Арол (горад)
Горад
| ||||||||||||||||||||||||||||||||||
Арол (руск.: Орёл) — горад (з 1708 года) у Расіі, адміністрацыйны цэнтр Арлоўскай вобласці. Насельніцтва 311,6 тыс. чалавек (2019). Горад размешчаны ў межах Сярэднярускага ўзвышша, на берагах ракі Акі і яе прытока Орліка.
Назва
[правіць | правіць зыходнік]Назва паселішча Арол ад назвы ракі Орлік. Тая лічыцца другаснай і перш мела ў аснове балцкі гідранімічны корань Arl-. У народа-этымалагічным сэнсе пазнейшы тапонім быў прыстасаваны пад назву птушкі арол[1].
Найбліжэйшыя гідранімічныя адпаведнікі — назвы ракі Арлея на ўсходзе ад смаленскага Кардымава[2], азёраў Арлея на поўначы ад Віцебска і Арлейка (< Арлея) каля Полацка, прускага возера Arle[1].
Далей да гідранімічнага кораня Ar- як у назвах Арэса, Аражня (у басейне Пцічы). Ад балцкага *ar-, індаеўрапейскага *ar-, *er- / *or- са значэннем «рухацца»[3].
Адпачатная балцкая назва ракі Орлік значыла «Хуткаплынная (рака)».
Гісторыя
[правіць | правіць зыходнік]Заснаваны ў 1566 годзе як крэпасць для абароны паўднёвых межаў Рускай дзяржавы. У пачатку XVII ст. — адзін з ачагоў Сялянскага паўстання пад правадырствам І. І. Балотнікава. У 1708 годзе ўваходзіў у склад Кіеўскай губерні, а з 1719 года — цэнтр Арлоўскай правінцыі, з 1727 года — у складзе Белгародскай губерні, з 1778 года — цэнтр Арлоўскай губерні. У XVIII—XIX стст. дваранска-купецкі горад з прадпрыемствамі па апрацоўцы сельскагаспадарчай сыравіны, ліцейнымі і механічнымі заводамі; буйны цэнтр хлебагандлю. З 1928 года знаходзіўся ў складзе Цэнтральна-Чарназёмнай вобласці, з 1934 года — у Курскай вобласці, з 1937 года — цэнтр Арлоўскай вобласці. 3 кастрычніка 1941 года быў акупаваны гітлераўскімі войскамі.
Насельніцтва
[правіць | правіць зыходнік]
|
Транспарт
[правіць | правіць зыходнік]Беларусы ў Арле
[правіць | правіць зыходнік]Беларусы з’яўляюцца чацвёртай нацыянальнасцю горада пасля рускіх, украінцаў, армян і ў агульнай колькасці жыхароў займаюць (0,28 %). У Арле нарадзіўся беларускі фізік Мікалай Сяргеевіч Акулаў.
Гарады-пабрацімы
[правіць | правіць зыходнік]- Афенбах, Германія (14 ліпеня 1988)[8][9][…]
- Брэст, Беларусь (27 чэрвеня 1997)[10][11]
- Валакаламскі раён[d], Расія (19 лістапада 2014)[8][9]
- Жодзіна, Беларусь (25 сакавіка 2016)[8][9][…]
- Калуга, Расія (1 мая 2003)[8][9]
- Колпіна, Расія (10 сакавіка 2010)[8][9]
- Колпінскі раён, Расія (10 сакавіка 2010)[8][9]
- Марыбар, Славенія (6 красавіка 2017)[8][9]
- Новасібірск, Расія (4 жніўня 2014)[8][9]
- Нові-Сад, Сербія (31 студзеня 2017)[8][9]
- Нокія, Фінляндыя (1967)[10]
- Пенза, Расія (29 жніўня 2018)[8][9]
- Разград, Балгарыя (4 жніўня 2016)[8][9][…]
- Чэске-Будзеёвіцы, Чэхія (2012)[10]
Вядомыя ўраджэнцы і жыхары
[правіць | правіць зыходнік]- Міхаіл Міхайлавіч Бахцін (1895—1975) — рускі філосаф.
