Анексія Крыма Расіяй
Анексія Крыма Расіяй — супрацьпраўнае адрынванне большай часткі часова акупаванага Крымскага паўвострава, размешчанага ў межах украінскіх адміністрацыйных адзінак — Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопаля, ад Украіны і аднабаковае незаконнае ўключэнне іх у склад Расійскай Федэрацыі на правах суб'ектаў федэрацыі — Рэспублікі Крым і горада федэральнага значэння Севастопаль, абвешчаны Расійскай Федэрацыяй 18 сакавіка 2014 года (нібыта ў выніку так званага «рэферэндуму аб статусе Крыма» 16 сакавіка 2014 года).
Адно з наступстваў і адна са складовых частак расійскай узброенай агрэсіі супраць Украіны з 2014 года. Анексіі ў лютым-сакавіку 2014 года папярэднічалі арганізаваныя антыўкраінскія выступы ў гарадах Крыма, блакаванне і захоп падраздзяленнямі расійскай арміі стратэгічных аб’ектаў паўвострава і воінскіх часцей Узброеных сіл РФ, у некаторых выпадках пад прыкрыццём асобных мірных жыхароў і новаствораных спецслужбамі РФ «атрадаў самаабароны Крыма», што паклала пачатак акупацыі Крыма Расіяй.
Анексія Крыма, як і псеўдарэферэндум, не прызнаная ўкраінскай дзяржавай і большасцю краін свету,[1][2][3] не прызнаная Генасамблеяй ААН,[4][5] ПАРЕ,[6][7][8] ПА АБСЕ, а таксама супярэчыць рашэнню Венецыянскай камісіі, замест гэтага расійскія ўлады трактуюць гэта як «вяртанне Крыма ў склад Расіі». Згодна з законам Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны», тэрыторыя Крымскага паўвострава ў сувязі з расійскай акупацыяй лічыцца часова акупаванай тэрыторыяй.
Перадгісторыя
Гэтай падзеі непасрэдна папярэднічалі шматмесячныя антыпрэзідэнцкія і антыўрадавыя акцыі ва Украіне («Еўрамайдан»), якія завяршыліся ў лютым 2014 года сілавой зменай улады. Першыя ж дзеянні апазіцыі, якая прыйшла да ўлады ў Кіеве, выклікалі ў Крыме пратэсты мясцовага, у асноўнай масе рускамоўнага, насельніцтва, чаму спрыяла актывізацыя дзеянняў рускіх грамадскіх арганізацый («Руская абшчына Крыма» і партыя «Рускае адзінства»), якія прыступілі да мабілізацыі сваіх прыхільнікаў яшчэ ў сярэдзіне студзеня 2014 года, у сувязі з абвастрэннем супрацьстаяння ў Кіеве і кампаніяй захопаў адміністрацыйных будынкаў, што разгарнулася ў шэрагу рэгіёнаў Украіны[9][10][11][12][13].
Ход падзей
23—24 лютага пад ціскам прарасійскіх актывістаў была здзейснена змена выканаўчых органаў улады Севастопаля, а 27 лютага, пасля таго, як рана раніцай будынкі органаў улады АР Крым былі захоплены і блакаваны некалькімі групамі ўзброеных людзей[14][15], дэпутаты Вярхоўнага Савета АР Крым, якія сабраліся ў будынку парламента, адправілі ў адстаўку ўрад Анатоля Магілёва і прынялі рашэнне аб правядзенні 25 мая агульнакрымскага рэферэндуму аб пашырэнні аўтаноміі паўвострава ў складзе Украіны[16]. Новы ўрад Крыма ўзначаліў лідар партыі «Рускае адзінства» Сяргей Аксёнаў, які заявіў пра непрызнанне новага кіраўніцтва Украіны[17][18] і звярнуўся да кіраўніцтва Расіі за «садзейнічаннем у забеспячэнні міру і спакою на тэрыторыі Аўтаномнай Рэспублікі Крым»[19][20].
1 сакавіка Савет Федэрацыі РФ задаволіў зварот прэзідэнта Уладзіміра Пуціна аб дазволе на выкарыстанне расійскіх войскаў на тэрыторыі Украіны[21][22]. Атрадамі добраахвотнікаў і расійскімі ваеннаслужачымі былі блакаваны ўсе аб’екты і вайсковыя часці УС Украіны на тэрыторыі паўвострава, камандаванне якіх адмовілася падпарадкавацца ўраду Крыма[23].
