Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра
Ханты-Мансійская аўтаномная акруга — Югра | |
Ханты-Мансийский автономный округ — Югра | |
Сьцяг | |
Гімн | гімн Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры[d] |
---|---|
Агульныя зьвесткі | |
Краіна | Расея |
Статус | аўтаномная акруга |
Уваходзіць у | Уральская фэдэральная акруга |
Адміністрацыйны цэнтар | Ханты-Мансійск |
Найбуйнейшыя гарады | Сургут, Ніжневартаўск, Нефцеюганск |
Дата ўтварэньня | 10 сьнежня 1930 |
Губэрнатар | Натальля Камарова |
Афіцыйныя мовы | расейская мова, хантыйская мова і мансійская мова |
Насельніцтва (2015) | 1 612 076 (28-е месца) |
Шчыльнасьць | 3,01 чал./км² |
Плошча | 534 801 км² (7-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ханты-Мансійскай аўтаномнай акругі — Югры | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +5 |
Код ISO 3166-2 | RU-KHM |
Код аўтам. нумароў | 86 і 186 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Ха́нты-Мансі́йская аўтаномная акруга — Югра́ — суб’ект Расейскай Фэдэрацыі. Паводле статуту Цюменскай вобласьці, Югра ўваходзіць да складу Цюменскай вобласьці, але пры гэтым зьяўляецца раўнапраўным суб’ектам Расейскай Фэдэрацыі. Знаходзіцца ва Ўральскай фэдэральнай акрузе. Утворана 10 сьнежня 1930 году. Акруга зьяўляецца эканамічна самадастатковым рэгіёнам-донарам. У Югры здабываецца 60 % расейскай нафты. Займае 2 месца паводле маштабу эканомікі ў Расеі (саступаючы толькі Маскве).
Адміністрацыйны цэнтар — горад Ханты-Мансійск. Найбуйнейшыя гарады — Сургут (340 845 чал.), Ніжневартаўск (268 456 чал.), Нефцеюганск (125 368 чал.). Мяжуе зь Ямала-Ненецкай аўтаномнай акругай, Краснаярскім краем, Томскай вобласьцю, Цюменскай вобласьцю, Сьвярдлоўскай вобласьцю ды Рэспублікай Комі. Этнахаронім — югарчане, югарчанін, югарчанка.
Мінуўшчына
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]У 1970—1980-я гады ў Ханты-Мансійскую аўтаномную акругу прыехалі беларускія будаўнікі, якія ўзьвялі горад нафтавікоў Лангепас[1]. Сярод іншых, у гонар гэтага горада ў 1991 годзе назвалі сучаснае нафтавае прадпрыемства «Лукойл».
Крыніцы
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]- ^ Надзея Юшкевіч. Далёка ад Радзімы: нашыя суайчыньнікі ў Сыбіры // Зьвязда : газэта. — 11 лютага 2014. — № 25 (27635). — С. 4. — ISSN 1990-763x.