здарылася. Скандал з падвойнымі квіткамі на стадыён сканчаецца пакараннем у двухгадовую забарону на ўдзел у еўрапейскіх кубкавых турнірах, і вымушанай зменай уладальніка прэзідэнцкага крэсла. Даніэль Эштэр сышоў у адстаўку, і са студзеня 1978 года «Пары Сен-Жэрмен» на цэлых 13 гадоў узначаліў Франсіс Барэлі.

Станам на люты 2024 года.

Паз. Імя Нар.
1 Коста-Рыка Бр Кейлар Навас 1986
2 Марока Аб Ашраф Хакімі 1998
3 Францыя Аб Прэснель Кімпембэ 1995
4 Уругвай ПА Мануэль Угартэ 2001
5 Бразілія Аб Маркіньюс (капітан) 1994
7 Францыя Нап Кіліян Мбапэ 1998
8 Іспанія ПА Фабіян Руіс 1996
9 Партугалія Нап Гансалу Рамуш 2001
10 Францыя Нап Усман Дэмбеле 1997
11 Іспанія ПА Марка Асенсіа 1996
15 Партугалія ПА Данілу Перэйра 1991
16 Іспанія Бр Серхіа Рыка 1992
17 Партугалія ПА Вітынья 2000
19 Паўднёвая Карэя ПА Лі Кан Ін 2001
21 Францыя Аб Лукас Эрнандэс 1996
Паз. Імя Нар.
23 Францыя Нап Рандаль Кало Муані 1998
25 Партугалія Аб Нуну Мендыш 2002
26 Францыя Аб Нардзі Мукіеле 1997
28 Іспанія ПА Карлас Салер 1997
29 Францыя Нап Брадлі Баркала 2002
30 Францыя Бр Аляксандр Летэлье 1990
33 Францыя ПА Варэн Заір-Эмры 2006
35 Бразілія Аб Лукас Бералду 2003
37 Славакія Аб Мілан Шкрыніяр 1995
38 Францыя ПА Этан Мбапэ 2006
41 Францыя ПА Сені Маюлу 2006
80 Іспанія Бр Арнау Тэнас 2001
97 Францыя Аб Левен Кюрзава 1992
99 Італія Бр Джанлуіджы Данарума 1999