Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

MediaWiki

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
MediaWiki
Выява лагатыпа
Тып wiki software[d]
Распрацоўшчык Wikimedia
Напісана на PHP[2] і JavaScript
Аперацыйная сістэма кросплатформавае праграмнае забеспячэнне[3]
Мовы інтэрфейсу Afar[d][4], Arbëresh[d][4], абхазская мова[4], Ambonese[d][4], Acehnese[d][4], Saint Lucian Creole[d][4], Mesopotamian Arabic[d][4], адыгейская мова[4], Tunisian Arabic[d][4], Tunisian Arabic in Arabic script[d][4], Tunisian Arabic in Latin script[d][4], афрыкаанс[4], гегскі дыялект албанскай мовы[4], алтайская мова[d][4], амхарская мова[4], Amis[d][4], Арагонская мова[4], старажытнаанглійская мова[4], Obolo[d][4], Angika[d][4], Levantine Arabic[d][4], арабская[4], арамейскія мовы[4], Мапудунгун[4], Algerian Arabic[d][4], Moroccan Darija[d][4], егіпецкі дыялект арабскай мовы[d][4], Асамская мова[4], амслен[d][4], Астурыйская мова[4], Atikamekw[d][4], аварская мова[4], Kotava[d][4], Awadhi[d][4], Аймара[4], азербайджанская мова[4], Паўднёваазербайджанская мова[d][4], башкірская мова[4], Балійская мова[4], Баварскі дыялект[4], Batak Toba[d][4], Batak Toba in Latin script[d][4], Southern Balochi[d][4], Baoulé[d][4], Bikol[d][4], West Coast Bajau[d][4], беларуская[4], Betawi[d][4], балгарская мова[4], Western Balochi[d][4], Bihari[d][4], Bhojpuri[d][4], Біслама[4], Банджарская мова[4], Pa'O[d][4], Bambara[d][4], бенгальская мова[4], Тыбецкая мова[4], Бішнупрыя-маніпуры[4], Bakhtiari[d][4], Брэтонская мова[4], Brahui[d][4], баснійская мова[4], Mandailing Batak[d][4], Rinconada Bikol[d][4], Bugis[d][4] і бурацкая мова[4]
Першы выпуск 25 студзеня 2002
Апошняя версія
  • 1.42.1 (27 чэрвеня 2024)[1]
Ліцэнзія GNU GPL 2.0
Сайт mediawiki.org
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы
Не блытаць з Вікімедыя.

MediaWiki (МедыяВікі) — свабоднае праграмнае забеспячэнне з адкрытым зыходным кодам для стварэння вэб-сайтаў, якія працуюць па тэхналогіі вікі. Выкарыстоўваецца ўсімі раздзеламі Вікіпедыі і іншымі праектамі, якія знаходзяцца пад кіраўніцтвам Фонда Вікімедыя, а таксама мноствам незалежных праектаў. MediaWiki напісана з выкарыстаннем PHP і распаўсюджваецца на ўмовах ліцэнзіі GNU GPL. Для захавання даных магчыма выкарыстанне MySQL, PostgreSQL ці SQLite. Для адлюстравання матэматычных формулаў выкарыстоўваецца камп’ютарная мова TeX.

MediaWiki аптымізавана для эфектыўнай працы з вялікімі праектамі, якія могуць мець тэрабайты кантэнту і сотні тысяч праглядаў у секунду. Паколькі Wikipedia з’яўляецца адным з найбуйнейшых і найбольш наведвальных вэб-сайтаў у свеце, дасягненне маштабаванасці праз некалькі слаёў кэшавання і рэплікацыі базы даных было галоўнай задачай для распрацоўшчыкаў. Яшчэ адным важным аспектам MediaWiki з’яўляецца інтэрнацыяналізацыя: інтэрфейс даступны больш чым на 400 мовах. MediaWiki мае больш за 1000 параметраў канфігурацыі і больш за 1800 пашырэнняў, якія дазваляюць дадаваць або змяняць розныя функцыі.

Праграмнае забеспячэнне MediaWiki мае модульную будову, што без асаблівых цяжкасцей можа мадыфікавацца і паляпшацца з дапамогай пашырэнняў (англ.: extensions), якія дадаюць такія новыя функцыі карыстальнікам, як новыя спецыяльныя старонкі, ці новыя магчымасці непасрэдна на сайце.

Асобы, якія жадаюць стварыць сэрвіс з дапамогай MediaWiki, могуць гэта зрабіць з дапамогай спецыяльных праграм. Магчымасцямі MediaWiki карыстаюцца шматлікія сэрвісы, якія не звязаныя з Вікімедыяй. Часта яны карыстаюцца для стварэння дакументацыі да праектаў з адкрытым зыходным кодам. Існуе магчымасць стварэння ўласных лакальных асяроддзяў вікі.

Гісторыя праграмнага забеспячэння Вікіпедыі

[правіць | правіць зыходнік]

Першапачаткова, з 10 студзеня 2001 г., Вікіпедыя карысталася UseModWiki, напісанага Кліфардам Адамсам (Phase I) ўтварала сістэму з CamelCase. Праз год, у студзені 2002 г. было створана ядро, якое выкарыстоўвала РНР (напісанае Магнусам Манскі) (Phase II), з MySQL як базай звестак і Apache як серверам WWW. У гэтай версіі не выкарыстоўвалася CamelCase. Аднак хутка з’явіліся праблемы, якія практычна блакавалі рэдагаванне пароляў. Лі Даніэл Кокер напісаў праграмнае забеспячэнне і механізм, які цяпер вядомы як MediaWiki (Phase III). Ён распачаў працу ў ліпені 2002 г. Удасканаленнем МедыяВікі займаўся Браян Вібер, які кіруе фондам і ў нашы дні.

20 сакавіка 2005 г. была выдадзена версія 1.4 праграмнага забеспячэння, 5 кастрычніка 2005 г. — версія 1.5, 5 мая 2006 г. — версія 1.6.

Зноскі