- Аляксандр Іванавіч Бухвостаў (нар. 1944) — беларускі палітычны і прафсаюзны дзеяч.
- Ігар Веніямінавіч Васілеўскі (нар. 1941) — педыятр. Доктар медыцынскіх навук (1992), прафесар (1993).
- Эдуард Міхайлавіч Дзямідаў (1932—1993) — беларускі архітэктар.
- Віктар Цімафеевіч Лебедзеў (нар. 1932) — беларускі акцёр.
- Уладзімір Аляксандравіч Русанаў (1875—1913) — расійскі даследчык Арктыкі[12].
- Іван Аляксандравіч Фамін (1872—1936) — рускі савецкі архітэктар.
Крыніцы
[правіць | правіць зыходнік]- ↑ а б В. Н. Топоров. Балтийский элемент в гидронимии Поочья. I // Балто-славянские исследования 1986. Москва, 1988. С. 166.
- ↑ В. Н. Топоров, О. Н. Трубачев. Лингвистический анализ гидронимов Верхнего Поднепровья. Москва, 1962. С. 176.
- ↑ H. Krahe. Unsere ältesten Flussnamen. Wiesbaden, 1964. C. 45-47.
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын — Мн.: 1996. — Т. 1. — С. 501. — 552 с. — ISBN 978-985-11-0036-7
- ↑ Большой словарь географических названий / под ред. В. М. Котляков — Екатеринбург: Русское географическое общество, 2003. — С. 480. — 832 с. — ISBN 5-94799-148-9
- ↑ Численность населения Российской Федерации по муниципальным образованиям на 1 января 2019 года — Federal State Statistics Service. Праверана 31 ліпеня 2019.
- ↑ https://www.citypopulation.de/en/russia/cities/central/ Праверана 27 верасня 2022.
- ↑ а б в г д е ё ж з і к http://www.orel-adm.ru/index.php?option=com_k2&view=itemlist&layout=category&task=category&id=135&Itemid=119:
- ↑ а б в г д е ё ж з і к https://www.orel-adm.ru/ru/org/international/
- ↑ а б в https://www.orel-adm.ru/ru/about/news/novosti/ploschadi-dadut-imya/
- ↑ https://city-brest.gov.by/ru/pobratim-ru/
- ↑ Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 13: Праміле — Рэлаксін / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 2001. — Т. 13. — С. 455. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0216-4 (т. 13).
Літаратура
[правіць | правіць зыходнік]- Аро́л // Беларуская энцыклапедыя: У 18 т. Т. 1: А — Аршын / Рэдкал.: Г. П. Пашкоў і інш. — Мн. : БелЭн, 1996. — Т. 1. — С. 501. — 10 000 экз. — ISBN 985-11-0035-8. — ISBN 985-11-0036-6 (т. 1).
- Орёл // Большой словарь географических названий (руск.) / Гл. ред. В. М. Котляков. — Екатеринбург: У-Фактория, 2003. — С. 480. — 832 с. — 10 000 экз. — ISBN 5-94799-148-9.
- Орёл // Географические названия Росии: Топонимический словарь: более 4000 единиц / Е. М. Поспелов. — М.: АСТ; Астрель, 2008. — С. 334. — 523 с. — 3 000 экз. — ISBN 978-5-17-054966-5 (Аст), ISBN 978-5-271-20728-0 (Астрель). (руск.)
- Орёл // Географический энциклопедический словарь: Географические названия (руск.) / Гл. ред. А. Ф. Трёшников; Ред. кол.: Э. Б. Алаев, П. М. Алампиев (зам. гл. ред.) и др. — 2-е изд., исправл. и дополн. — М.: Советская энциклопедия, 1989. — С. 356. — 592 с. — 210 000 экз. — ISBN 5-85270-057-6.
Спасылкі
[правіць | правіць зыходнік]- На Вікісховішчы ёсць медыяфайлы па тэме Арол (горад)