6 сакавіка пытанне рэферэндуму было зменена. У абыход украінскай Канстытуцыі[24], на галасаванне было вынесена пытанне аб далучэнні Крыма да Расіі. 11 сакавіка Вярхоўным Саветам Аўтаномнай Рэспублікі Крым і Севастопальскім гарадскім саветам была прынята Дэкларацыя аб незалежнасці[25][26]. 16 сакавіка быў праведзены рэферэндум пра статус Крыма[27], на падставе вынікаў якога была ў аднабаковым парадку абвешчана незалежная Рэспубліка Крым, якая падпісала з Расіяй дагавор аб уваходжанні ў склад РФ[28][29].
Асобую пазіцыю заняў Меджліс крымскататарскага народа, прэтэндуючы на ролю прадстаўнічага органа крымскіх татараў. 21-23 лютага ён арганізаваў масавыя акцыі ў падтрымку новай украінскай улады, 26 лютага паспрабаваў арганізаваць захоп будынка крымскага парламента і перашкодзіць працы дэпутатаў, а 15 сакавіка заявіў аб непрызнанні рэферэндуму, «які праводзіцца з мэтай змяніць тэрытарыяльную прыналежнасць Крыма», легітымным і адпаведным міжнароднаму праву і Канстытуцыі Украіны. Меджліс заявіў, што «катэгарычна адпрэчвае любыя спробы вызначыць будучыню Крыма без свабоднага волевыяўлення крымскататарскага народа — карэннага народа Крыма» і што толькі крымскім татарам належыць права вырашаць, у якой дзяржаве жыць крымскататарскаму народу. Паводле пераканання Меджліса, «аднаўленне правоў крымскататарскага народа і рэалізацыя ім права на самавызначэнне на сваёй гістарычнай Радзіме павінны ажыццяўляцца ў складзе суверэннай і незалежнай Украінскай дзяржавы»[30].
Большасць дзяржаў-членаў ААН не прызнае крымскі рэферэндум[31][32]. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію часткі ўкраінскай тэрыторыі, парушэнне яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Непрыманне Захадам расійскіх дзеянняў у Крыме прывяло да адмовы заходніх лідараў ад супрацоўніцтва з Расіяй у фармаце «Вялікай васьмёркі» і стала адной з прычын увядзення заходніх санкцый супраць Расіі[43][44]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю права на самавызначэнне[45] насельніцтва Крыма, «якое паўстала» супраць сілавой змены ўлады ў краіне[46]. Сама Украіна не прызнае далучэнне Крыма да Расіі[47]; 15 красавіка 2014 года Вярхоўная Рада Украіны прыняла закон, які абвясціў АР Крым і горад Севастопаль тэрыторыямі, акупаванымі ў выніку «ўзброенай агрэсіі Расійскай Федэрацыі»[48][49][50].
27 сакавіка 2014 года Генеральная Асамблея ААН большасцю галасоў прыняла рэзалюцыю пра сваю прыхільнасць тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны ў яе міжнародна прызнаных граніцах, непрызнанне крымскага рэферэндуму і абгрунтаваных ім змяненняў статусу АР Крым і горада Севастопаля[51] .
Міжнародная рэакцыя
Далучэнне Крыма да Расіі выклікала пераважна негатыўную міжнародную рэакцыю. Заходняя супольнасць («Вялікая сямёрка», дзяржавы-члены НАТА, Еўрасаюза, Савета Еўропы) расцаніла дзеянні Расіі як агрэсію, анексію ўкраінскай тэрыторыі, падрыў яе тэрытарыяльнай цэласнасці[33][34][35][36][37][38][39][40][41][42]. Расія, у сваю чаргу, разглядае далучэнне Крыма як рэалізацыю правы мясцовага насельніцтва на самавызначэнне[45].
27 сакавіка 2014 г. Генеральная Асамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны, якая мае рэкамендацыйны характар і абвяшчае, што агульнакрымскі рэферэндум 16 сакавіка 2014 года не мае законнай сілы[53]. З 193 дзяржаў-членаў ААН «за» прыняцце рэзалюцыі прагаласавалі 100 дзяржаў, «супраць» — 11 (Арменія, Беларусь, Балівія, Венесуэла, Куба, КНДР, Зімбабвэ, Нікарагуа, Расія, Сірыя, Судан[54]), устрымаліся — 58, не галасавалі — 24[55][56].
