Location via proxy:   [ UP ]  
[Report a bug]   [Manage cookies]                
Перайсці да зместу

Германцы

З Вікіпедыі, свабоднай энцыклапедыі
Сям'я старажытных германцаў у 300-я гады н. э., гістарычная рэканструкцыя, 1913

Старажытныя германцы (лац.: germani) — шырокі гурт плямёнаў, якія належалі да індаеўрапейскай сям'і моў і займалi да I ст. да н.э. тэрыторыю паміж ніжнім Рэйнам і Віслай, Дунаем і Балтыйскім і Паўночным марамі і паўднёвую Скандынавію.

Самі германцы не мелі ўласнай агульнай для ўсіх плямёнаў назвы. Найстаражытная з вядомых культур германцаў — культура Ястарф (ніжняя Эльба і Ютландыя, VII ст. да н.э.). Адгэтуль германцы прасоваліся ў Скандынавію праз Паўночную Германію, а затым, з IV ст. да н.э., на працягу стагоддзяў паступова распаўсюджваліся ў паўднёвым кірунку. Пры гэтым яны ўваходзілі ў судотык з кельтамі і выцяснялі іх; адначасова шматлікія германскія плямёны выпрабоўвалі кельцкі ўплыў.