Шуазі
Славутасць | |
Шуазі | |
---|---|
48°45′47″ пн. ш. 2°24′32″ у. д.HGЯO | |
Краіна | |
Месцазнаходжанне | |
Архітэктурны стыль | класіцыстычная архітэктура[d] |
Архітэктар | Jacques Gabriel[d] |
Дата заснавання | 1678 |
Медыяфайлы на Вікісховішчы |
Шуазі (фр.: Château de Choisy) — былая каралеўская рэзідэнцыя ў камуне Шуазі-ле-Руа ў дэпартаменце Валь-дэ-Марн у ваколіцах Парыжа на беразе Сены.
Невялікі папярэдні будынак быў пабудаваны паміж 1680 і 1686 гадамі для Ганны Марыі Луізы Арлеанскай, герцагіні дэ Манпансье, званай Вялікай Мадэмуазель, стрыечнай сястры Людовіка XIV. Пачынаючы з 1740 года кароль пашырыў галоўны будынак, дадаў некалькі гаспадарчых пабудоў і адаптаваў інтэр'ер да дамінуючага тады стылю ракако. У 1746 годзе ён аддаў Шуазі сваёй каханцы, мадам дэ Пампадур. У праўленне Людовіка XVI каралева Марыя Антуанета любіла бываць у Шуазі, які заставаўся ва ўладанні Кароны да рэвалюцыі. Рэвалюцыйны ўрад канфіскаваў маёнтак і палац, парцэляваў зямлю і распрадаў сялянам. Занядбаныя і паўразбураныя будынкі палаца былі з часам знесены ў XIX стагоддзі.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Шуазі
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б base Mérimée — ministère de la Culture, 1978.