Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсьці да зьместу

Пермскі край

Зьвесткі зь Вікіпэдыі — вольнай энцыкляпэдыі
Пермскі край
Пермский край

Сьцяг
Агульныя зьвесткі
Краіна Расея
Статус край
Уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу,
Уральскі эканамічны раён
Адміністрацыйны цэнтар Перм
Дата ўтварэньня 1 сьнежня 2005
Губэрнатар Віктар Басаргін
Афіцыйныя мовы расейская мова
Насельніцтва (2013)
2 634 461 (18-е месца)
Шчыльнасьць 16,44 чал./км²
Плошча 160 236 км² (24-е месца)
Месцазнаходжаньне Пермскага краю
Пермскі край на мапе
Мэдыя-зьвесткі
Часавы пас GMT +6
Код ISO 3166-2 RU-PER
Код аўтам. нумароў 59
Афіцыйны сайт
   Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы

Пе́рмскі край (па-расейску: Пермский край) — край у цэнтральнай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Перм. Край уваходзіць у Прыволскую фэдэральную акругу, мяжуе з рэспублікай Комі, Кіраўскай вобласьцю, Удмуртыяй, Башкартастанам і Сьвярдлоўскай вобласьцю. Колькасьць насельніцтва на 2013 год складала 2 634 461 чалавек, што зьяўляецца 18 паказчыкам сярод усіх суб’ектаў фэдэрацыі. Край быў утвораны 1 сьнежня 2005 году ў выніку аб’яднаньня Пермскай вобласьці й Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму, які быў праведзены 7 сьнежня 2003 году[1].

Пермскі край разьмешчаны на ўсходзе Усходне-Эўрапейскай раўніны й заходнім схіле Сярэдняга й Паўночнага Ўралу. 99,8% плошчы краю разьмешчана ў Эўропе, 0,2% — у Азіі.

Клімат Пермскага краю ёсьць умерана-кантынэнтальны. Зіма працяглая, сьнежная. Сярэдняя тэмпэратура студзеня на паўночным усходзе краю складае —18,5 °C, на паўднёвым захадзе —15 °C. Мінімальная тэмпэратура (на поўначы краю) склала —53 °C[2].

Пермскі край багаты разнастайнымі карыснымі выкапнямі, што тлумачыцца складаным рэльефам горнай і раўніннай частак краю. Тут здабываюцца: нафта, газ, каменны вугаль, мінэральныя солі, золата, алмазы, храмітавыя руды й буры жалязняк, торф, вапняк, каштоўныя, вырабныя й абліцавальныя камяні, будаўнічыя матэрыялы[3].

Нафта на тэрыторыі Пермскага краю была ўпершыню выяўлена ў 1929 годзе ў раёне пасёлку Верхнячусаўскія гарадкі. Да цяперашняга часу ў краі вядома больш за 160 радовішчаў вуглевадароднай сыравіны, з іх распрацоўваюцца: 89 нафтавых, 3 газавых і 18 газанафтавых. Большасць зь іх зьяўляюцца невялікімі. Здабыча ў асноўным вядзецца ў цэнтральных і паўднёвых раёнах. Паўночныя радовішчы распрацоўваюцца слаба, бо нафта там залягае на вялікай глыбіні пад салянымі пластамі. Вугаль здабываецца ў краі больш за 200 гадоў.

Край быў утвораны 1 сьнежня 2005 году ў выніку аб’яднаньня Пермскай вобласьці й Комі-Пярмяцкай аўтаномнай акругі, у адпаведнасьці з вынікамі рэфэрэндуму, які быў праведзены 7 сьнежня 2003 году.

Большасьць насельніцтва складаюць расейцы (87,1%). Сярод іншых нацыянальных меншасьцяў вылучаюцца татары (4,6%), комі-пермякі (3,2%) і башкіры (1,3%).

Пермскі край зьяўляецца адным з эканамічна разьвітых рэгіёнаў Расеі. У 2006 годзе аб’ём валавога рэгіянальнага прадукту склаў 436,203 млрд расейскіх рублёў, сярэдняя налічаная заработная плата на 2007 год складала 9516,2 рублёў[4].

Аснова эканомікі краю — высокаразьвіты прамысловы комплекс. Ключавыя галіны прамысловасьці: нафтавая, хімічная й нафтахімічная, чорная й каляровая мэталюргія, машынабудаваньне, лесапрамысловы комплекс. У Пермскім краі штогод здабываецца каля 10 млн тон нафты. Вядучая здабываючая кампанія — ТАА «Лукойл—Перм». Здабыча нафты сканцэнтраваная на поўдні й поўначы краю. У Пермі разьмешчаны буйныя прадпрыемствы па перапрацоўцы нафты (ТАА «Лукойл-Пермнефтеоргсинтез») і газу.

Вядучай галіной хімічнай прамысловасьці зьяўляецца вытворчасьць мінэральных угнаеньняў, на долю краю прыходзіцца 100% вытворчасьці калійных угнаеньняў у Расеі. У Пермскім краі разьмешчана найбуйнейшае ў сьвеце Верхнякамскае радовішча калійных соляў. Здабыча руды й вытворчасьць калійных угнаеньняў ажыццяўляецца ў Бярэзьніках (ААТ «Уралкаль») і Салікамску (ААТ «Сільвініт»).

Вонкавыя спасылкі

[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]

Пермскі крайсховішча мультымэдыйных матэрыялаў