Зноскі
- ↑ Кабінет Міністрів України - Україна ніколи ні за яких обставин не визнає анексію Криму, - Арсеній Яценюк . www.kmu.gov.ua (22 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Помпео: США ніколи не визнають анексії Криму . Deutsche Welle. Архівавана з першакрыніцы 15 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ ЄС ніколи не визнає анексію Криму – заява . Українська правда (11 квітня 2020). Архівавана з першакрыніцы 23 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Генасамблея ООН підтримала територіальну цілісність України . Українська правда (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 22 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Генасамблея ООН ухвалила резолюцію на підтримку України . BBC News Україна (27 березня 2014). Архівавана з першакрыніцы 13 лістапада 2020. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ ПАРЄ підтримала Україну та засудила дії Росії в Криму . Українська правда (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 21 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ ПАРЄ засудила анексію Криму Росією . BBC News Україна (9 квітня 2014). Архівавана з першакрыніцы 17 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ ПАРЄ ухвалила резолюцію із засудженням анексії Криму Росією . УНІАН. Архівавана з першакрыніцы 9 студзеня 2021. Праверана 17 лістапада 2020.
- ↑ Снова ДНД? Архівавана 2 жніўня 2016.
- ↑ «Рускае Адзінства» заяўляе пра мабілізацыю для ўстаноўкі блокпостаў на ўездзе ў Крым і стварэння атрадаў народных дружын Архівавана 27 сакавіка 2017.
- ↑ Сяргей Аксёнаў: «Рускае Адзінства» гатова аказаць падтрымку праваахоўнікам Архівавана 27 сакавіка 2017.
- ↑ Казакі абмеркавалі план дзеянняў па прадухіленні спроб пранікнення ў Крым фашыствуючых экстрэмістаў Архівавана 27 сакавіка 2017.
- ↑ Паўставайце, людзі рускія! Архівавана 2 жніўня 2016.
- ↑ СБУ апублікавала відэа захопу будынка Вярхоўнага Савета Крыма Архівавана 9 снежня 2019.
- ↑ Захоп Вярхоўнага Савета Крыма: сведчанні сведак
- ↑ Парламент Крыма прызначыў рэферэндум аб аўтаноміі
- ↑ Зварот Прэзідыума Вярхоўнага Савета Аўтаномнай Рэспублікі Крым . Крымские известия (28 лютага 2014). Архівавана з першакрыніцы 25 кастрычніка 2014. Праверана 25 кастрычніка 2014.
- ↑ Севастопальскі гарадскі савет заявіў, што не будзе падпарадкоўвацца нелегітымнай украінскай уладзе . газета Новый Севастополь. Архівавана з першакрыніцы 2 снежня 2014. Праверана 2 снежня 2014.
- ↑ "Зварот Старшыню Савета міністраў АРК Сяргея Аксёнава". Пресс-служба Верховного Совета АРК. 2014-03-01. Архівавана з арыгінала 2014-11-08. Праверана 2014-11-08.
- ↑ «Прямая линия с Владимиром Путиным» . // kremlin.ru (17 красавіка 2014). Праверана 17 красавіка 2014.
- ↑ Савет Федэрацыі дазволіў Пуціну ўвесці войскі ва Украіну
- ↑ Савет Федэрацыі ўхваліў увядзенне войскаў РФ ва Украіну
- ↑ КрымНаш. КрымНеНаш
- ↑ Венецыянская камісія прызнала крымскі рэферэндум нелегітымным — Мінюст
- ↑ Парламент Крыма прыняў Дэкларацыю аб незалежнасці АРК і г. Севастопаля
- ↑ Парламент Крыма прыняў дэкларацыю аб незалежнасці
- ↑ Крымскі парламент прыняў рашэнне аб уваходжанні Крыма ў склад Расіі
- ↑ Дагавор паміж Расійскай Федэрацыяй і Рэспублікай Крым аб прыняцці ў Расійскую Федэрацыю Рэспублікі Крым і ўтварэнні ў складзе Расійскай Федэрацыі новых суб’ектаў
- ↑ Пуцін, Канстанцінаў, Аксёнаў і Чалы падпісалі дагавор аб прыняцці ў РФ Рэспублікі Крым .
