Ліпецкая вобласьць
Ліпецкая вобласьць | |
Липецкая область | |
Сьцяг | |
Агульныя зьвесткі | |
---|---|
Краіна | Расея |
Статус | вобласьць |
Уваходзіць у | Цэнтральная фэдэральная акруга Цэнтральна-Чарназёмны эканамічны раён |
Адміністрацыйны цэнтар | Ліпецк |
Дата ўтварэньня | 6 студзеня 1954 |
Губэрнатар | Алег Каралёў |
Насельніцтва (2010) | 1 172 818[1] (45-е месца) |
Шчыльнасьць | 48,8 чал./км² |
Плошча | 24 047 км² (71-е месца) |
Месцазнаходжаньне Ліпецкай вобласьці | |
Мэдыя-зьвесткі | |
Часавы пас | GMT +4 |
Код ISO 3166-2 | RU-LIP |
Код аўтам. нумароў | 48 |
Афіцыйны сайт | |
Дадатковыя мультымэдыйныя матэрыялы |
Лі́пецкая во́бласьць (па-расейску: Липецкая область) — вобласьць у эўрапейскай частцы Расеі. Адміністрацыйны цэнтар — места Ліпецк. Вобласьць уваходзіць у Цэнтральную фэдэральную акругу, мяжуе з Курскай, Арлоўскай, Тульскай, Разанскай, Тамбоўскай і Варонескай абласьцямі. Утворана 6 студзеня 1954 году.
Геаграфія
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Разьмешчана ў цэнтральнай частцы эўрапейскай тэрыторыі Расеі, за 370 км на поўдзень ад Масквы. Заходняя частка вобласці ёсьць узвышаная раўніна (вышыня над узроўнем мора да 262 м), моцна разьдзеленая далінамі рэкаў і ярамі. Усходняя частка ёсьць нізінная (вышыня да 170 м), уяўляе сабой раўніну зь вялікай колькасьцю паніжэньняў. Самыя буйныя рэкі — Дон і Варонеж. Амаль усе рэкі належаць да басэйна Дону. Аднак тры ракі на невялікім працягу: Малая Хупта і Ранова з прытокам Сухая Кабельшай належаць да басэйна Волгі.
Карысныя выкапні
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Карысныя выкапні прадстаўлены 300 радовішчамі: вапнякі, даламіты, пясок, гліны, цэментная сыравіна. Паводле запасаў карбанатнай сыравіны вобласьць займае першае месца ў Расеі. Маюцца таксама значныя паклады торфу. Вялікай вядомасьцю ў краіне карыстаюцца ліпецкія мінэральныя крыніцы й лячэбныя гразі, выяўленыя ў 1871 годзе.
Гісторыя
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Землі Ліпецкага краю ў самым пачатку пэрыяду раздрабненьня ставіліся да Чарнігаўскага княства пасьля 1202 году, гэта значыць пасьля сьмерці чарнігаўскага князя Ігара Сьвятаслававіча, узніклі Елецкае, Ліпецкае й Варгольскае ўдзельныя княствы. Скарыстаўшыся слабасьцю Чарнігаўскага княства, разанскія князі захапілі ўсе землі верхняга Дона, ракі Варонеж і далучылі іх да сваіх валадарстваў. За нованабытымі тэрыторыямі на поўдні Разанскага княства ў далейшым замацавалася назва «Разанская ўкраіна».
Насельніцтва
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Насельніцтва вобласьці паводле вынікаў Усерасейскага перапісу насельніцтва 2010 году складае 1 172 818 чалавек. Шчыльнасьць насельніцтва — 48,8 чал/км². Найбуйнейшай нацыянальнай групай ёсьць расейцы (96,3%), дрйгой паводле велічыні ёсьць украінцы (0,9%).
Эканоміка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Ліпецкая вобласьць ставіцца да нешматлікага сьпісу рэгіёнаў-донараў у Расеі, гэта значыць не атрымлівае фінансавай дапамогі з Фэдэральнага фонду фінансавай падтрымкі суб’ектаў РФ[2].
Прамысловасьць
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Прамысловая вытворчасьць зьяўляецца асновай эканамічнага патэнцыялу вобласьці, на ягоную долю прыпадае каля 66% сукупнага рэгіянальнага прадукту. Рэгіён займае першае месца паводле вытворчасьці бытавых халадзільнікаў і маразільнікаў, чацьвертае месца паводле вытворчасьці сталі (14%) й пракату чорных мэталаў (16%), зьяўляецца буйным вытворцам цукру-пяску (7%) й агароднінных кансэрваў (29%). Прамысловы комплекс вобласьці складаецца з 200 буйных прадпрыемстваў, носіць шматгаліновы характар, уключае ў сябе чорную мэталюргію, машынабудаваньне й мэталаапрацоўку, доля прадукцыі якіх прыкметна скарацілася ў параўнаньні з 1991 годам (з 23% да 11,5%), электраэнэргетыку (7%), харчовую (14%), хімічную, лёгкую прамысловасьці й прамысловасьць будматэрыялаў (2%).
Сельская гаспадарка
[рэдагаваць | рэдагаваць крыніцу]Спрыяльныя кліматычныя ўмовы, наяўнасьць чарназёмаў, спрыяюць разьвіцьцю расьлінаводзтва. Плошча сельгасугодзьдзяў займае больш за 1,8 млн га, зь іх на ральлю прыпадае больш за 80%. 22,3 тысяч га зямлі адведзена пад плядовыя сады, дзе ў асноўным вырошчваюць яблыні, грушы, сьлівы. У вобласці налічваецца каля 300 сельскагаспадарчых прадпрыемстваў, асноўнымі напрамкамі якіх зьяўляюцца: вытворчасьць збожжавых, цукровых буракоў, бульбы, разьвядзеньне буйной рагатай жывёлы, сьвінагадоўля, птушкагадоўлі.