Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

WZ-523

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
WZ-523
Выява
Краіна паходжання
Дата прыняцця ў эксплуатацыю 1993
Лагатып Вікісховішча Медыяфайлы на Вікісховішчы

WZ-523 — шасціколавы кітайскі бронетранспарцёр.

WZ-523 створаны на базе грузавой платформы Dongfeng EQ245. Распрацоўваўся паралельна з канкуруючым праектам WZ-551[1].

Дзякуючы выкарыстанню старых тэхналогій, WZ-523 быў распрацаваны значна хутчэй, першапачатковая вытворчасць пачалася ў 1983 годзе. Прэзентаваны ў 1984 годзе на парадзе з нагоды 35-годдзя абвяшчэння КНР[1][2].

З-за некаторых праблем праект быў пераарыентаваны на экспарт і не паступіў на службу ў Народна-вызваленчую армію Кітая (НВАК)[3][4]. Аднак бранявік на базе WZ-523, ZFB-91, прыняты на ўзбраенні часцей НВАК у Ганконгу і Макаа[5]. Абмежаваная партыя машын у іншых частках краіны выкарыстоўвалася для разведкі і спецыяльных задач[6].

Па ліцэнзіі наладжана вытворчасць БТР у Судане[7].

БТР можа перавозіць экіпаж з трох чалавек і да васьмі пасажыраў. Былі выраблены дзве асноўныя мадэлі; адна з усталяваным на даху 12,7-мм буйнакаліберным кулямётам, а другая з маленькай вежай, узброенай 35-мм гранатамётам і 7,62-мм спараным кулямётам агульнага прызначэння. Экспартная мадэль, якая паступіла на ўзбраенне ў 2008 годзе ў якасці машыны агнявой падтрымкі, была прададзена арміі Намібіі; яна ўзброена 73-мм гладкаствольнай гарматай 2А28 і выкарыстоўвае тую ж вежу, што і савецкая БМП-1[8].

WZ-523 у Нігеры і Габоне былі абсталяваны нямецкімі дызельнымі рухавікамі Deutz BF6[9].

WZ-523
БТР узброены 12.7-мм буйнакаліберным кулямётам.
ZFB-91
Аўтамабіль унутранай бяспекі на базе WZ-523.
  1. а б 解放军轮式战车典范-92步战车族及改型(нявызн.). Autohome (9 верасня 2012).
  2. 卡車心戰車命-簡評ZSL92輪式裝甲車. Taiwan Daily (22 чэрвеня 2019).
  3. 解放军轮式战车典范-92步战车族及改型(нявызн.). Autohome (9 верасня 2012).
  4. "WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" Архівавана 12 лютага 2013 года.. Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.
  5. "WZ523 Wheeled Armoured Personnel Carrier" [{{{1}}} Архівавана] {{{2}}}.. Sinodefence.com. 20 February 2009. Retrieved 21 October 2012.
  6. Cordesman, Anthony; Kleiber, Martin (1997). Chinese Military Modernization: Force Development and Strategic Capabilities. Washington D.C.: Center For Strategic and International Studies. pp. 93–94. ISBN 978-0-89206-496-0.
  7. а б Product Details(недаступная спасылка). Mulitary Industry Corporation (8 ліпеня 2016). Архівавана з першакрыніцы 8 July 2016.
  8. а б Namiba fields a new Chinese APCs(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 31 October 2014. Праверана 18 August 2016.
  9. а б в г д е Trade Registers. Armstrade.sipri.org. Праверана 3 снежня 2014.
  10. China 2004(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 5 March 2016. Праверана 3 December 2014.
  11. International Institute for Strategic Studies (2021). The Military Balance. p. 457. ISBN 9781032012278.
  12. Ghana Armed Forces(недаступная спасылка). Архівавана з першакрыніцы 10 May 2018. Праверана 3 December 2014.