xDSL
хDSL (англ.: digital subscriber line, лічбавая абаненцкая лінія) — сямейства тэхналогій, якія дазваляюць значна падвысіць прапускную здольнасць абаненцкай лініі тэлефоннай сеткі агульнага карыстання праз ужыванне эфектыўных лінейных кодаў і адаптыўных метадаў карэкцыі скажэнняў лініі на выснове сычасных дасягненняў мікраэлектронікі і метадаў лічбавай апрацоўкі сігнала.
Тэхналогіі хDSL з'явіліся ў сярэдзіне 90-х гадоў як альтэрнатыва лічбаваму абаненцкаму тэрміналу ISDN.
У абрэвіятуры xDSL сімвал «х» ужываецца для пазначэння першага сімвала ў назве пэўнай тэхналогіі, а DSL вызначае лічбавую абаненцкую лінію DSL (англ.: Digital Subscriber Line — лічбавая абаненцкая лінія; таксама ёсйь іншы варыянт назвы — Digital Subscriber Loop — лічбавы абаненцкі шлейф). Тэхналогіі хDSL дазваляюць перадаваць інфармацю з хуткасцямі, значна большымі за тыя, якія даступныя лепшым аналагавым і лічбавым мадэмам. Гэтыя тэхналогіі падтрымліваюць перадачу голаса, высокахуткасную перадачу інфармацыі і відэасігналаў, ствараючы значныя перавагі як для абанентаў, так і для правайдэраў. Многія тэхналогіі хDSL дазваляюць сумяшчаць высокахуткасную перадачу інфармацыі і перадачу голаса праз адну медную пару. Існуючыя тыпы тэхналогій хDSL адрозніваюцца ў асноўным ваводле ўжыванай формы мадуляцыі і хуткасці перадачы інфармацыі.
Службы xDSL распрацоўваліся для дасягнення пэўных мэтаў: яны павінны працаваць на існуючых тэлефонных лініях, яны не павінны перашкаджаць працы іншай апаратуры абанента, такой як тэлефонны апарат, факс і г. д., хуткасць працы павінна быць вышэй тэарэтычнага ліміта 56Кбит/сек., і нарэшце, яны павінны забяспечваць сталае далучэнне. Шырокае распаўсюджванне тэхналогій хDSL павінна суправаджацца некаторай перабудовай працы пастаўшчыкоў паслуг Інтэрнэт і пастаўшчыкоў паслуг тэлефонных сетак, бо іх абсталяванне паінна працаваць сумесна. Магчымы таксама варыянт, калі альтэрнатыўны аператар сувязі оптам арэндуе вялікую колькасць абаненцкіх тэрміналаў у традыцыйнага мясцовага аператара ці арэндуе нейкую колькасць мадэмаў у DSLAM.
Да асноўных тыпаў xDSL адносяцца ADSL, HDSL, IDSL, MSDSL, PDSL, RADSL, SDSL, SHDSL, UADSL, VDSL. Усе гэтыя тэхналогіі забяспечваюць высокахуткасны лічбавы доступ праз абаненцкую тэлефонную лінію. Некаторыя тэхналогіі xDSL з'яўляюцца арыгінальнымі распрацоўкамі, іншыя з'яўляюцца проста тэарэтычнымі мадэлямі, а некаторыя ўжо сталі шырока ўжывальнымі стандартамі. Асноўным адрозненнем дадзеных тэхналогій з'яўляюцца метады мадуляцыі, выкарыстаныя для кадавання інфармацыі.
Метады кадавання
[правіць | правіць зыходнік]Тэхналогіі xDSL падтрымліваюць некалькі варыянтаў кадавання інфармацыі:
- 2B1Q: Two-binary, one-quaternary, выкарыстоўваюцца ў IDSL і HDSL
- CAP: Carrierless Amplitude Phase Modulation - выкарыстоўваюцца ў HDSL
- DMT: Discrete multitone modulation, найбольш распаўсюджаны метад, вядомы таксама як OFDM (Orthogonal frequency-division multiplexing)
Дасягненні тэхналогіі xDSL шмат у чым вызначаюцца дасягненнямі тэхнікі кадавання, якая праз ужыванне працэсараў DSP (Лічбавы сігнальны працэсар) здолела павысіць хуткасць перадачы звестак разам з павелічэннем адлегласці паміж мадэмам і абсталяваннем DSLAM.
Параўнальны аналіз тэхналогій xDSL
[правіць | правіць зыходнік]Тэхналогія DSL | максімальная хуткасць
(прыём/перадача) |
Максімальная адлегласць | колькасць тэлефонных пар | Асноўнае ўжыванне |
---|---|---|---|---|
ADSL | 24 Мбіт/с / 3,5 Мбіт/с | 5,5 км | 1 | Доступ у Інтэрнэт, голас, відэа, HDTV (ADSL2+) |
IDSL | 144 кбіт/с | 5,5 км | 1 | Перадача інфармацыі |
HDSL | 2 Мбіт/с | 4,5 км | 1,2 | Аб'яднанне сетак, паслугі E1 |
SDSL | 2 Мбіт/с | 3 км | 1 | Аб'яднанне сетак, паслугі E1 |
VDSL | 62 Мбіт/с / 26 Мбіт/с | 1,3 км на max. хуткасці | 1 | Аб'яднанне сетак, HDTV |
SHDSL | 2,32 Мбіт/с | 7,5 км | 1 | Аб'яднанне сетак |
UADSL | 1,5 Мбіт/с / 384 кбіт/с | 3,5 км на max. хуткасці | 1 | Доступ у Інтэрнэт, голас, відэа |
Перавагі xDSL над ISDN
[правіць | правіць зыходнік]Шырокае выкарыстанне доступу праз xDSL мае шэраг пераваг у параўнанні з тэхналогіяй ISDN. Карыстальнік атрымлівае інтэграванае абслугоўванне двух сетак – тэлефоннай і камп'ютарнай. Але для карыстальніка наяўнасць двух сетак апыняецца незаўважнай, для яго толькі вядома, што магчыма адначасова карыстацца звычайным тэлефонам і далучаным да Інтэрнэт камп'ютарам. Хуткасць камп'ютарнага доступу пры гэтым перасягае магчымасці інтэрфейса PRI сеткі ISDN.
Зноскі
Для паляпшэння артыкула пажадана |