- ↑ Меджлис выступил с обращением, поддерживающим Украину и осуждающим агрессию РФ. УНИАН, 15.03.2014
- ↑ Генеральная Асамблея ААН заклікала паважаць тэрытарыяльную цэласнасць Украіны
- ↑ За рэзалюцыю Генеральнай Асамблеі ААН, якая пацвярджае тэрытарыяльную цэласнасць Украіны, прагаласавалі 100 краін з 193 краін-членаў ААН — Backing Ukraine’s territorial integrity, UN Assembly declares Crimea referendum invalid.
- ↑ а б Рэзалюцыя «Відавочнае, грубае і нявыпраўленае парушэнне Расійскай Федэрацыяй хельсінкскіх прынцыпаў» // Бакінская дэкларацыя і рэзалюцыі, прынятыя Парламенцкай асамблеяй АБСЕ на дваццаць трэцяй штогадовай сесіі. Баку, 28 чэрвеня — 2 ліпеня 2014 года Архівавана 9 ліпеня 2014.
- ↑ а б NATO Secretary-General: Russia's Annexation of Crimea Is Illegal and Illegitimate (англ.). Брукінгскі інстытут (19 сакавіка 2014).
- ↑ а б Recent developments in Ukraine: threats to the functioning of democratic institutions
- ↑ а б Press Briefing by Press Secretary Jay Carney, 3/18/2014
- ↑ а б Высновы Еўрапейскага Савета наконт Украіны (21/03/2014) Архівавана 6 сакавіка 2016.
- ↑ а б Russian ambassador to Australia called in to explain troops in Crimea
- ↑ а б Ещё пять стран, включая Украину и Норвегию, ввели санкции против РФ. РИА Новости, 11.04.2014
- ↑ а б Invasion of Ukraine by Russia (англ.). Европейский парламент (13 сакавіка 2014). — Texts adopted. Thursday, 13 March 2014 - Strasbourg. Архівавана з першакрыніцы 15 чэрвеня 2015. Праверана 15 чэрвеня 2015.
- ↑ а б Joint statement on Crimea by President of the European Council Herman Van Rompuy and President of the European Commission José Manuel Barroso
- ↑ а б Reconsideration on substantive grounds of the previously ratified credentials of the Russian delegation
- ↑ Меркель: «Вялікай васьмёркі» больш не існуе
- ↑ Захад «пакарае» Расію за Крым доларам
- ↑ а б Заява МЗС Расіі ў сувязі з абвінавачваннямі ў парушэнні Расіяй абавязацельстваў па Будапешцкім мемарандуме ад 5 снежня 1994 года . Міністэрства замежных спраў Расійскай Федэрацыі (1 красавіка 2014).
- ↑ Інтэрв’ю Міністра замежных спраў Расіі С. Лаўрова тэлеканалу «Блумберг», Масква, 14 мая 2014 года
- ↑ Прадстаўнік МЗС Украіны: Кіеў не прызнае далучэнне Крыма да Расіі . ІТАР-ТАСС (18 сакавіка 2014 года, 17:56). — «Мы не прызнаём і не прызнаем ніколі ні так званай незалежнасці, ні так званага пагаднення аб далучэнні Крыма да РФ <…> Тое, што адбылося сёння ў Маскве, не мае анічога агульнага ні з дэмакратыяй, ні з правам, ні з разумным сэнсам»
- ↑ Закон Украіны «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» ад 15 красавіка 2014 года
- ↑ Дэпутаты абаранілі правы ўкраінцаў у акупаваным Крыме . Сегодня (15 апреля 2014 года, 14:58).
- ↑ Вярхоўная Рада Украіны прыняла Закон «Аб забеспячэнні правоў і свабод грамадзян і прававым рэжыме на часова акупаванай тэрыторыі Украіны» Архівавана 25 верасня 2015.
- ↑ Рэзалюцыя ГА ААН 68/262 «Тэрытарыяльная цэласнасць Украіны»
- ↑ Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю па рэферэндуме ў Крыме (фота)
- ↑ Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны . // ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014).
- ↑ Генасамблея ААН прыняла рэзалюцыю ў падтрымку тэрытарыяльнай цэласнасці Украіны . ИТАР-ТАСС (27 сакавіка 2014). Праверана 27 сакавіка 2014.
- ↑ Рэзалюцыя, прынятая Генеральнай Асамблеяй ААН 27 сакавіка 2014 года A/RES/68/262
- ↑ Пратакол працэдуры галасавання
Спасылкі
- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Анексія Крыма Расіяй