Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Бесарабская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі

Бесарабская Савецкая Сацыялістычная Рэспубліка (Бесара́бская ССР) — савецкая рэспубліка, створаная 11 мая 1919 года як аўтаномная частка РСФСР. Сталіцай стаў горад Адэса.

1 траўня 1919 года ўрады РСФСР і УССР накіравалі ўраду Румыніі ноту, ультыматыўна запатрабаваўшы вываду з Бесарабіі румынскіх войскаў. Румыны не адказалі, і тады 5 траўня 1919 года на тэрыторыі Украіны быў створаны Часовы рабоча-сялянскі ўрад Бесарабіі (старшыня — Іван Крыварукаў), а перадавыя часткі Чырвонай Арміі рушылі на заходні бераг Днястра і занялі шэраг населеных пунктаў. Але румынскія войскі, насуперак папярэднім ацэнкам савецкіх военачальнікаў, апынуліся добра падрыхтаванымі. Яны паспяхова адбілі націск чырвонаармейцаў, а затым адкінулі іх назад, за Днестр. З пачаткам ваеннай інтэрвенцыі Польшчы і Францыі 2 жніўня 1919 года сталіца была перанесена ў Ціраспаль.

Рэспубліка спыніла сваё існаванне ў верасні 1919 года. Польская акупацыя рэгіёна працягвалася да 29 снежня 1920 года.