Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Спарта

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі

Спа́рта (па-грэцку: Σπάρτη) — горад у Грэцыі ў вобласьці Ляконіі на поўдні паўвостраву Пэляпанэсу, у даліне ракі Эўротасу. У Старажытнай Грэцыі Спарта была горадам-дзяржавай.

Старажытная Спарта

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Тэрыторыя Старажытнай Спарты

Горад Спарта стаяў на рацэ Эўротасе. Тэрыторыя дзяржавы каля 1000 г. да н. э. была заваяваная дарыйцамі, якія частку старых жыхароў-ахейцаў ператварылі ў пэрыекаў (палітычна бяспраўных, але па-грамадзянску вольных), частку ў ілётаў (дзяржаўных рабоў); самі дарыйцы склалі панавальнае саслоўе спартыятаў.

У IX стагодзьдзі да н. э. заканадаўства Лікурга зрабіла з Спарты моцную ваенную дзяржаву, у дзьвюх войнах яны заваявалі Мэсэнію і набылі гегемонію над Пэляпанэсам і нават перавагу ва ўсёй Старажытнай Грэцыі да пэрыяду Грэка-пэрсыдзкіх войнаў.

У суперніцтве з атэнянамі спартанцы перамаглі іх у Пэляпанэскай вайне (431—404 гадах да н. э.), але страцілі сваю перавагу ў 371 годзе да н. э. у вайне з Тэбамі. Пасьля няўдачы рэформаў Агіса і Клеамэна ў III стагодзьдзі да н. э., Спарта ў паразе пры Сэлязіі ў 221 годзе да н. э. канчаткова страціла сваё значэньне і ў 146 годзе да н. э. трапіла пад уладу Рыму.

Незалежная Грэцыя

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]
Ляконія

Сучасны горад Спарта закладзены ў 1834 годзе. Адміністрацыйны цэнтар ному Ляконія. 14,5 тысячы жыхароў (1981). Гандлёвы цэнтар сельскагаспадарчага раёну даліны ракі Эўротасу. Дробныя прадпрыемствы харчовай, тэкстыльнай, тытунёвай і хімічнай прамысловасьці.

Асноўнымі славутасьцямі сучаснай Спарты зьяўляюцца разьмешчаныя ў яе навакольлях руіны Старажытнай Спарты. Захаваліся фрагмэнты антычных будынкаў VII стагодзьдзя да н. э. — II стагодзьдзя н. э.: Акропаль з храмам Атэны (VI ст. да н. э.), храмы (VII—V стст. да н. э.), тэатар (I—II стст. н. э.).

Кампутарныя гульні

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

У Rome: Total War Спарта выступае сталіцай грэцкай дзяржавы 200-х гадоў да н. э.

  • Андреев Ю. В. Мужские союзы в дорийских городах-государствах (Спарта и Крит). СПб.: Алетейя, 2004. ISBN 5-89329-669-9
  • Печатнова Л. Г. История Спарты. Период архаики и классики. — Гуманитарная Академия, 2002. ISBN 5-93762-008-9
  • Секунда Н. Армия Спарты. М.: АСТ, Астрель, 2004. ISBN 5-17-023262-4, ISBN 5-271-08554-6, ISBN 1-85532-689-0