Чарлз Райт Мілс
Чарлз Райт Мілс | |
---|---|
Род дзейнасці | сацыёлаг, выкладчык універсітэта |
Дата нараджэння | 28 жніўня 1916[1][2][…] |
Месца нараджэння | |
Дата смерці | 20 сакавіка 1962[1][2][…] (45 гадоў) |
Месца смерці | |
Месца пахавання | |
Грамадзянства | |
Месца працы | |
Альма-матар | |
Узнагароды і прэміі | |
Сайт | cwrightmills.org |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Чарлз Райт Мілс (англ.: Charles Wright Mills; 28 жніўня 1916, Уэйка, штат Тэхас, ЗША — 20 сакавіка 1962) — амерыканскі сацыёлаг і публіцыст.
Біяграфічныя звесткі
[правіць | правіць зыходнік]Скончыў Тэхаскі ўніверсітэт (1939). 3 1956 прафесар Калумбійскага ўніверсітэта.
Светапогляд
[правіць | правіць зыходнік]Паслядоўнік М. Вебера і К. Мангейма, зведаў уплыў ідэй К. Маркса, аднак лічыў яго тэорыю «ўстарэлай». Распрацаваў тэорыю сацыяльнага канфлікту, у якой вызначыў асноўныя праблемы, вырашэнне якіх будзе садзейнічаць стабілізацыі грамадства. У процівагу марксізму вылучыў канцэпцыю «пануючай эліты», да якой адносіў палітычныя, эканамічныя і ваенныя колы, якія ўдзельнічаюць у прыняцці важнейшых рашэнняў і ўтвараюць адзіную «карпарацыю багацця» ў амерыканскім грамадстве. Пастаянная цэнтралізацыя ўлады і мэтанакіраванае павелічэнне ваенных расходаў даюць магчымасць, паводле Мілса, гаварыць аб «ваенным дэтэрмінізме», што, на яго думку, больш правільна, чым «эканамічны дэтэрмінізм» Маркса. Надзею на гуманізацыю грамадства звязваў з інтэлігенцыяй, якая здольна валодаць «сацыялагічным уяўленнем» (здольнасцю разумець працэсы, што адбываюцца ў грамадстве). Крытыкаваў эмпірызм амерыканскай сацыялогіі і т.зв. «высокую тэорыю» Т. Парсанса, заклікаў да стварэння новай сацыялогіі. Зрабіў значны ўплыў на фарміраванне ідэалогіі «новых левых» у ЗША.
Зноскі
- ↑ а б C. Wright Mills // Encyclopædia Britannica Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ а б C. Wright Mills // Музей Саламона Гугенхайма — 1937. Праверана 9 кастрычніка 2017.
- ↑ Mills C. W., Jacobsen M. H. Den sociologiske fantasi — Hans Reitzels Forlag. — С. 7. — ISBN 978-87-412-2462-6
- ↑ Find a Grave — 1996. Праверана 23 красавіка 2023.
- ↑ https://en.wikipedia.org/wiki/C._Wright_Mills#Early_career
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Катляроў І. В. Мілс // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 10: Малайзія — Мугаджары / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2000. — Т. 10. — 544 с. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0169-9 (т. 10).
- Асобы
- Нарадзіліся 28 жніўня
- Нарадзіліся ў 1916 годзе
- Нарадзіліся ва Уэйка
- Памерлі 20 сакавіка
- Памерлі ў 1962 годзе
- Памерлі ў акрузе Рокленд
- Пахаваныя ў штаце Нью-Ёрк
- Выпускнікі Тэхаскага ўніверсітэта ў Осціне
- Выпускнікі Вісконсінскага ўніверсітэта ў Мадысане
- Выпускнікі Калумбійскага ўніверсітэта
- Стыпендыяты Гугенхайма
- Сацыёлагі ЗША
- Выкладчыкі Калумбійскага ўніверсітэта